Зэльвенскі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Зэ́львенскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 0,9 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 14 754 чалавекі[2]. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Зэльва.

Зэльвенскі раён
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Гарадзенская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Зэльва
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1940
Кіраўнік Дзяніс Альшэўскі[d][1]
Насельніцтва (2018) 14 754[2]
Шчыльнасьць 17 чал./км²
Плошча 869,69[3] км²
Месцазнаходжаньне Зэльвенскага раёну
Зэльвенскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-15-64
Паштовыя індэксы 231 9хх
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфічнае становішча

рэдагаваць

Зэльвенскі раён на поўначы мяжуе зь Зьдзецельскім і Мастоўскім, на захадзе — з Ваўкавыскім, на ўсходзе — з Слонімскім раёнамі Гарадзенскай вобласьці, на поўдні — з Пружанскім раёнам Берасьцейскай вобласьці.

Рэльеф і карысныя выкапні

рэдагаваць

Тэрыторыя раёну знаходзіцца на Ваўкавыскім і Слонімскім узвышшах, падзеленых далінай ракі Зальвянка, на поўначы — Нёманская нізіна. Рэльеф узьнёсла-платопадобны. Пераважаюць вышыні 150—200 мэтраў над узроўнем мора, найвышэйшы пункт — 239 мэтраў (каля вёскі Мадзейка).

Карысныя выкапні: торф, жвір, пясок, ганчарныя і цэмэнтавыя гліны.

Клімат і расьліннасьць

рэдагаваць

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −5,1 °C, ліпеня 18 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 536 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду — 198 дзён.

Лясы пераважаюць іглічныя, яловыя, бярозавыя, асінавыя, сустракаюцца дубовыя і грабавыя. Лясы займаюць 16,1% тэрыторыі раёну, зь іх 35% — штучныя насаджэньні. Глебы дзярнова-падзолістыя (64%), дзярнова-падзолістыя забалочаныя (11,5%), тарфяна-балотныя (12,5%). У даліне ракі Зальвянка — поплавы. Заказьнікі: дзяржаўнага значэньня — біялягічны Мядухава, паляўнічы заказьнік Старасельскі. Помнікі прыроды: камень-валун, дуб-траяк. Верхавыя балоты Карэвін луг (44,5) і Вішнёўка (143,2 га) абвешчаныя помнікамі прыроды мясцовага значэньня.

Гідраграфія

рэдагаваць

Працякаюць рэкі Зальвянка, Шчара з прытокамі Луконіца, Бяроза. У раёне разьмешчанае Зэльвенскае вадасховішча (плошча 1190 га, максымальная глыбіня — 7,5 м, сярэдняя — 2,6 м) — найбольшы вадаём Гарадзенскай вобласьці, займае 18-е месца паводле плошчы ў краіне.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 19 119 чал.[4] (перапіс); 2016 год — 15 606 чал.[5]; 2017 год — 15 189 чал.[6]; 2018 год — 14 754 чал.[2]

Насельніцтва раёну складае 20,9 тысячаў чалавек. 37% з усяго насельніцтва складаюць пэнсіянэры

Ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі працуюць 7,9 тысячаў чалавек, зь іх у сельскай гаспадарцы — 2,9 тысячаў чалавек.

Нацыянальны склад

рэдагаваць

Паводле перапісу 2009 году[7]:

Канфэсійны склад

рэдагаваць

Дзейсныя рэлігійныя супольнасьці:

  • 7 праваслаўных рэлігійных супольнасьцяў;
  • 5 рымска-каталіцкіх рэлігійных супольнасьцяў;
  • 2 супольнасьці Эвангельскіх Хрысьціянаў Баптыстаў;
  • 1 супольнасьць Хрысьціянаў Веры Эвангельскай.

Гаспадарчая дзейнасьць

рэдагаваць

Вытворчасьцю сельскагаспадарчай прадукцыі на тэрыторыі раёну займаюцца: 10 сельскагаспадарчых вытворчых каапэратываў, 1 сельскагаспадарчая філія, 2 раённыя ўнітарныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы і 9 фэрмэрскіх гаспадарак. Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, сьвінагадоўлі. Пасевы збожжавых і кармавых культураў, бульбы, цукровых буракоў, ільну.

Прамысловасьць раёну прадстаўляюць філія «Камбінат каапэратыўнай прамысловасьці» райспажыўтаварыства, прадпрыемствы «Трыкатажная фабрыка „Зэльвянка“» і «Зэльвенскі райпобыт».

Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгунка Ваўкавыск — Баранавічы, аўтамабільныя дарогі Слонім — Ваўкавыск, Слонім — Масты.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Захаваліся помнікі архітэктуры: Сьвята-Міхайлаўская царква (царква-фартэцыя) у в. Сынковічы, Спаса-Праабражэнская царква і касьцёл Ушэсьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў в. Дзярэчын, касьцёл Найсьвяцейшага Божага Цела і сьвятога Юрыя ў в. Крамяніца Дольная, касьцёл сьвятога Міхала Арханёла ў в. Луконіца, касьцёл Дабравешчаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі ў в. Міжэрычы, Сьвята-Міхайлаўская царква ў в. Востраў, Сьвята-Георгіеўская царква ў в. Славацічы, сядзібны дом у в. Аляксандраўшчына, вадзяны млын у в. Старая Галынка.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

рэдагаваць

У складзе раёну 125 сельскіх населеных пунктаў, 9 сельсаветаў: Галынкаўскі, Дабраселецкі, Дзярэчынскі, Зэльвенскі, Каралінскі, Крамяніцкі, Славаціцкі, Сынковіцкі, Тулаўскі[8].

  1. ^ http://www.zelva.grodno-region.by/ru/biografiya/
  2. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  3. ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2012 г.)
  4. ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  5. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  6. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  7. ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область. Национальный состав населения (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  8. ^ Зельвенский райисполком. Зельвенский район (рас.)

Літаратура

рэдагаваць
  • Зельвенский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць