Балота Мох (заказьнік)
Балота Мох — гідралягічны заказьнік рэспубліканскага значэньня. Знаходзіцца ва ўсходняй часты Полацкай нізіны. Часткова займае тэрыторыю Перабродзкага сельсавету Мёрскага раёну.
Апісаньне
рэдагавацьЗаказьнік быў заснаваны ў 1981 годзе. Ён мае плошчу 4,84 тыс. га, 86% паверхні якой займае тарфяны масіў Балота Мох, які зьяўляецца верхавым балотам і рэгулюе водны рэжым прылеглых тэрыторыяў і азёраў Абстэрна, Важа, Набіста і Укля. Пакладачная колькасьць торфу на тэрыторыі заказьніка складае 22,2 млн т.
На тэрыторыі заказьніка пераважаюць хваёва-хмызьнякова-сфангавыя, хмызьнякова-сфангавыя ўтварэньні з дадаткамі бярозы, ялінаў, асінаў. Сярод расьлінаў сустракаюцца рэдкія віды: пладаносячая марошка, якой больш нідзе няма на тэрыторыі рэспублікі, пікша, карлікавая бяроза. Таксама тут жывуць наступныя віды жывёлаў і птушак: кабан, касуля, лось, заяц, ліса, воўк, дзербнік, скапа, чорны бусел.
Тэрыторыя заказьніка — традыцыйнае месца збору ягадаў журавінаў, брусьніцаў, чарніцаў, дурніцаў, грыбоў.
Турыстычныя маршруты на тэрыторыі заказьніка яшчэ не распрацаваныя, але існуе водны шлях па рацэ Хараброўка на тэрыторыі заказьніка, якая злучае азёры Набіста і Шчоўна.
На тэрыторыі заказьніка дазволеная рыбалка ў адпаведнасьці зь дзейнымі ў рэспубліцы плавіламі аматарскага рыбалоўства, але забароненае паляваньне ў сувязі з вызначэньнем заказьніка як «ціхай зоны».
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |