Прылуцкі заказьнік
біялягічны заказьнік Беларусі, абвешчаны ў 1977 годзе ў Менскім раёне
Прылу́цкі зака́зьнік — рэспубліканскі біялягічны заказьнік Беларусі, абвешчаны ў студзені 1977 году на паўднёвым захадзе Менскага раёну.
Прылуцкі заказьнік | |
18 ліпеня 2020 году | |
Плошча | 523,06 га |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Геаграфічныя каардынаты | 53° пн. ш. 27° у. д. / 53° пн. ш. 27° у. д.Каардынаты: 53° пн. ш. 27° у. д. / 53° пн. ш. 27° у. д. |
Месцазнаходжаньне | Менскі раён |
Утварэньне | 20 студзеня 1977 (47 гадоў таму) |
Прылуцкі заказьнік |
Месьціцца на захад ад Шчомысьліцы. Улучаў насаджэньні інтрадукаваных лясных культураў пачатку ХХ стагодзьдзя. На 2001 год узрост лесапасадак складаў 30—100 гадоў. Зь мясцовых пародаў пераважалі чыстыя і мяшаныя насаджэньні хвоі і елкі, летняга дубу і ясеню. Зь інтрадукаваных відаў расьлі сыбірская і эўрапейская лістоўніцы, хвоі Мурэя і вэймутавы, дугласія і канадзкая елка, чырвоны дуб і пэнсыльванскі ясень, манчжурскі гарэх і амурскі аксаміт, валасістаплодная і канадзкая таполі[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ П.І. Лабанок. Прылуцкі заказьнік // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. 70. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0216-4
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |