Бярозаўскі раён
Бяро́заўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Берасьцейскай вобласьці Беларусі з цэнтрам у горадзе Бярозе. Бярозаўскі раён мяжуе з Дарагічынскім, Івацэвіцкім, Кобрынскім, Пружанскім і Янаўскім раёнамі Берасьцейскай вобласьці.
Бярозаўскі раён | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Берасьцейская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Бяроза |
Найбуйнейшыя гарады | Бяроза, Белаазёрск |
Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1940 |
Насельніцтва (2018) | 62 882[1] |
Шчыльнасьць | 44,5 чал./км² |
Плошча | 1412,77[2] км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 140 м[3] |
Месцазнаходжаньне Бярозаўскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Адміністрацыйны падзел
рэдагавацьБярозаўскі раён адміністрацыйна падзелены на 11 сельсаветаў: Блудзенскі сельсавет (8 вёсак), Бярозаўскі сельсавет (10 вёсак), Зьдзітаўскі сельсавет (8 вёсак), Малецкі сельсавет (16 вёсак), Міжлескі сельсавет (8 вёсак), Пескаўскі сельсавет (9 вёсак), Сакалоўскі сельсавет (5 вёсак), Сігневіцкі сельсавет (20 вёсак), Спораўскі сельсавет (2 вёскі), Стрыгінскі сельсавет (8 вёсак) і Сялецкі сельсавет (16 вёсак). Усяго ў Бярозаўскім раёне 112 населеных пунктаў (у тым ліку Бяроза і Белаазёрск).
Гісторыя
рэдагавацьРаён быў сфармаваны ў 1940 годзе пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да СССР. У 1958—1967 гадах у раёне была пабудаваная гідраэлектрастанцыя. Для працаўнікоў электрастанцыі ў 1958 годзе быў збудаваны горад Белаазёрск. Таксама ў пасьляваенныя гады пад Бярозай у Осаўцах быў разьмешчаны 927-ы авіяполк.
Геаграфія
рэдагавацьРаён разьмяшчаецца ў цэнтральнай частцы Берасьцейскай вобласьці, займае паўднёва-ўсходнюю частку Прыбужанскай раўніны і паўночна-заходнюю частку Прыпяцкага Палесься. Працягласьць з захаду на ўсход 48 км, з поўначы на поўдзень — 41 км.
Праз тэрыторыю раёну працякае рака Ясельда. Найбольшыя вадаёмы — азёры Чорнае, Спораўскае, Белае, вадасховішча Сялец. Рэчкі і азёры займаюць 100 км². На тэрыторыі раёну знаходзіцца 17 водных аб’ектаў, прыдатных для рыбагаспадарчага выкарыстаньня.
На тэрыторыі Бярозаўскага раёну часткова ляжыць рэспубліканскі біялягічны заказьнік «Спораўскі».
Лес займае 25,2 % тэрыторыі раёну. Асноўны лесафондатрымач — Івацэвіцкая лясгаспадарка. Плошча паляўнічых угодзьдзяў Бярозаўскага раёну складае 115 тысячаў га.
Насельніцтва
рэдагавацьЭканоміка
рэдагавацьПрадпрыемствы раёну вырабляюць сельскагаспадарчую прадукцыю, керамічную плітку, будаўнічыя матэрыялы, тэкстыль. Праз раён праходзяць важная аўтамабільная траса і чыгунка, якія злучаюць Берасьце і Менск.
Славутасьці
рэдагаваць- Чарняхаўская праваслаўная царква Сьвятога Мікалая (1725)
- Бярозаўскі кляштар — руіны кляштару картузаў, Бяроза
- Старапескаўскі маёнтак (XIX стагодзьдзе)
- Касьцёл Сьвятой Панны Марыі, Сігневічы (1795)
Жыхары і ўраджэнцы
рэдагаваць- Алесь Разанаў (1947—2021) — беларускі паэт, ляўрэат Купалаўскай прэміі (1990)
- Кадзя Маладоўскі (1894—1975) — габрэйская паэтка, пісала на ідыш
- Ніна Мацяш (1943, в. Нівы — 2008) — беларуская паэтка і перакладчыца
- Адам Пуслоўскі (1803, в. Пескі — 1854) — беларускі шляхціч, удзельнік Лістападаўскага паўстаньня 1830—1831 рр. на Беларускім Палесьсі
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2012 г.)
- ^ GeoNames (анг.) — 2005.
- ^ Перепись населения — 2009. Брестская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь