Мясцовыя заказьнікі Беларусі
Мясцо́выя зака́зьнікі Белару́сі — асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі (ААПТ) Беларусі, абвешчаныя мясцовымі органамі выканаўчай улады дзеля захаваньня і аднаўленьня каштоўных прыродных мясьцінаў.
Паводле 14-га артыкула Закону Рэспублікі Беларусь ад 15 лістапада 2018 году № 150-З «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях», плянаваньне рашэньняў мясцовай улады пра заказьнікі ўлучаецца ў «абласныя схемы разумнага разьмяшчэньня ААПТ мясцовай значнасьці», якія «распрацоўваюцца абласнымі, Менскім гарадзкім выканаўчым камітэтам сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі на 10-гадовы тэрмін». Для вылучэньня земляў пад такія схемы «распрацоўваюцца навуковыя абгрунтаваньні межаў, плошчы ААПТ і сьпіс землекарыстальнікаў, чые дзялянкі ўлучаюцца ў склад земляў» заказьнікаў[1]. На 2020 год у 6-і абласьцях Беларусі знаходзіўся 281 заказьнік мясцовай значнасьці. Вылучалі 5 відаў такіх заказьнікаў Беларусі: біялягічны, водна-балотны, водны, геалягічны і краявідны. Сярод мясцовых заказьнікаў налічвалася 126 водных (45%), 76 біялягічных (27%), 39 водна-балотных (14%), 29 краявідных (10%) і 11 геалягічных (4%). У Берасьцейскай вобласьці знаходзілася 30 заказьнікаў мясцовай значнасьці, у Віцебскай — 63, у Гарадзенскай — 28, у Гомельскай — 43, у Магілёўскай — 66 і ў Менскай — 51[2].
Падставы абвяшчэньня
рэдагавацьПаводле 16-га артыкула Закону Беларусі 2018 году «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях», існавала 7 агульных падставаў пры выбары земляў для абвяшчэньня заказьнікамі:
- «наяўнасьць уласьцівых і рэдкіх прыродных краявідаў і біятопаў;
- наяўнасьць месцаў пражываньня дзікіх жывёлаў і росту дзікарослых расьлінаў, якія адносяцца да відаў, улучаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, і да відаў, якія падпадаюць пад дзеяньне міжнародных дамоваў Рэспублікі Беларусь;
- наяўнасьць месцаў рэгулярнага гнездаваньня, зімаваньня або стаянкі падчас пералёту водна-балотных і іншых відаў пералётных птушак у колькасьці, што перавышае 1 адсотак ад ліку нацыянальнай або эўрапейскай папуляцыі віду;
- наяўнасьць месцаў штогадовага засяроджаньня падчас сэзонных пералётаў прынамсі 10 000 асобін пералётных водна-балотных птушак (кулікі, качкі, гусі), прынамсі 500 асобін шэрых жураўлёў;
- наяўнасьць месцаў нерасту, нагулу і перасяленьня рыбы, што адносіцца да відаў, улучаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, і да відаў, якія падпадаюць пад дзеяньне міжнародных дамоваў Рэспублікі Беларусь;
- наяўнасьць прыродных земляў, улучаных у нацыянальную экалягічную сетку;
- наяўнасьць прыродных вадаёмаў, відаў рэльефу, непаўторных або рэдкіх паводле свайго паходжаньня, морфамэтрычных і іншых уласьцівасьцяў»[1].
Таксама налічвалася 4 адмысловыя падставы пры выбары земляў пад заказьнікі:
- «прыродныя землі нязначна парушаныя чалавечай дзейнасьцю і валодаюць высокай здольнасьцю аднаўленьня;
- уласьцівыя і рэдкія прыродныя краявіды і біятопы складаюць прынамсі 40% плошчы прыродных земляў;
- прыродныя землі ёсьць месцам пражываньня дзікіх жывёлаў і месцам росту прынамсі 10 відаў дзікарослых расьлінаў, што адносіцца да відаў, улучаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, і да відаў, якія падпадаюць пад дзеяньне міжнародных дамоваў Рэспублікі Беларусь;
- прыродныя землі граюць важную ролю ў падтрыманьні воднага ладу прыродных вадаёмаў і балотаў».
Згодна з Законам прыродныя землі могуць абраць для абвяшчэньня заказьнікам мясцовай значнасьці, калі тая адпавядае «прынамсі 2-м агульным і 2-м адмысловым падставам»[1].
Нумар
рэдагавацьУ 37-м артыкуле Закону «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях» прадугледжвалася, што заказьніку мясцовай значнасьці прысвойваецца рэестровы нумар у выглядзе АААА.3.2.В, дзе:
- АААА — парадкавы нумар у летапісным парадку ўліку;
- 3 — лічбавы код заказьніка, як віда ААПТ;
- 2 — лічбавы код мясцовай значнасьці;
- В — лічбавы код Менску (7) або вобласьці (1 — Берасьцейская, 2 — Віцебская, 3 — Гомельская, 4 — Гарадзенская, 5 — Менская і 6 — Магілёўская; некалькі адм.-тэр. адзінак згадваецца праз касую рысу)[1].
Сьпісы
рэдагавацьНайбольшым сярод мясцовых заказьнікаў Беларусі быў Чэрыкаўскі заказьнік плошчай звыш 308 км², які месьціўся ў Магілёўскай вобласьці. Найстарэйшым дзейным быў заказьнік «Дымаўшчына», заснаваны ў траўні 1979 году ў Віцебскім раёне[2].
Берасьцейская вобласьць
рэдагавацьНазва | Від | Раён | Плошча (га) | Дата абвяшчэньня | Выява |
---|---|---|---|---|---|
Барбастэла | біялягічны | Берасьцейскі | 6,61 | 2000 г., 7 жніўня | |
Берасьцейскі | біялягічны | Берасьцейскі | 66,71 | 1995 г., 29 жніўня | |
Бужанскі | краявідны | Берасьцейскі | 6654,46 | 1999 г., 20 сьнежня | |
Непакойчыцы | біялягічны | Жабінкаўскі | 467 | 1995 г., 27 сьнежня | |
Завішша | біялягічны | Янаўскі | 1323,7 | 1995 г, 26 сьнежня | |
Обрава | біялягічны | Янаўскі | 394 | 1997 г., 20 лютага | |
Вялікі Ямінец | біялягічны | Івацэвіцкі | 76 | 1989 г., 23 траўня | |
Барэцкі | біялягічны | Івацэвіцкі | 2211 | 2009 г., 11 траўня | |
Грыўда | краявідны | Івацэвіцкі | 180 | 1991 г., 19 чэрвеня | |
Доўбнева | біялягічны | Камянецкі | 30 | 1982 г., 23 сьнежня | |
Трасьцяніца | біялягічны | Камянецкі | 113 | 1992 г., 26 лістапада | |
Ворахава | краявідны | Камянецкі | 693 | 1995 г., 26 кастрычніка | |
Дзівін-Вялікі лес | біялягічны | Кобрынскі | 3851 | 1997 г., 17 сьнежня | |
Бабровіна | водна-балотны | Кобрынскі | 5357,93 | 2016 г., 4 ліпеня | |
Ель | водны | Кобрынскі | 950 | 2009 г., 21 красавіка | |
Вялута | водна-балотны | Лунінецкі | 2119,38 | 2016 г., 5 ліпеня | |
Ліпск | біялягічны | Ляхавіцкі | 1692 | 1988 г., 14 лістапада | |
Вусьце Мышанкі | біялягічны | Ляхавіцкі | 2076,17 | 2014 г., 2 сьнежня | |
Лагоня | водны | Ляхавіцкі | 805 | 2008 г., 1 верасьня | |
Цыганы | водны | Ляхавіцкі | 4100 | 1990 г., 20 жніўня | |
Гусак | біялягічны | Маларыцкі | 5682 | 1989 г., 16 траўня | |
Арэхаўскі | біялягічны | Маларыцкі | 1809 | 2011 г., 23 сьнежня | |
Хмялёўка | біялягічны | Маларыцкі | 613,9 | 1995 г., 26 сьнежня | |
Хаціслаўскі | біялягічны | Маларыцкі | 85,4 | 2017 г., 30 кастрычніка | |
Ермакі | біялягічны | Пінскі | 78,96 | 1988 г., 25 лістапада | |
Ізін | біялягічны | Пінскі | 1150 | 1988 г., 25 лістапада | |
Кончыцы | біялягічны | Пінскі | 150,3 | 1985 г., 26 сьнежня | |
Ступскае | біялягічны | Пінскі | 879 | 1992 г., 24 лістапада | |
Выдранка | біялягічны | Пружанскі | 3615 | 1997 г., 16 сьнежня | |
Зэльвянка | водны | Пружанскі | 1140 | 1990 г., 24 сьнежня |
Віцебская вобласьць
рэдагавацьНазва | Від | Раён | Плошча (га) | Дата абвяшчэньня | Выява |
---|---|---|---|---|---|
Коранеўскі | водны | Бешанковіцкі | 704 | 2018 г., 9 красавіка | |
Лапы | водны | Бешанковіцкі | 62 | 2010 г., 10 верасьня | |
Соржыцкі Мох | водны | Бешанковіцкі | 864 | 1992 г., 31 жніўня | |
Вялікая Лука | біялягічны | Віцебскі | 481,76 | 2012 г., 30 траўня | |
Віцебскі | біялягічны | Віцебскі | 158 | 1982 г, 1 сьнежня | |
Дымаўшчына | біялягічны | Віцебскі | 157,8 | 1979 г., 22 траўня | |
Прыдзьвіньне | біялягічны | Віцебскі | 321 | 2009 г., 3 сакавіка | |
Чортава Барада | біялягічны | Віцебскі | 58,3 | 2011 г., 29 студзеня | |
Галубіцкая пушча | біялягічны | Глыбоцкі, Докшыцкі | 6169 | 1992 г., 24 лютага | |
Дзядок | біялягічны | Глыбоцкі | 136,01 | 2009 г., 9 сакавіка | |
Малінаўшчынскія ўзвышшы | геалягічны | Глыбоцкі | 353,24 | 1996 г., 16 траўня | |
Гурбы | водны | Глыбоцкі | 475,48 | 1996 г., 16 траўня | |
Гінькава | краявідны | Глыбоцкі | 152,59 | 2018 г., 4 студзеня | |
Халмагоры | краявідны | Глыбоцкі | 187,75 | 1993 г., 22 сьнежня | |
Езярышча | біялягічны | Гарадоцкі | 1988,9 | 2007 г., 19 сьнежня | |
Ловаць | біялягічны | Гарадоцкі | 6600 | 1997 г., 27 ліпеня | |
Сурміно | біялягічны | Гарадоцкі | 2205,6 | 2007 г., 19 сьнежня | |
Янава | біялягічны | Гарадоцкі | 1163 | 1995 г., 30 лістапада | |
Цёсьценскі | водны | Гарадоцкі | 557,68 | 1991 г., 30 студзеня | |
Вышадзкая нізіна | краявідны | Гарадоцкі | 2724,4 | 2009 г., 21 красавіка | |
Рудня | краявідны | Гарадоцкі | 400 | 1995 г., 30 лістапада | |
Зуйка | біялягічны | Докшыцкі | 22,96 | 1998 г., 27 студзеня | |
Вярэнькі | водны | Докшыцкі | 119,51 | 2008 г., 27 лістапада | |
Віржы | водны | Докшыцкі | 731,22 | 2008 г., 27 лістапада | |
Забор'е | водны | Докшыцкі | 905,38 | 2008 г., 27 лістапада | |
Адрубак | водны | Докшыцкі | 95,78 | 2008 г., 27 лістапада | |
Падомхі | водны | Докшыцкі | 253,3 | 2008 г., 27 лістапада | |
Чачукі | водны | Докшыцкі | 334,68 | 2008 г., 27 лістапада | |
Азёры | біялягічны | Дубровенскі | 63 | 2008 г., 8 сьнежня | |
Жукаўскае | водны | Дубровенскі | 263 | 2008 г., 8 сьнежня | |
Асінторфскі | водны | Дубровенскі | 5920 | 1993 г., 22 кастрычніка | |
Пунішча | водны | Дубровенскі | 63 | 2008 г., 8 сьнежня | |
Клецішча | водна-балотны | Лепельскі | 387 | 1990 г., 23 ліпеня | |
Какісіна | водны | Лепельскі | 78 | 2008 г., 19 сьнежня | |
Пышнагоры | краявідны | Лепельскі | 698,4 | 1994 г., 26 красавіка | |
Воўчая гара | геалягічны | Мёрскі | 120 | 2000 г., 31 сакавіка | |
Копцаўская озавая града | водны | Мёрскі | 210 | 2000 г., 31 сакавіка | |
Крыніца сьвятога Яна | геалягічны | Мёрскі | 250 | 2000 г., 31 сакавіка | |
Патокі | водна-балотны | Полацкі | 4378 | 2015 г., 31 сьнежня | |
Шапавальскі Мох | водна-балотны | Полацкі | 582 | 2015 г., 31 сьнежня | |
Белаазёрскія выдмы | геалягічны | Полацкі | 2900 | 2001 г., 23 траўня | |
Гамоўшчынская гара | геалягічны | Полацкі | 195 | 2001 г., 23 траўня | |
Глінскі замак | геалягічны | Полацкі | 580 | 2001 г., 23 траўня | |
Рабчонкі | геалягічны | Полацкі | 140 | 2001 г., 23 траўня | |
Лынтупскі | біялягічны | Пастаўскі | 1122 | 1994 г., 19 красавіка | |
Вілейты | водна-балотны | Пастаўскі | 5101 | 2013 г., 20 траўня | |
Палескія пагоркі | геалягічны | Пастаўскі | 150 | 2009 г., 14 красавіка | |
Сяргеевіцкія пагоркі | геалягічны | Пастаўскі | 150 | 1998 г., 11 сакавіка | |
Нешчарда | водны | Расонскі | 6692,28 | 2018 г., 25 траўня | |
Межаўская озавая града | краявідны | Расонскі | 112,4 | 2009 г., 10 верасьня | |
Гурынскае | водны | Сеньненскі | 190,989 | 1996 г., 29 лютага | |
Замашанскі Мох | водны | Сеньненскі | 690,2 | 1996 г., 29 лютага | |
Капланскі Мох | водны | Сеньненскі | 928,037 | 1996 г., 29 лютага | |
Мядзьвежы лук | біялягічны | Талачынскі | 31,6 | 2008 г., 24 чэрвеня | |
Скрыпуцёва | водны | Талачынскі | 27 | 2008 г., 24 чэрвеня | |
Глыбачанскі | водны | Ушацкі | 270 | 1987 г., 11 сакавіка | |
Чарствяцкі | водны | Ушацкі | 72 | 2008 г., 24 чэрвеня | |
Зялёнае Ляда | біялягічны | Чашніцкі | 108 | 1999 г., 8 лістапада | |
Ліпнікі | біялягічны | Чашніцкі | 1,3 | 1999 г., 8 лістапада | |
Сасьнягі | біялягічны | Чашніцкі | 5,1 | 1999 г., 8 лістапада | |
Хвашчавое | геалягічны | Чашніцкі | 121,9 | 1995 г., 8 сакавіка | |
Лясное | водны | Шаркоўшчынскі | 4088 | 1994 г., 24 жніўня | |
Варануха | водна-балотны | Шумілінскі | 775 | 1995 г., 29 сакавіка |
Гарадзенская вобласьць
рэдагавацьНазва | Від | Раён | Плошча (га) | Дата абвяшчэньня | Выява |
---|---|---|---|---|---|
Гарадзенская Сьвіслач | біялягічны | Бераставіцкі, Гарадзенскі | 4881,17 | 2002 г., 24 красавіка | |
Вярэнаўскі | біялягічны | Вярэнаўскі | 5200 | 1986 г., 17 лютага | |
Поплаў Дзітвы | водны | Вярэнаўскі | 577,2 | 1998 г., 17 красавіка | |
Мішкалы | водны | Вярэнаўскі | 72 | 1992 г., 24 сьнежня | |
Александрыйскія пагоркі | краявідны | Вярэнаўскі | 1800 | 1997 г, 31 кастрычніка | |
Пяляскія грады-ўвалы | краявідны | Вярэнаўскі | 1050 | 1997 г., 31 кастрычніка | |
Стэфанецкія пагоркі | краявідны | Вярэнаўскі | 1000 | 1997 г., 31 кастрычніка | |
Чортава балота | водна-балотны | Гарадзенскі | 2561,03 | 2015 г., 24 сьнежня | |
Друскенікі | краявідны | Гарадзенскі | 5746 | 2016 г., 12 сьнежня | |
Трасьцянка-Моргаль | водны | Зьдзецельскі | 497 | 1995 г., 20 ліпеня | |
Вішнеўка | водны | Зэльвенскі | 141,6 | 2002 г., 22 кастрычніка | |
Карэвін луг | водны | Зэльвенскі | 44,5 | 2002 г., 22 кастрычніка | |
Краснае ўрочышча | біялягічны | Іўеўскі | 342 | 1997 г., 14 ліпеня | |
Раздоры | краявідны | Іўеўскі | 255 | 1996 г., 20 траўня | |
Графская пушча | біялягічны | Карэліцкі, Наваградзкі | 9465 | 2007 г., 11 сьнежня | |
Горнарутаўскія яры | краявідны | Карэліцкі | 140 | 1997 г., 27 жніўня | |
Турэцкія грады | краявідны | Карэліцкі | 150 | 1997 г., 27 жніўня | |
Бярэзіна | водны | Лідзкі | 876,31 | 2008 г., 13 кастрычніка | |
Чарлёна | біялягічны | Мастоўскі | 500 | 2000 г., 18 кастрычніка | |
Гамшар | водны | Мастоўскі | 190 | 1994 г., 26 кастрычніка | |
Уселюбскі | біялягічны | Наваградзкі | 3010 | 1997 г., 23 сьнежня | |
Возера Бык | біялягічны | Астравецкі | 113 | 1999 г., 28 верасьня | |
Клява | краявідны | Ашмянскі | 3500 | 1995 г., 16 лютага | |
Баркоўскі канцовамарэнны масіў | краявідны | Слонімскі | 574 | 1997 г., 30 сьнежня | |
Загор'еўскі канцовамарэнны масіў | краявідны | Слонімскі | 1240,6 | 1997 г., 30 сьнежня | |
Міцкевіцкі | біялягічны | Смаргонскі | 4228,6 | 2004 г., 13 красавіка | |
Ардашынскі | біялягічны | Смаргонскі | 6175,22 | 2006 г., 13 чэрвеня | |
Блакітныя азёры | краявідны | Смаргонскі | 830,9 | 1994 г., 24 траўня |
Гомельская вобласьць
рэдагавацьНазва | Від | Раён | Плошча (га) | Дата абвяшчэньня | Выява |
---|---|---|---|---|---|
Бялуга | водны | Буда-Кашалёўскі | 264 | 2007 г., 14 траўня | |
Салаўёўскае | водны | Буда-Кашалёўскі | 769 | 2007 г., 14 траўня | |
Веткаўскі | біялягічны | Веткаўскі | 4839,29 | 2013 г., 29 лістапада | |
Мнемазіна | біялягічны | Гомельскі | 118 | 2008 г., 22 ліпеня | |
Іпуць | водна-балотны | Добрускі | 3501,8 | 2013 г, 11 сакавіка | |
Гало | водна-балотны | Ельскі | 1150,96 | 2014 г., 29 сьнежня | |
Ельскі | водна-балотны | Ельскі | 1322 | 2014 г., 20 студзеня | |
Залюціцкі | біялягічны | Жыткавіцкі | 152 | 2004 г., 18 траўня | |
Мілевіцкі | біялягічны | Жыткавіцкі | 388 | 2004 г., 18 траўня | |
Тураўскі луг | біялягічны | Жыткавіцкі | 144,67 | 2009 г., 2 лістапада | |
Булеў Мох | водна-балотны | Жыткавіцкі | 20 037,5 | 2009 г., 2 лістапада | |
Жлобінскі | водна-балотны | Жлобінскі | 8843,1 | 2014 г., 15 сьнежня | |
Калінаўка | водна-балотны | Жлобінскі | 3782,27 | 2014 г., 15 сьнежня | |
Канаўнае | водны | Жлобінскі | 223 | 1994 г., 29 чэрвеня | |
Равякі | водны | Жлобінскі | 100 | 1997 г., 25 лістапада | |
Струменскі | біялягічны | Кармянскі | 8683,67 | 2012 г., 28 сьнежня | |
Лельчыцкае-Сьвідавец | водна-балотны | Лельчыцкі | 3044,88 | 1998 г., 28 студзеня | |
Засадзішча | водны | Лельчыцкі | 112,88 | 1998 г., 28 студзеня | |
Лахніцкае | водны | Лельчыцкі | 131,93 | 1998 г., 28 студзеня | |
Лугавое | водны | Лельчыцкі | 311,36 | 1998 г., 28 студзеня | |
Манчыцы | водны | Лельчыцкі | 570,96 | 1998 г., 28 студзеня | |
Невіца | водны | Лельчыцкі | 413,66 | 1998 г., 28 студзеня | |
Рэчыца | водны | Лельчыцкі | 317,94 | 1998 г., 28 студзеня | |
Тапілаўскае | водны | Лельчыцкі | 11 322,2 | 1998 г., 28 студзеня | |
Урочышча Берын | водны | Лельчыцкі | 116,8 | 1998 г., 28 студзеня | |
Урочышча Заручэўе | водны | Лельчыцкі | 460,92 | 1998 г., 28 студзеня | |
Алес | водна-балотны | Мазырскі | 4812,51 | 2014 г., 17 лістапада | |
Ратміравіцкі | біялягічны | Рудабельскі | 290 | 2007 г., 21 сьнежня | |
Поплаў Пцічы | водна-балотны | Петрыкаўскі | 911,95 | 2014 г., 15 сьнежня | |
Варанецкі Мох | водны | Петрыкаўскі | 131 | 2004 г., 28 кастрычніка | |
Камаровіцкі | краявідны | Петрыкаўскі | 821 | 2006 г., 27 сьнежня | |
Закрашыцкі Мох | біялягічны | Рэчыцкі | 496 | 2007 г., 28 сакавіка | |
Белае | водны | Рагачоўскі | 223,1 | 1993 г., 30 чэрвеня | |
Брусьнічнае-Пярэйны | водны | Рагачоўскі | 234,3 | 1993 г., 30 чэрвеня | |
Зазер'е-Бадзеева | водны | Рагачоўскі | 263 | 1993 г., 30 чэрвеня | |
Пенны Мох | водны | Рагачоўскі | 181,8 | 1993 г., 30 чэрвеня | |
Сьвятое возера | водны | Рагачоўскі | 100,5 | 1993 г., 30 чэрвеня | |
Сарванава | водны | Рагачоўскі | 184 | 1993 г., 30 чэрвеня | |
Тумень | водны | Рагачоўскі | 171,3 | 1993 г., 30 чэрвеня | |
Азёрскі Мох | водна-балотны | Шацілавіцкі | 2692,5 | 2014 г., 16 сьнежня | |
Вялікі Мох | водны | Шацілавіцкі | 417 | 1994 г., 25 лютага | |
Кучынскі Мох | водны | Шацілавіцкі | 325 | 1994 г., 25 лютага | |
Чачэрскі | біялягічны | Чачэрскі | 13 436,68 | 2013 г., 25 студзеня |
Магілёўская вобласьць
рэдагавацьНазва | Від | Раён | Плошча (га) | Дата абвяшчэньня | Выява |
---|---|---|---|---|---|
Брэнькаўскае | водны | Бялыніцкі | 275 | 2006 г., 22 лістапада | |
Забалоцьце | водны | Бялыніцкі | 513 | 2006 г., 22 лістапада | |
Калінаўскае | водны | Бялыніцкі | 173 | 2006 г., 22 лістапада | |
Макровіцка-Машчанскае | водны | Бялыніцкі | 296 | 2006 г., 22 лістапада | |
Ушлаўскае | водны | Бялыніцкі | 881 | 2006 г., 22 лістапада | |
Эсманаўскі мох | водны | Бялыніцкі | 3793 | 2006 г., 22 лістапада | |
Ясень | водны | Бялыніцкі | 589 | 2006 г., 22 лістапада | |
Вялікае | водны | Бабруйскі | 136 | 2007 г., 4 чэрвеня | |
Дубоўскі каскад азёраў | водны | Бабруйскі | 191 | 2007 г., 19 сьнежня | |
Ліпнякі | водны | Бабруйскі | 379 | 2006 г., 22 лістапада | |
Тажылавіцкі мох | водны | Бабруйскі | 240 | 2007 г., 4 чэрвеня | |
Лукавая гара | краявідны | Бабруйскі | 30,5 | 1994 г., 19 красавіка | |
Балонаўка-Чарнагразь | водны | Быхаўскі | 32 | 2007 г., 26 верасьня | |
Клетнае | водны | Быхаўскі | 126 | 2007 г., 26 верасьня | |
Бярозаўка-1 | водны | Глускі | 296 | 1993 г., 22 студзеня | |
Дакольскае балота | водны | Глускі | 368 | 2011 г., 16 верасьня | |
Вялікі мох | водны | Глускі | 1150 | 1993 г., 22 студзеня | |
Жалвінец-2 | водны | Глускі | 63 | 1993 г., 22 студзеня | |
Згода | водны | Глускі | 102 | 1993 г., 22 студзеня | |
Поплаў Бежніцы | водны | Глускі | 218 | 1993 г., 22 студзеня | |
Старыца Пцічы | водны | Глускі | 1025 | 1993 г., 22 студзеня | |
Кукшынскі мох | водны | Горацкі | 108 | 2003 г., 19 лістапада | |
Даманаўскі | біялягічны | Дрыбінскі | 1364 | 2004 г., 28 студзеня | |
Расьнянскі | біялягічны | Дрыбінскі | 2650 | 2004 г., 28 студзеня | |
Брацтва | водны | Дрыбінскі | 78,1 | 2004 г., 28 студзеня | |
Галамуцкае | водны | Дрыбінскі | 153 | 2004 г., 28 студзеня | |
Белыя рэчкі | водны | Качэрыцкі | 113 | 2006 г., 18 сьнежня | |
Любін Бор | водны | Качэрыцкі | 392 | 2006 г., 18 сьнежня | |
Даліна Асьцёру | водна-балотныны | Клімавіцкі | 3011,34 | 2016 г., 27 сьнежня | |
Вялікі мох | водны | Клічаўскі | 129 | 2006 г., 16 кастрычніка | |
Ванькоўшчына | водны | Клічаўскі | 520 | 2006 г., 16 кастрычніка | |
Вязень | водны | Клічаўскі | 425 | 2006 г., 16 кастрычніка | |
Ганчанскае | водны | Клічаўскі | 930 | 2006 г., 16 кастрычнікая | |
Дуброва | водны | Клічаўскі | 110 | 2006 г., 16 кастрычніка | |
Застар'е | водны | Клічаўскі | 255 | 2006 г., 16 кастрычніка | |
Званіца | водны | Клічаўскі | 167 | 2006 г., 16 кастрычніка | |
Лежая-Хвашчоў | водны | Клічаўскі | 292 | 2006 г., 16 кастрычніка | |
Лазовіца | водны | Клічаўскі | 329 | 2006 г., 16 кастрычніка | |
Люціна-1 | водны | Клічаўскі | 234 | 2008 г., 16 верасьня | |
Мокрае-1 | водны | Клічаўскі | 551 | 2009 г., 18 лістапада | |
Мокрае-2 | водны | Клічаўскі | 31 | 2011 г., 30 сакавіка | |
Арэхаўка | водны | Клічаўскі | 710 | 2006 г., 16 кастрычніка | |
Пяшчанае | водны | Клічаўскі | 112 | 2006 г., 16 кастрычніка | |
Паддуб'е | водны | Клічаўскі | 225 | 2006 г., 16 кастрычніка | |
Сасноўка | водны | Клічаўскі | 237 | 2006 г., 16 кастрычніка | |
Унухольскае-1 | водны | Клічаўскі | 686 | 2008 г., 16 верасьня | |
Хрысты | водны | Клічаўскі | 455 | 2006 г., 16 кастрычніка | |
Касьцёл | краявідны | Краснапольскі | 4,3 | 1996 г., 28 чэрвеня | |
Поплаў Друці | водны | Круглянскі | 349 | 2003 г., 15 сьнежня | |
Шчыток | водны | Круглянскі | 2850 | 2003 г., 15 сьнежня | |
Варацей | водны | Магілёўскі | 470 | 2006 г., 24 лютага | |
Прыбярэжжа | водны | Магілёўскі | 120 | 2006 г., 24 лютага | |
Раманькі-Карчоўка | водны | Магілёўскі | 620 | 2006 г., 24 лютага | |
Пячэрскі | Магілёўскі | 252 | 2021 г., 2 верасьня | ||
Закружжа | водны | Амсьціслаўскі | 152 | 2006 г., 27 верасьня | |
Шырына-Падрэчча | водны | Амсьціслаўскі | 231 | 2006 г., 27 верасьня | |
Ляжанка | водны | Асіпавіцкі | 398 | 2006 г., 23 жніўня | |
Сяцішча | водны | Асіпавіцкі | 524 | 2006 г., 23 жніўня | |
Тагінае | водны | Асіпавіцкі | 271,6 | 2006 г., 23 жніўня | |
Журавель | водны | Прапойскі | 258 | 2006 г., 27 сьнежня | |
Ерашоўшчына | біялягічны | Хоцімскі | 1560 | 2002 г., 30 кастрычніка | |
Лобня | водны | Хоцімскі | 200 | 2002 г., 30 кастрычніка | |
Чавускі | біялягічны | Чавускі | 105 | 2006 г., 22 лютага | |
Бардзілаўскае-Крамянец | водны | Чавускі | 626 | 2006 г., 22 лютага | |
Каралёўшчына | водны | Чавускі | 466 | 2006 г., 22 лютага | |
Азярышча | водны | Чавускі | 93 | 2012 г., 19 сьнежня | |
Чэрыкаўскі | біялягічны | Чэрыкаўскі | 30 899,81 | 2018 г., 2 лютага |
Менская вобласьць
рэдагавацьНазва | Від | Раён | Плошча (га) | Дата абвяшчэньня | Выява |
---|---|---|---|---|---|
Вязькуціна | водна-балотны | Бярэзінскі | 649,16 | 2015 г., 23 сьнежня | |
Дуброўка | водна-балотны | Бярэзінскі | 3735,06 | 2015 г., 23 сьнежня | |
Дулебскае | водна-балотны | Бярэзінскі | 1141,64 | 2015 г., 23 сьнежня | |
Забродзьдзе | водна-балотны | Бярэзінскі | 3742,29 | 2015 г., 23 сьнежня | |
Лазароўшчына | водна-балотны | Бярэзінскі | 2246,73 | 2015 г., 23 сьнежня | |
Зубрыны | біялягічны | Барысаўскі | 11 809,5 | 2008 г., 23 траўня | |
Бярэзіна | водна-балотны | Барысаўскі | 3242 | 2013 г., 22 красавіка | |
Гайна | водна-балотны | Барысаўскі | 1464,1 | 2013 г., 22 красавіка | |
Бонда | водна-балотны | Вялейскі | 355,978 | 2013 г., 24 траўня | |
Баркі | водна-балотны | Вялейскі | 521,64 | 2014 г., 29 сьнежня | |
Гасьцілава | водна-балотны | Вялейскі | 998,35 | 2015 г., 29 сьнежня | |
Калодкі | водна-балотны | Вялейскі | 1927,57 | 2014 г., 29 сьнежня | |
Суражынскі | водна-балотны | Вялейскі | 1161,07 | 2013 г., 24 траўня | |
Бортнікі | біялягічны | Валожынскі | 14,6 | 1994 г., 26 ліпеня | |
Івенчык | біялягічны | Валожынскі | 40,2 | 2004 г., 29 ліпеня | |
Шапавалаўскія пагоркі | краявідны | Валожынскі | 203,5 | 1998 г., 22 красавіка | |
Колкаўскі | краявідны | Клецкі | 452 | 2005 г., 12 сьнежня | |
Ракітнік | біялягічны | Капыльскі | 114,6 | 2006 г., 24 жніўня | |
Морацкі | водны | Капыльскі | 133,87 | 2006 г., 24 жніўня | |
Брышча | біялягічны | Крупскі | 281 | 2008 г., 28 кастрычніка | |
Белая выспа | водна-балотны | Крупскі | 2953,53 | 2014 г., 24 сьнежня | |
Яленка | водна-балотны | Крупскі | 4881,28 | 2014 г., 24 сьнежня | |
Ліпкі | водна-балотны | Крупскі | 414,96 | 2015 г., 21 сьнежня | |
Макаўе | водна-балотны | Крупскі | 874,36 | 2015 г., 21 сьнежня | |
Нача | водна-балотны | Крупскі | 5001,61 | 2014 г., 24 сьнежня | |
Крыніца | біялягічны | Менскі | 178 | 2008 г., 12 лістапада | |
Сакаліны | біялягічны | Менскі | 20,9 | 2011 г., 29 жніўня | |
Вэймутава хвоя | біялягічны | Маладэчанскі | 54 | 2004 г., 26 жніўня | |
Чысьць | водна-балотны | Маладэчанскі | 1455,79 | 2014 г., 30 сьнежня | |
Рака Вязынка | водны | Маладэчанскі | 95 | 2004 г., 27 ліпеня | |
Бортнікі | краявідны | Маладэчанскі | 181,1 | 2008 г., 28 кастрычніка | |
Габы | водна-балотны | Мядзельскі | 4834,6 | 2014 г., 30 сьнежня | |
Малеўскі | водны | Нясьвіскі | 153,5 | 2008 г., 22 кастрычніка | |
Быценьскі | біялягічны | Пухавіцкі | 2185 | 2006 г., 28 верасьня | |
Клетнае | водна-балотны | Пухавіцкі | 798 | 2013 г., 14 студзеня | |
Сяргеевіцкі | водны | Пухавіцкі | 2006 | 2001 г., 22 лістапада | |
Вецярэвіцкі | краявідны | Пухавіцкі | 1570,7 | 1997 г., 24 сьнежня | |
Вераб'ёўскі | краявідны | Слуцкі | 684,4 | 2015 г., 23 сьнежня | |
Маяк | біялягічны | Смалявіцкі | 213,3 | 2006 г., 26 верасьня | |
Студзёнка | водны | Смалявіцкі | 776,2 | 2008 г., 8 сьнежня | |
Вялічкавічы | водны | Салігорскі | 197,61 | 2006 г., 27 ліпеня | |
Грычына-Старобінскі | водны | Салігорскі | 705,56 | 2009 г., 13 студзеня | |
Чырвонае возера | водны | Салігорскі | 141,73 | 2009 г., 13 студзеня | |
Чырвонае возера | водны | Салігорскі | 118,24 | 2009 г., 13 студзеня | |
Чарамша | біялягічны | Старадароскі | 283,6 | 2005 г., 24 сакавіка | |
Солан-Салянка | водны | Старадароскі | 1920,6 | 2008 г., 26 жніўня | |
Ленчына | біялягічны | Узьдзенскі | 288,8 | 2008 г., 13 чэрвеня | |
Сініцкая грэбля | біялягічны | Узьдзенскі | 793,17 | 2015 г., 29 сьнежня | |
Вытокі Нёману | краявідны | Узьдзенскі | 905 | 2008 г., 15 кастрычніка | |
Іванаўскі | біялягічны | Ігуменскі | 657,55 | 2009 г., 2 кастрычніка | |
Ведрыцкае балота | водны | Ігуменскі | 2628,64 | 2015 г., 24 сьнежня |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г А. Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь ад 15 лістапада 2018 году № 150-З «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях» (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 13 сьнежня 2018 г. Праверана 9 чэрвеня 2020 г.
- ^ а б Заказьнікі рэспубліканскай і мясцовай значнасьці (рас.) // Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 9 чэвреня 2020 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Заказьнікі // Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Архіўная копія ад 2020 г. Праверана 9 чэрвеня 2020 г.
- Заказьнікі мясцовай значнасьці (рас.) // УП «Нацыянальнае кадастравае агенцтва» Праверана 9 чэрвеня 2020 г.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |