Наваградзкі раён
Навагра́дзкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,7 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 45 019 чалавек[2]. Адміністрацыйны цэнтар — места Наваградак.
Наваградзкі раён | |
(Навагрудскі раён) | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Гарадзенская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Наваградак |
Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1940 |
Кіраўнік | Сяргей Федчанка[d][1] |
Насельніцтва (2018) | 45 019[2] |
Шчыльнасьць | 27 чал./км² |
Плошча | 1667,31[3] км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 248 м[4] |
Месцазнаходжаньне Наваградзкага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Тэлефонны код | +375-15-97 |
Паштовыя індэксы | 231 2хх, 231 4хх |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Наваградзкі раён мяжуе зь Івейскім, Зьдзецельскім, Карэліцкім і Лідзкім раёнамі Гарадзенскай вобласьці, Баранавіцкім раёнам Берасьцейскай вобласьці і Стаўпецкім раёнам Менскай вобласьці.
Гісторыя
рэдагаваць- 15 студзеня 1940: утвораны Наваградзкі раён у складзе Баранавіцкай вобласьці.
- 1954: Наваградзкі раён увайшоў у склад Гарадзенскай вобласьці.
- 15 студзеня 1963: места Наваградак перададзенае ў веданьне прамысловага аблвыканкаму.
- 7 сакавіка 1963: Наваградак вылучаны ў места абласнога падпарадкаваньня.
- 22 жніўня 1997: Наваградак і Наваградзкі раён аб’яднаныя ў адну адміністрацыйную адзінку раённага падпарадкаваньня.[5]
Прырода
рэдагавацьРэльеф
рэдагавацьРаён разьмешчаны пераважна на Наваградзскім узвышшы, на паўночным усходзе, поўначы і паўночным захадзе — частка Нёманскай нізіны. Паверхня буйнаўзгорыстая і плятопадобная, пераважаюць вышыні 150—250 м, найвышэйшы пункт — 323 м (гара Замкавая), найніжэйшы — 118 м (урэз ракі Нёман).
Карысныя выкапні
рэдагавацьНа тэрыторыі раёну разьмешчаныя 10 радовішчаў сыравіны для вытворчасьці цэглы з агульнымі запасамі каля 2 млн м³, 3 радовішчы крэйды — 0,9 млн т, радовішчы пяску будаўнічага, жвіровай сумесі і торфу.
Клімат
рэдагавацьКлімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,5 °C, ліпеня 17,2 °C. Сярэднегадавая колькасьць ападкаў складае 769 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду — 190 дзён.
Гідраграфія
рэдагавацьПа тэрыторыі раёну цячэ 47 рэчак і 20 струмянёў, агульная іх працягласьць складае 527 км. Найбуйнешая рака — Нёман (працягласьць 78 км) з прытокамі Валоўка, Пліса, Крамушаўка, Ізва, на поўдні цячэ рака Неўда (прыток Сэрвачы). На тэрыторыі раёну разьмешчанае возера Сьвіцязь.
Расьліннасьць
рэдагавацьПад лясамі занятыя 41,5% тэрыторыі раёну, зь іх 40,1% — у дзяржаўным лясным фондзе. Агульная плошча лясоў 69,4 тыс. га. Найвялікшыя лясныя масівы знаходзяцца на захадзе ўздоўж ракі Нёман, на ўсходзе — частка Налібоцкіх лясоў і Графскае пушчы. Агульная плошча балотаў складае 3,4 тыс. га.
Заказьнікі дзяржаўнага значэньня: ляндшафтавыя Наваградзкі і Сьвіцяскі, частка біялягічнага заказьніка Налібоцкі, біялягічны заказьнік мясцовага значэньня — Бярозаўскі.
Насельніцтва
рэдагаваць- XXI стагодзьдзе: 2009 год — 49 107 чал.[6] (перапіс); 2016 год — 45 886 чал.[7]; 2017 год — 45 385 чал.[8]; 2018 год — 45 019 чал.[2]
Насельніцтва раёну на 2006 год складала 53,2 тыс. чалавек. Сярэдняя шчыльнасьць — 31,29 чалавек на 1 км². Найвялікшыя паселішчы паводле колькасьці жыхароў:
- места Наваградак — 30,7 тыс. чал.;
- мястэчка Любча — 1,4 тыс. чал.;
- в. Нягневічы — 1,1 тыс. чал.;
- в. Уселюб — 0,7 тыс. чал.;
- в. Шчорсы — 0,6 тыс. чал.;
- вв. Вераскава, Гарадзечна, Пятрэвічы, Ацьмінава — па 0,5 тыс. чал.
У раёне дзейнічаюць 19 праваслаўных, 5 рымска-каталіцкіх супольнасьцяў, 1 мусульманская супольнасьць, 4 супольнасьці Хрысьціянаў Веры Эвангельскай, 2 супольнасьці Хрысьціянаў Поўнага Эвангельля, 1 супольнасьць Хрысьціянаў Адвэнтыстаў Сёмага Дня, 1 супольнасьць Эвангельскіх Хрысьціянаў-баптыстаў, 1 супольнасьць Сьведак Еговы.[9]
Адукацыя
рэдагавацьУ месьце і раёне 20 сярэдніх школаў, 1 гімназія, 9 базавых, 6 школаў-садоў, 1 пачатковая, школа-інтэрнат, спэцшкола-інтэрнат, 19 дашкольных установаў, 2 навучальна-вытворчыя камбінаты, сацыяльна-пэдагагічны цэнтар з аддзяленьнем дзіцячага прытулку, цэнтар карэкцыйна-разьвіваючага навучаньня і рэабілітацыі, цэнтар пазашкольнай работы, цэнтар тэхнічнай творчасьці навучэнцаў, эколяга-біялягічны цэнтар.
Акрамя агульнаадукацыйных установаў, у раёне ёсьць УА «Наваградзкая дзяржаўная прафэсійна-тэхнічная вучэльня №193» на 150 навучэнцаў, УА «Наваградзкі дзяржаўны аграрны каледж» на 200 навучэнцаў на дзённым аддзяленьні і 90 на завочным, УА «Наваградзкі дзяржаўны гандлёва-эканамічны каледж» на 270 навучэнцаў на дзённым аддзяленьні і 180 на завочным.
Мэдыцына
рэдагавацьУ раёне разьмешчаныя 8 лякарань, 2 паліклінікі, 31 фэльчарска-акушэрскі пункт.
Культура
рэдагавацьУ Наваградзкім раёне 33 клюбныя ўстановы культуры. Працуюць 37 бібліятэкаў, 2 дзіцячыя школы мастацтваў, 1 дзіцячая музычная школа, 1 кінатэатар, 21 кінаўстаноўка, відэасалён, 2 аўтавідэаперасоўкі, відэапракат, 5 музэяў. У раёне налічваецца 8 калектываў, якія маюць назву «народны», «узорны».
Спорт
рэдагавацьДля арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай і спартова-масавай работы ў раёне ёсьць дастатковая матэрыяльна-тэхнічная база. Функцыянуюць 162 спартовыя збудаваньні. У раёне 4 спартовыя школы, 6 спартовых сэкцыяў, 21 клюб.
Гаспадарчая дзейнасьць
рэдагавацьАгульная плошча сельгасугодзьдзяў складае 69,3 тыс. га, зь іх асушаных 18,4 тыс. га. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мясамалочная жывёлагадоўля, сьвінагадоўля, вырошчваюць збожжавыя, кармавыя культуры, бульбу, лён.
Прамысловасьць раёну ў 2005 годзе была прадстаўленая 12 прадпрыемствамі, сярод іх 2 адкрытыя акцыянэрныя таварыствы, 1 філія закрытага акцыянэрнага таварыства, 2 унітарныя прыватныя прадпрыемствы, 1 сумеснае прадпрыемства. Асноўная спэцыялізацыя: харчовая (натуральныя малочныя прадукты, алей, сыр, віно, піва, сьпірт, рыбныя прадукты) прамысловасьць, мэталаапрацоўка і дрэваапрацоўка, швейная, вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў, газавай апаратуры.
Па тэрыторыі раёну праходзяць аўтадарогі Баранавічы — Наваградак — Іўе, Нясьвіж — Наваградак — Ліда, Наваградак — Наваельня, Любча — Наваградак — Зьдзецел, адгалінаваньне газаправоду Бярозаўка — Наваградак.
Інфармацыя для турыстаў
рэдагавацьМузэі
рэдагаваць- Дом-музэй А. Міцкевіча
- Гісторыка-краязнаўчы музэй
- Чарэшлянскі клюб-музэй
- Музэй Любчанскага краю ў мястэчку Любча
- Валеўскі народны гісторыка-краязнаўчы музэй
Помнікі прыроды
рэдагаваць- Дзяржаўнага значэньня: парк у в. Уселюб, дуб-траяк і дуб, што зросься з хвояй і знаходзіцца ў Сьвіцяскім лясьнікоўстве; Пуцэвіцкая гара, геалягічны разрэз Камарышкі каля вёскі Ўселюб, Вялікалітоўскі валун са знакамі, Пліскія валуны, Сьвяты камень Сянежыцкі, валун ва Ўселюбскім парку.
- Мясцовага значэньня: гара Капліца, Ятраўская гара, Кашалёўскія ўзгоркі, груд Старыя Лагодкі, валуны Лукінскія, дуб Адаму Міцкевічу.
Гісторыка-архітэктурныя каштоўнасьці
рэдагаваць- Бровар у в. Адампаль (1861—1877).
- Сядзібна-паркавы комплекс у в. Асташына (XIX ст.).
- Млын у в. Асташына (XIX ст.).
- Млын у в. Брольнікі (пач. ХХ ст.)
- Былы касьцёл дамініканцаў, цяпер царква Сьвв. апп. Пятра й Паўла ў в. Валеўка (1685).
- Царква Сьвв. апп. Пятра й Паўла ў в. Вераскава (XIX ст.).
- Капліца-пахавальня Брахоцкіх у в. Вераскава (XIX ст.).
- Сядзібна-паркавы комплекс Брахоцкіх у в. Вераскава (XIX ст.).
- Капліца-пахавальня Абламовічаў у в. Гарадзечна (1824).
- Царква Ўзвышэньня Сьв. Крыжа ў в. Дзяляцічы (1876).
- Сядзіба ў в. Дзяляцічы (XIX ст.).
- Царква Сьв. Тройцы ў в. Сеньненскае Загор’е (1877).
- Магіла Пуслоўскіх у в. Сеньненскае Загор’е (XIX ст.).
- Былая вуніяцкая, цяпер праваслаўная царква Ўсьпеньня Прасьв. Багародзіцы ў в. Лаўрышава (1798).
- Мячэт у в. Лоўчыцы (1688).
- Царква Сьв. Пр. Ільлі ў мястэчку Любча (1910).
- Замак Радзівілаў у мястэчку Любча (XVI—XVII стагодзьдзі)
- Касьцёл у мястэчку Любча (1930-я).
- Гаспадарчы двор Юрэвічаў у в. Мілушава (XIX ст.).
- Могілкавая царква ў в. Малыя Вераб’евічы (XIX ст.).
- Руіны вялікалітоўскага замка ў месьце Наваградак (XIII—XVI стагодзьдзі)
- Царква Сьв. Барыса й Глеба ў месьце Наваградак (XVI ст.).
- Дом-музэй Адама Міцкевіча ў месьце Наваградак (XIX ст.).
- Гандлёвыя рады ў месьце Наваградак (1812).
- Капліца-пахавальня Альбрыхта Заборскага ў месьце Наваградак (XIX ст.).
- Касьцёл Фарны (Сьв. Перамяненьня Божага) у месьце Наваградак (XІV, XVIIІ стагодзьдзі).
- Касьцёл Сьв. Міхала Арханёла ў месьце Наваградак (1724).
- Гара Міндоўга ў месьце Наваградак.
- Курган Бесьсьмяротнасьці Адама Міцкевіча ў месьце Наваградак (1924—1931).
- Мячэт у месьце Наваградак (1855).
- Былы касьцёл францішканцаў, цяпер сабор Сьв. Мікалая ў месьце Наваградак (1780).
- Былая вуніяцкая, цяпер праваслаўная царква Маці Божай Казанскай у в. Нягневічы (1795).
- Прыдарожная капліца ў в. Несутычы (XIX ст.).
- Царква Нараджэньня Божай Маці ў в. Поўбераг (1839).
- Касьцёл Узвышэньня Сьв. Крыжа ў в. Уселюб (XV ст.).
- Царква Сьв. Міхала Арханёла ў в. Уселюб (1884).
- Капліца-пахавальня О’Руркаў у в. Уселюб (1837).
- Прыдарожная капліца ў в. Харосіца (пач. ХХ ст.).
- Бібліятэка Храптовічаў у в. Шчорсы (XVIII ст.).
- Былая вуніяцкая, цяпер праваслаўная царква Сьв. Дзьмітрыя Салунскага ў в. Шчорсы (1770—1776).
- Фальварак Мураванка ў в. Шчорсы (XIX ст.).
- Сядзіба Храптовічаў у в. Шчорсы (XVIII ст.).
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Мячэт у в. Асмолава (1924).
- Сядзіба О’Руркаў у в. Басіна (XIX ст.).
- Сядзіба ў в. Бенін (XIX ст.).
- Царква Сьвв. апп. Пятра й Паўла ў в. Валеўка (XVIII ст.).
- Царква Ўсьпеньня Прасьв. Багародзіцы ў в. Ваўковічы (1866).
- Царква Сьв. Тройцы ва ўр. Войнава (1841).
- Сядзіба Наргелевічаў ва ўр. Войнава (XIX ст.).
- Сядзіба Кярсноўскіх у в. Гарадзілоўка (XIX ст.).
- Сядзіба Шпілеўскіх у в. Гарадзечна (XIX ст.).
- Сядзіба Незабытоўскіх у в. Гурка (XVIII ст.).
- Сядзіба Сямірадзкіх у в. Косічы (XVIII ст.).
- Сядзібна-паркавы комплекс Дуніных-Раецкіх у в. Кашалева (XVIII ст.).
- Сядзіба Давідоўскіх у в. Лозаўцы (XVIII ст.).
- Сынагога ў мястэчку Любча (XIX ст.).
- Сядзіба Юрэвічаў у в. Мілушава (XIX ст.).
- Сядзібна-паркавы комплекс Верашчакаў у в. Мольнічы (XIX ст.).
- Царква Усьпеньня Прасьв. Багародзіцы (Замкавая) у месьце Наваградак (XIV ст.).
- Сынагога Вялікая ў месьце Наваградак (XVII ст.).
- Палац Радзівілаў у месьце Наваградак (XVIII ст.).
- Ратуша ў месьце Наваградак (1664).
- Сядзібна-паркавы комплекс Абуховічаў у в. Сенна (XVIII ст.).
- Касьцёл у в. Сянежыцы (XIX ст.).
- Сядзіба О’Руркаў у в. Уселюб (XIX ст.).
- Сядзіба Карповічаў ва ўр. Шамброў (XVIII ст.).
- Палац Храптовічаў у в. Шчорсы (1770—1776).
- Вуніяцкая царква ў в. Ятра (1761).
Асобы
рэдагаваць- Фабіян Абрантовіч (1884, засьценак Вераскоўшчына — 1946) — рэлігійны і культурна-грамадзкі дзяяч
- Уладыслаў Борзабагаты (1831—1886) — удзельнік нацыянальна-вызваленчага паўстаньня 1863—1864 гадоў
- Стэфан Грабоўскі (1767, вёска Асташына — 1847) — вайсковы і дзяржаўны дзяяч, генэрал. Адзін з кіраўнікоў паўстаньня Т. Касьцюшкі
- Міхаіл Касьцюк (1940 в. Масьцішча — 2019) — беларускі гісторык, акадэмік НАН Беларусі
- Уладзімер Конан (1934 в. Вераскава — 2011) — беларускі філёзаф, літаратуразнаўца, крытык, культуролаг
- Адам Міцкевіч (1798—1855) — беларускі і польскі паэт
- Павaл Навара (1927, в. Купіск — 1983) — беларускі грамадскі дзеяч у Вялікабрытаніі[10]
- Янка Нёманскі (1890—1937) — беларускі празаік, публіцыст, эканаміст, грамадзкі дзеяч
- Аляксандр Орса (1896, мяст. Нягневічы — 1959) — беларускі пэдагог і грамадзка-культурны дзяяч
- Васіль Рагуля (1879, в. Ачукевічы — 1955), беларускі грамадзка-палітычны дзяяч. Пасол польскага сойму ў 1922 годзе і сэнатар польскага сойму 1928 году.
- Кастусь Рамановіч (1927, в. Лозкі — 31 студзеня 2005) — дзяяч беларускага нацыянальнага супраціву, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падпольнага Саюзу вызваленьня Беларусі
- Язэп Сажыч (1917, в. Гарадзечна — 2007) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, старшыня Рады БНР
- Алесь Усюкевіч (1925, в. Хадасы — 2004) — дзяяч беларускага нацыянальнага супраціву, удзельнік падпольнага Саюза вызвалення Беларусі ў Навагрудку.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ http://novogrudok.grodno-region.by/ru/raisp-ru/
- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2010 г.)
- ^ GeoNames (анг.) — 2005.
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 22 августа 1997 г. №438 «Об объединении районов и городов областного подчинения Республики Беларусь, имеющих общий административный центр»
- ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Религия // Новогрудский облисполком
- ^ Гардзіенка, Наталля (2010). Беларусы ў Вялікабрытаніі Згуртаванне беларусаў свету Бацькаўшчына. p. 551—552. ISBN 978-985-6887-63-8.
Літаратура
рэдагаваць- Новогрудский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.