Пухавіцкі раён
Пу́хавіцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 2,44 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 65 113 чалавек[1]. Адміністрацыйны цэнтар — места Мар’іна Горка.
Пухавіцкі раён | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Менская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Мар’іна Горка |
Дата ўтварэньня | 17 ліпеня 1924 |
Старшыня раённага выканаўчага камітэту | Сяргей Ленкавец |
Старшыня раённага Савету дэпутатаў | Аляксандар Прановіч |
Насельніцтва (2017) | 65 113[1] |
Шчыльнасьць | 26,7 чал./км² |
Нацыянальны склад | |
Плошча | 2441,13[3] км² |
Вышыня па-над узр. м. · найвышэйшы пункт · сярэдняя вышыня | 263 м 161 м[4] |
Месцазнаходжаньне Пухавіцкага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Тэлефонны код | +375-17-13 |
Паштовыя індэксы | 222 8хх |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гісторыя
рэдагавацьРаён утвораны 17 ліпеня 1924 году з цэнтрам у мястэчку Пухавічы. 29 ліпеня 1925 году на 1-м раённым зьезьдзе Саветаў, было прынята па аб’ектыўных прычынах рашэньне пра перанос цэнтру з м. Пухавічы ў мястэчка Мар’іна Горка, а таксама ўлічваючы рост прамысловага патэнцыялу й выгоднае геаграфічнае становішча мястэчка.
З 1924 па 1930 год у складзе Менскай акругі. З 1930 па 1938 год у прамым падначаленьні БССР. З 20 лютага 1938 году ў складзе Менскай вобласьці.
17 сьнежня 1956 году ў склад раёну са скасаванага Грэскага раёну ў склад Пухавіцкага раёну перададзены Селецкі сельсавет.[5] У 1960 годзе да Пухавіцкага раёну была далучаная частка расфармаванага Ўзьдзенскага й увесь скасаваны Рудзенскі раёны, у выніку чаго плошча Пухавіцкага раёну склала 2512 км², а насельніцтва — 100,8 тыс. чалавек. У 1966 годзе ў выніку другога этапу адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы, ізноў створанаму Ўзьдзенскаму раёну была вернутая ягоная частка з плошчы Пухавіцкага раёну.
Геаграфічнае становішча
рэдагавацьПлошча раёну складае 2441,12 км². Тэрыторыя раёну знаходзіцца ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Рэльеф плоскахвалісты. Пераважаюць вышыні 160—200 м над узроўнем мора, максымальная 236 м (каля вёскі Сяргеевічы).
Па тэрыторыі раёну цякуць: рака Сьвіслач з прытокамі Волма, Цітаўка, Балачанка; рака Пціч з прытокам Наць. Ёсьць некалькі азёраў, найбуйнейшае зь якіх — возера Сяргеевіцкае.
У Пухавіцкім раёне здабываюць: торф, бузы, пяскова-жвіровыя матэрыялы, будаўнічыя пяскі.
Мяжуе зь Менскім, Старадароскім, Ігуменскім і Узьдзенскім раёнамі Менскай вобласьці.
Лічыцца, што ў раёне знаходзіцца цэнтар Беларусі (каля вёскі Антанова).
Насельніцтва
рэдагавацьКлімат і расьліннасьць
рэдагавацьКлімат умерана-кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,9 °C, ліпеня 17,7 °C. Ападкаў 631 мм. Вэгетацыйны пэрыяд — 188 дзён.
Лясы займаюць каля 40% тэрыторыі, балоты — 4,4%.
На тэрыторыі раёну знаходзяцца:
- Біялягічныя заказьнікі рэспубліканскага значэньня: Копыш — 1222,34 га, Мацеевіцкі — 1802,19 га, Амяльнянскі — 2011,57 га[8], Амговіцкі — 2556,8 га (на тэрыторыі раёну — 1572,8 га)[9]
- Біялягічны заказьнік мясцовага (раённага) значэньні: Бытыненскі — 2185 га[10]
- Ляндшафтны заказьнік мясцовага (раённага) значэньні: Вяцерэвіцкі — 1535 га[11]
- Гідралягічны заказьнік мясцовага (раённага) значэньні: Сяргеевіцкі — 1925 га[12]
Гаспадарчая дзейнасьць
рэдагавацьСельская гаспадарка спэцыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі. У раёне пасевы зерневых культураў, ільну, бульбы. Прадпрыемствы харчовай, паліўнай, хімічнай прамысловасьці. Ва Ўборках працавала «Беларуская нацыянальная біятэхналягічная карпарацыя», якая вырабляла амінакісьлі і камбікармы для жывёлы, а таксама прэміксы да іх і глютэн.
Праз тэрыторыю раёну праходзіць чыгунка Менск — Гомель, аўтамабільныя дарогі Менск — Гомель, таксама ад места Мар’іна Горка на Ігумен, Негарэлае, Старыя Дарогі.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьЗахаваліся помнікі архітэктуры: Сьвята-Траецкая царква й сядзіба (2-я палова XIX ст.) у в. Блонь, касьцёл (пачатак XIX ст.) і рэшткі сядзібы ў в. Дукора, царква ў в. Скрыль-Слабада (сярэдзіна XIX ст.).
ААТ «Дудуткі-Тур» (турагенцкая й турапэратарская дзейнасьць) у в. Дудзічы, дзе разьмешчаны музэй матэрыяльнай культуры «Дудуткі».
Асобы
рэдагаваць- мяст. Рудзенск — радзіма беларускага пісьменьніка і грамадзкага дзеяча Міхася Чарота (1896—1938),
- в. Арэшкавічы — цымбаліста, дырыгента, кампазытара Язэпа Жыновіча (1907—1974),
- в. Блужа — Героя Савецкага Саюзу Мікалая Чэпіка (1960—1980),
- в. Варонічы — беларускага паэта і перакладчыка Генадзя Кляўко (1931—1979)
- в. Востраў — дзяржаўнага дзеяча, Героя Савецкага Саюзу Ўладзімера Лабанка (1907—1984),
- в. Дудзічы — беларускага краязнаўцы, гісторыка, літаратара, этнографа, публіцыста Аляксандра Ельскага (1834—1916),
- в. Дудзічы — беларускага скрыпача, кампазытара, музычнага пісьменьніка Міхала Ельскага (1831—1904)
- в. Дудзічы — рэпрэсаваны беларускі паэт, празаік, публіцыст Уладзімер Дудзіцкі (1910 — пасьля 1976)
- в. Лешніца — беларускага паэта, драматурга Алеся Бачылы (1918—1983),
- в. Паддзягцярня — удзельніцы Менскага падпольля, Героя Савецкага Саюзу Алены Мазанік (1914—1996),
- в. Талька — беларускага актора, народнага артыста Беларусі Івана Шацілы (1910—1977),
- в. Дукора — беларускі дзяржаўны дзяяч і публіцыст Аляксадар Чарвякоў (1892—1937).
- Алесь Лабанок (1944, Мар’іна Горка — 2005) — беларускі актор[13]
- Мікалай Касьпяровіч (1900, в. Ізабалёва — 1937) — рэпрэсаваны гісторык, лексыкограф, краязнавец, мастацтвазнавец, літаратурзнавец, перакладчык.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
рэдагавацьПухавіцкі раён падзяляецца на наступныя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі: Блонскі сельсавет, Блускі сельсавет, Вецярэвіцкі сельсавет, Голацкі сельсавет, Дубраўскі сельсавет, Дукорскі сельсавет, Навапольскі сельсавет, Навасёлкаўскі сельсавет, Пухавіцкі сельсавет, Пярэжырскі сельсавет, Рудзенскі сельсавет, Сьвіслацкі сельсавет, Турынскі сельсавет, Шацкі сельсавет.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ а б Перепись населения — 2009. Минская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2010 г.)
- ^ GeoNames (анг.) — 2005.
- ^ https://archive.is/20120712120130/lawsby.narod.ru/razdel4/num1/4d1535.html Указ Прэзыдыюма Вярхоўнай Рады Рэспублікі Беларусь ад 17 сьнежня 1956 г. «Пра скасаваньне некаторых раёнаў Рэспублікі Беларусь»
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Пастанова Кабінета Мінстраў № 1833 ад 27.12.2007 г
- ^ Пастанова Савета Міністраў РБ № 1694 ад 24.12.2009 г.
- ^ Пастанова Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта № 2363 ад 28.09.2006 г.
- ^ Пастанова Пухавіцкага РВК № 2362 ад 28.09.2006 г.
- ^ Пастанова Пухавіцкага РВК № 1751 ад 09.07.2008 г.
- ^ Імёны Свабоды: Алесь Лабанок (13.9.1944 — 19.9.2005)
Літаратура
рэдагаваць- Пуховичский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьПухавіцкі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт (рас.)
- Пухавіцкі раён на Radzima.org
- Пухавіцкі раён (рас.), Глёбус Беларусі
- Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел раёну(недаступная спасылка)
- «Свіслач:рэгіянальны партал» — Незалежны партал пасёлкаў Сьвіслач і Дружны (поўнач раёну)
- Пухавіцкі раён. Населеныя пункты, якія не існуюць або перайменаваныя(недаступная спасылка)