Крупскі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Менскай вобласьці Беларусі

Кру́пскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 2,1 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 22 557 чалавек[1]. Адміністрацыйны цэнтар — места Крупкі.

Крупскі раён

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Менская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Крупкі
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Кіраўнік Анатоль Козел[d]
Насельніцтва (2018) 22 557[1]
Шчыльнасьць 10,5 чал./км²
Плошча 2138,73[2] км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 168 м[3]
Месцазнаходжаньне Крупскага раёну
Крупскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-17-96
Паштовыя індэксы 222 0хх
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

На захадзе мяжуе з Барысаўскім, на поўдні — зь Бярэзінскім раёнамі Менскай вобласьці, на паўднёвым усходзе — зь Бялыніцкім і Круглянскім раёнамі Магілёўскай вобласьці, на ўсходзе — з Талачынскім, на поўначы — зь Лепельскім і Чашніцкім раёнамі Віцебскай вобласьці.

Гісторыя

рэдагаваць
  • 17 ліпеня 1924 году ўтвораны Крупскі раён.

Раён разьмешчаны пераважна ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны, паўночна-ўсходняя частка — Аршанскага ўзвышша. Пераважаюць вышыні 160—180 м, максымальная — 225 м (на паўночны захад ад вёскі Хацюхова).

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −7,4 °С, ліпеня 17,9 °С. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 685 мм Вэгетацыйны пэрыяд — 187 дзён.

Гідраграфія

рэдагаваць

На тэрыторыі раёну цякуць 25 рэчак і 27 ручаёў. Асноўная рака — Бобр з прытокамі Начай, Еленкай, Можай і іншымі належыць да басэйну Бярэзіны. Рэкі Эса, Ракітаўка, Высокая, Сухая, Юнга — да вадазбору Дзьвіны.

Найвялікшая возера — Сялява, яго аснову складае аднайменны заказьнік, у возеры водзіцца рэдкая рыба сяляўка. Іншыя буйныя азёры — Худавец і Абіда.

Расьліннасьць

рэдагаваць

Лясы займаюць 42% плошчы раёну (хваёвыя, яловыя, бярозавыя), балоты 3,1%. На поўначы раёну месьціцца заказьнік «Сялява».

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XX стагодзьдзе: 1999 год — 33,9 тыс.
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 28,2 тыс.; 2008 год — 27,5 тыс.; 1 студзеня 2009 году — 27 470 чалавек (у тым ліку ў раённым цэнтры 7880 чалавек, што складае 28,6%); 2009 год — 26 522 чал.[4] (перапіс); 2015 год — 23 587 чал.[5]; 2016 год — 23 241 чал.[6]; 2017 год — 22 916 чал.[7]; 2018 год — 22 557 чал.[1]

Адукацыя

рэдагаваць

Сыстэму адукацыі раёну складае 51 навучальная ўстанова: 16 сярэдніх школаў, дзяржаўны агульнаадукацыйны ліцэй, сярэдняя школа-сад, 6 базавых школаў, 4 пачатковыя школы, 12 дзіцячых садкоў, цэнтар карэкцыйна-разьвівальнага навучаньня і рэабілітацыі, цэнтар дзіцячай творчасьці, дзіцячая і юнацкая спартовыя школы, 2 музычныя школы, рэгіянальны цэнтар прафэсійнай адукацыі, завочная сярэдняя школа.

Мэдыцына

рэдагаваць

Крупскае тэрытарыяльнае мэдычнае аб’яднаньне складаецца з 2 лякарняў, раённай паліклінікі, 6 лекарскіх амбуляторыяў, 25 фэльчарска-акушэрскіх пунктаў.

Культура

рэдагаваць

У раёне дзейнічае 67 установаў культуры, у тым ліку раённы цэнтар культуры, 3 местачковыя дамы культуры, 3 сельскія дамы культуры, 19 сельскіх клюбаў, 6 клюбаў-бібліятэк, 34 бібліятэкі, 13 кінаўстановак.

У 2004 годзе ў новым будынку адкрыўся гісторыка-краязнаўчы музэй, пазьней карцінная галерэя і дом рамёстваў.

Гаспадарчая дзейнасьць

рэдагаваць

Прамысловасьць

рэдагаваць

У раёне месьцяцца прадпрыемствы паліўнай, харчовай прамысловасьць, разьвітая вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў.

  • ТАА «Амкадар-Можа».
  • торфабрыкетны завод «Туршоўка».
  • плодаагароднінны завод.
  • дрэваапрацоўчы камбінат.

Сельская гаспадарка

рэдагаваць

Сельская гаспадарка раёну спэцыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі і сьвінагадоўлі, вырошчваньні зерневых і кармавых культураў, бульбы, ільну.

Аграпрамысловы комплекс прадстаўлены 12 сельскагаспадарчымі вытворчымі каапэратывамі. 4 сельскагаспадарчыя прадпрыемствы далучаныя да арганізацыяў раёну. У склад АПК уваходзяць:

  • УП «Квеціна».
  • ААТ «Лянок».
  • ЗАТ «Хацюхова».
  • ААТ «Халопеніцкі масларобча-сыраробчы завод».
  • РУСП «Экспэрымэнтальная база „Эса“».

Транспарт

рэдагаваць

Па тэрыторыі раёну праходзяць чыгункі і аўтамабільная дарогі Берасьце — Масква, аўтадарога Чашнікі — Бобр — Бярэзань. Апроч таго, праз раён праходзяць газаправоды «Таржок — Менск — Івацэвічы» «Ямал — Эўропа», якія абслугоўвае ААТ «Белтрансгаз».

Інфармацыя для турыстаў

рэдагаваць

Гісторыка-архітэктурныя каштоўнасьці

рэдагаваць

Страчаная спадчына

рэдагаваць

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

рэдагаваць

Раён улучае адно места, два мястэчкі і 229 сельскіх населенных пунктаў.

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (паводле стану на 1 студзеня 2012 г.)
  3. ^ GeoNames (анг.) — 2005.
  4. ^ Перепись населения — 2009. Минская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  5. ^ Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  6. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  7. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць. Яны праславілі Крупшчыну / уклад. Дз. М. Хромчанка. — Менск: Пэйпико, 2008. ISBN 978-985-90150-4-5.
  • Крупский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць