Ганцавіцкі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Берасьцейскай вобласьці Беларусі

Га́нцавіцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Берасьцейскай вобласьці Беларусі. Цэнтар — горад Ганцавічы. Раён знаходзіцца на паўночным усходзе вобласьці. У склад раёну ўваходзяць 8 сельсаветаў: Агарэвіцкі сельсавет (10 вёсак), Дзяніскавіцкі сельсавет (1 вёска), Любашаўскі сельсавет (5 вёсак), Люсінскі сельсавет (3 вёскі), Малькавіцкі сельсавет (3 вёскі), Нацкі сельсавет (8 вёсак), Хатыніцкі сельсавет (3 вёскі) і Чудзінскі сельсавет (3 вёскі). Усяго ў склад Ганцавіцкага раёну ўваходзяць 36 населеных пунктаў.

Ганцавіцкі раён
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Берасьцейская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Ганцавічы
Кіраўнік Уладзімер Бялоў[d][1]
Насельніцтва (2018) 27 297[2]
Шчыльнасьць 16 чал./км²
Плошча 1710 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 165 м[3]
Месцазнаходжаньне Ганцавіцкага раёну
Ганцавіцкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

рэдагаваць

Ганцавіцкі раён быў утвораны 15 студзеня 1940 году.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XX стагодзьдзе: 1 студзеня 1999 году — 36,6 тыс.
  • XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2007 году — 33,8 тыс.; 2009 год — 31 170 чал.[4] (перапіс); 2016 год — 27 863 чал.[5]; 2017 год — 27 559 чал.[6]; 2018 год — 27 297 чал.[2]

Культура

рэдагаваць

Сетку ўстановаў культуры раёну складаюць:

На тэрыторыі Ганцавіцкага раёну знаходзіцца 50 помнікаў гісторыі, археалёгіі і архітэктуры. Зь іх 10 археалягічных, 36 гістарычных, 4 помнікі архітэктуры.

Помнікі народнага драўлянага дойлідства

рэдагаваць
  • Спаса-Прэабражэнская царква[7], в. Будча. 1896 г.
  • Георгіеўская царква[8], в. Чудзін, 1867 г.
  • Георгіеўская царква[9], в. Вялікія Круговічы, 1771 г., 2-я палова XIX ст.
  • Сядзіба[10], в. Агарэвічы, 2-я палова XIX ст. — помнік эклектычнай архітэктуры. Комплекс уключае драўляны дом, каменную стайню і гумно. Вакол парк з садам і сажалкамі. Цяпер тут месьціцца кавярня, гатэль, працуе конна-спартовая школа.
  1. ^ http://gantsevichi.brest-region.gov.by/index.php?option=com_content&view=article&id=11257&Itemid=242&lang=ru
  2. ^ а б Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  3. ^ GeoNames (анг.) — 2005.
  4. ^ Перепись населения — 2009. Брестская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  5. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  6. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  7. ^ https://web.archive.org/web/20151203234259/http://www.gants-region.info/index/spaso_preobrazhenskaja_cerkov/0-2650
  8. ^ https://web.archive.org/web/20150812063612/http://www.gants-region.info/index/svjato_georgievskaja_cerkov/0-2658
  9. ^ https://web.archive.org/web/20151109220724/http://www.gants-region.info/index/svjato_georgievskaja_cerkov/0-2629
  10. ^ https://web.archive.org/web/20150812063606/http://www.gants-region.info/index/byvshaja_usadba/0-2639

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць