Барысаўскі заказьнік
Бары́саўскі зака́зьнік — рэспубліканскі краявідны заказьнік Беларусі, абвешчаны ў лютым 2015 году на паўночным усходзе Менскай вобласьці.
Барысаўскі заказьнік | |
Плошча | 2731,4 га |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Геаграфічныя каардынаты | 54° пн. ш. 28° у. д. / 54° пн. ш. 28° у. д.Каардынаты: 54° пн. ш. 28° у. д. / 54° пн. ш. 28° у. д. |
Месцазнаходжаньне | Менская вобласьць |
Утварэньне | 4 лютага 2015 (9 гадоў таму) |
Барысаўскі заказьнік |
Месьціцца ў Барысаўскім і Смалявіцкім раёнах у межах важнай для птушак тэрыторыі «Бярэзіна–Гайна»[1].
Утварэньне
рэдагаваць4 лютага 2015 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 71 «Аб рэспубліканскіх заказьніках», паводле якой абвясьціў 9 заказьнікаў, у тым ліку Барысаўскі ў Барысаўскім і Смалявіцкім раёнах Менскай вобласьці. Папярэдне Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аднесла гэтыя землі да ядра экалягічнай сеткі міжнароднай значнасьці[2]. Паводле Пастановы № 71, Барысаўскі заказьнік абвясьцілі краявідным на плошчы 2731,4 гектараў. Землі заказьніка перадалі пад кіраваньне Барысаўскага і Смалявіцкага раённых выканаўчых камітэтаў пры фінансаваньні з рэспубліканскага бюджэту. Гэтыя землі знаходзіліся ў:
- Барысаўскім раёне на землях «Барысаўскай досьледнай лясной гаспадаркі» плошчай 2228,4 га (81 %) у Брылеўскім (Вялікае Стахава, Прыгарадны сельсавет) і Пячынскім лясьніцтвах;
- Смалявіцкім раёне на землях «Смалявіцкай лясной гаспадаркі» плошчай 503 га ў Юр’еўскім лясьніцтве (Мглё)[3].
13 лютага 2015 году кіраўніца ўправы біялягічнай і краявіднай разнастайнасьці Мінпрыроды Беларусі Натальля Мінчанка адзначыла: «Многія аб’яўленыя заказьнікі маюць міжнародны статус аховы, хоця дагэтуль ня мелі нацыянальнага»[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Анжэла Журавель. Бярэзіна–Гайна // Тэрыторыі, важныя для птушак у Беларусі / рэд. Сямён Левы. — Менск: Рыфтур Прынт, 2015. — С. 63—64. — 152 с. — 1000 ас. — ISBN 978-985-90316-9-4
- ^ У Беларусі ствараюцца 9 новых рэспубліканскіх заказьнікаў // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 6 лютага 2021 г. Праверана 29 ліпеня 2021 г.
- ^ Андрэй Кабякоў. Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 лютага 2015 г. № 71 «Аб рэспубліканскіх заказьніках» (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 14 лютага 2015 г. Праверана 29 ліпеня 2021 г.
- ^ Кацярына Радзюк. Заказнікаў стала больш // Зьвязда : газэта. — 14 лютага 2015. — № 29 (27887). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |