Стайня
Ста́йня (вымаўленьне слухаць), або стаенка — гаспадарчая пабудова для ўтрыманьня коней. Вядома з старажытнасьці ў многіх народаў сьвету.
У сучасных спэцыялізаваных гаспадарках вылучаюць асобна стайні для жарабцоў вытворнікаў, племянных кабылаў, маладняку і трэнінгавых. Пры табунным утрыманьні будуюць стайні толькі дзеля вытворнікаў і трэнінгавых. Улучае сэкцыі, стойлы ці праварыны дзеля жывёлаў, цэнтральны кармагноевы праход і дапаможныя памяшканьні (фуражную, збруйную, інвэнтарную і іншыя).
Беларусь
рэдагавацьНа Беларусі пашырана з X—XI стагодзьдзяў. З XVI стагодзьдзя вядомыя стайні драўляныя, мураваныя і мяшанай канструкцыі ў тэхніцы прускага муру або дрэва ў цагляныя слупы — шулы. Канструкцыяй і кампазыцыяй маглі нагадваць хлявы. Ставілі іх паблізу ўязных брамаў або ў складзе гаспадарчых комплексаў, накрывалі саломай, драніцай, гонтай, на дахах рабілі мэталічныя флюгеры. У XVII стагодзьдзі часам над цэнтральнай часткай стайні былі абарончыя збудаваньні, залі, вежы. У некоторых сядзібах 2—3 стайні будавалі пад адным дахам або блякавалі хлявамі, вазоўнямі, карэтнымі майстэрнямі; часам дзьве стайні злучаліся павецьцю. У буйных сядзібах і замках сумяшчаліся з манежамі.
У XVII—XIX стагодзьдзях стайні ўваходізілі ў комплексы корчмаў і аўстэрыяў, заежджых двароў, паштовых станцыяў, ратушаў ды іншых установаў.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2