Глыбоцкі раён
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Віцебскай вобласьці Беларусі
Глыбо́цкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Віцебскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,8 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 36 975 чалавек[1]. Адміністрацыйны цэнтар — места Глыбокае.
Глыбоцкі раён | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Віцебская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Глыбокае |
Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1940 |
Кіраўнік | Аляксандар Шубскі[d] |
Насельніцтва (2018) | 36 975[1] |
Шчыльнасьць | 21 чал./км² |
Плошча | 1759,58[2] км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 178 м[3] |
Месцазнаходжаньне Глыбоцкага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Тэлефонны код | +375-21-56 |
Паштовыя індэксы | 211 7хх, 211 8хх |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфія
рэдагавацьПа тэрыторыі раёну часткова праходзіць водападзел паміж рэкамі Балтыйскага і Чорнага мораў — Дзьвіной і Дняпром. Найбольшыя рэкі — Бярозаўка з Дабрылаўкай, Мнюта, Авута (правыя прытокі Дзісны), Шоша з Чысьцянкай, Сьвіліца з Агурнёўкай. Азёры — Алаізьберг, Белае, Доўгае, Шо і іншыя.
Насельніцтва
рэдагавацьАсобы
рэдагаваць- Ігнат Буйніцкі (1861, фальварк Палівачы — 1917) — беларускі актор, рэжысэр, тэатральны дзяяч, пачынальнік беларускага нацыянальнага прафэсійнага тэатру
- Язэп Драздовіч (1888, засьценак Пунькі — 1954) — беларускі мастак, археоляг, пісьменьнік, этнограф і фальклярыст
- Вацлаў Ластоўскі (1883, засьценак Калесьнікі — 1938) — рэпрэсаваны беларускі пісьменьнік, гісторык, літаратуразнавец, публіцыст і палітычны дзяяч, адзін з пачынальнікаў нацыянальнага адраджэньня
- Лявон Савёнак (1897, в. Вялец — 1974) — беларускі літаратар
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2012 г.)
- ^ GeoNames (анг.) — 2005.
- ^ Перепись населения — 2009. Витебская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГлыбоцкі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Краявіды на radzima.org
- Глыбоцкі раён (рас.), Глёбус Беларусі
- Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт (рас.) (анг.)