Белая Русь (заказьнік)
«Бе́лая Русь» — рэспубліканскі краявідны заказьнік Беларусі, абвешчаны ў лютым 2015 году на поўначы Лагойскага раёну Менскай вобласьці.
Белая Русь | |
2020 год | |
Плошча | 4460 га |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Геаграфічныя каардынаты | 54° пн. ш. 27° у. д. / 54° пн. ш. 27° у. д.Каардынаты: 54° пн. ш. 27° у. д. / 54° пн. ш. 27° у. д. |
Месцазнаходжаньне | Лагойскі раён |
Утварэньне | 4 лютага 2015 (9 гадоў таму) |
Белая Русь |
4 лютага 2015 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 71 «Аб рэспубліканскіх заказьніках», паводле якой заснаваў заказьнік «Белая Русь» плошчай 44,6 кв.км на землях Казырскага (Гайненскі сельсавет) і Юркавіцкага лясьніцтваў (Швабскі сельсавет) «Лагойскай лясной гаспадаркі». Заказьнік перадалі ў кіраваньне Лагойскаму раённаму выканаўчаму камітэту[1]. У заказьніку сустракалася 11 відаў рэдкіх расьлінаў, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі, у тым ліку звычайны баранец, іржавы гайнік, кучаравая лілея, зьмеегалоўнік Руйша, клабучковая нэатыянта, шыракалісты прастрэл, гарохападобная чына і беспрыкветнічкавы ядранец. На землях заказьніка забаранілі мэліярацыю, самастойную высечку дрэваў і распальваньне агню[2]. Заказьнік месьціўся на Плешчаніцкім узвышшы і займаў землі Хатынскага лесу ў ваколіцах мэмарыяльнага комплексу «Хатынь».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Андрэй Кабякоў. Пастанова Савету міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 лютага 2015 г. № 71 «Аб рэспубліканскіх заказьніках» (рас.) // Нацыянальны прававы партал Беларусі, 14 лютага 2015 г. Праверана 7 чэрвеня 2022 г.
- ^ Аляксандра Драгун, тэлеканал «Беларусь 1». Новыя заказьнікі зьявіліся на геаграфічнай карце Менскай вобласьці // Белтэлерадыёкампанія, 16 красавіка 2015 г. Праверана 7 чэрвеня 2022 г.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |