Буда-Кашалёўскі заказьнік
Буда-Кашалё́ўскі зака́зьнік — рэспубліканскі біялягічны заказьнік Беларусі, абвешчаны ў красавіку 1988 году ў цэнтры Буда-Кашалёўскага раёну Гомельскае вобласьці.
Буда-Кашалёўскі заказьнік | |
Плошча | 13 575 га |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжаньне | Буда-Кашалёўскі раён |
Утварэньне | 13 красавіка 1988 (36 гадоў таму) |
Плошча 13 575 га. Ягоная тэрыторыя ахоплівае рэдкія захаваныя лясныя масівы ў марэнна-зандравым ляндшафце, спрыяльным для сельскагаспадарчага асваеньня і таму амаль цалкам разаранага. Створаны 13 красавіка 1988 году, каб захаваць рэшткавыя фрагмэнты каштоўных дуброў з рэдкімі відамі ахоўных расьлінаў, занесеных ў Чырвоную кнігу Беларусі, якія маюць вялікае навуковае, культурнае й эстэтычнае значэньне.
На тэрыторыі Дзяржаўнага біялягічнага заказніка «Буда-Кашалёўскі» забараняюцца пасьба скаціны, парушэньне глебавага покрыва, правядзеньне мэліярацыйных і іншых працаў, якія выклікаюць зьмену натуральнага ляндшафту й воднага рэжыму, рух мэханізаванага транспарту па-за дарогамі, не зьвязаны зь вядзеньнем лясное гаспадаркі, выкарыстаньне ядахімікатаў, а на тэрыторыі асабліва ахоўных дзялянак лесу з абмежаваным рэжымам лесакарыстаньня — правядзеньне рубак галоўнага карыстаньня, раскарчаваньне, здабыча жывіцы і драўняных сокаў, паляваньне.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — ISBN 985-11-0068-4