Адкрыць галоўнае мэню

Карэ́ліцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,1 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 19 691 чалавек[1]. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Карэлічы.

Карэліцкі раён
Coat of Arms of Kareličy, Belarus.pngFlag of Kareličy.svg
Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Гарадзенская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Карэлічы
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1940
Насельніцтва (2018) 19 691[1]
Шчыльнасьць 18 чал./км²
Плошча 1093,66[2] км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 143 м[3]
Месцазнаходжаньне Карэліцкага раёну
Карэліцкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-15-96
Паштовыя індэксы 231 4хх
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфічнае становішчаРэдагаваць

Карэліцкі раён мяжуе з Наваградзкім раёнам Гарадзенскай вобласьці, Стаўпецкім і Нясьвіскім раёнамі Менскай вобласьці і Баранавіцкім раёнам Берасьцейскай вобласьці.

Працягласьць раёну з поўначы на поўдзень — 28 км, з захаду на ўсход — 40 км.

Рэльеф і карысныя выкапніРэдагаваць

Значную частку раёну займае Нёманская нізіна, на захадзе — схілы Наваградскага ўзвышша. Пераважаюць вышыні 140—200 м, максымальная — 261,7 м (каля в. Малюшычы).

Карысныя выкапні: торф, крэйда, гліны, пяскова-жвіровы матэрыял, жалезныя руды, будаўнічыя пяскі.

Клімат і расьліннасьцьРэдагаваць

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,5 °C, ліпеня 17,5 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 695 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 189 дзён.

Лясы займаюць 21% тэрыторыі, пераважаюць хваёвыя і яловыя. Буйны масіў на крайнім паўночным усходзе (Графская пушча).

ГідраграфіяРэдагаваць

Рачная сетка даволі шчыльная. Найбольшая рака Нёман зь левымі прытокамі Вуша й Сэрвач, працякае шмат дробных рачулак. На тэрыторыі раёну знаходзяцца некалькі невялікіх азёраў, штучных вадаёмаў.

НасельніцтваРэдагаваць

  • XXI стагодзьдзе: 2016 год — 20 520 чал.[4]; 2017 год — 20 101 чал.[5]; 2018 год — 19 691 чал.[1]

Паводле перапісу 2009 году насельніцтва раёну складала 24 130 чалавек (у мястэчку Карэлічы — 6854 чал., мястэчку Мір — 2310 чал.)[6].

У раёне пражывае 94,8% беларусаў, 2,6% расейцаў, 1,6% палякаў і іншыя нацыянальнасьці (украінцы, татары, армяне)[7].

Гаспадарчая дзейнасьцьРэдагаваць

Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, сьвінагадоўлі, птушкагадоўлі.

Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці.

Па тэрыторыі раёну праходзяць аўтамабільныя дарогі Наваградак — Карэлічы — Мір — Нясьвіж, Мір — Стоўпцы і інш.

Турыстычная інфармацыяРэдагаваць

Захаваліся помнікі архітэктуры: замкава-паркавы комплекс (уключаны ЮНЭСКО ў Сьпіс помнікаў Сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны) у мястэчку Мір, Сьвята-Траецкая царква і касьцёл сьвятога Мікалая, капліца-пахавальня ў мястэчку Мір, Сьвята-Казанская царква ў в. Беражна, Сьвята-Ўзьнясенская царква ў в. Вялікая Мядзьвядка, касьцёл сьвятой Ганны і сядзібны будынак у в. Варонча, Сьвята-Петра-Паўлаўская царква ў в. Вялікія Жухавічы, Усясьвяцкая царква ў в. Дольная Рута, Сьвята-Узьнясенская царква і капліца у в. Ярэмічы, Сьвята-Георгіеўская царква ў в. Запольле, сядзібны будынак у в. Кальчычы, Сьвята-Ўсьпенская царква ў в. Любанічы, Сьвята-Яна-Прачысьценская царква ў в. Малыя Жухавічы, званіца Сьвята-Міхайлаўскай царквы ў в. Мірацічы, сядзіба ў мястэчку Першамайскі, царква, жылыя і сядзібныя будынкі ў в. Райца, капліца ў в. Сэрвач, Сьвята-Пакроўская царква ў в. Турэц.

АсобыРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь(рас.) (па стане на 1 студзеня 2010 г.)
  3. ^ GeoNames — 2005.
  4. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  5. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  6. ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  7. ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область. Национальный состав населения(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

ЛітаратураРэдагаваць

  • Кореличский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Карэліцкі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў