Поплаў ракі Сож

водна-балотны заказьнік Беларусі

«Поплаў ракі Сож» — рэспубліканскі водна-балотны заказьнік Беларусі, абвешчаны ў лютым 2015 году на паўночным усходзе Гомельскай вобласьці.

«Поплаў ракі Сож»
Плошча 8563,72 га
Краіна Беларусь
Геаграфічныя каардынаты 52° пн. ш. 31° у. д. / 52° пн. ш. 31° у. д. / 52; 31Каардынаты: 52° пн. ш. 31° у. д. / 52° пн. ш. 31° у. д. / 52; 31
Месцазнаходжаньне Гомельская вобласьць
Утварэньне 4 лютага 2015 (9 гадоў таму)
«Поплаў ракі Сож» на мапе Беларусі
«Поплаў ракі Сож»
«Поплаў ракі Сож»
«Поплаў ракі Сож»

Быў утвораны дзеля захаваньня краявідаў поплава Сожа ад Чачэрску да Веткі разам з рэдкімі відамі вадаплаўных птушак, занесенымі ў Чырвоную кнігу Беларусі. 4 лютага 2015 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 71 «Аб рэспубліканскіх заказьніках», паводле якой заснаваў заказьнік «Поплаў ракі Сож» плошчай 85,63 кв.км у 3-х раёнах Гомельскай вобласьці:

Шырыня поплава Сожа дасягала 6 км. Пры пералёце тут спыняліся чароды гусей, качак і кулікоў. Асаблівае значэньне поплаў меў для гнездаваньня куліка-марадункі, вялікага грыцука, дубальта, качкі-чыркі і балотных рыбачак. Старыцы, старыя лясы каля Сожа і мазаічнасьць краявіду спрыялі таксама гнездаваньню чорнага каршуна, занесенага ў Чырвоную кнігу. Таму заказьнік быў тэрыторыяй, важнай для птушак[2].

  1. ^ Андрэй Кабякоў. Пастанова Савету міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 лютага 2015 г. № 71 «Аб рэспубліканскіх заказьніках» (рас.) // Нацыянальны прававы партал Беларусі, 14 лютага 2015 г. Праверана 7 чэрвеня 2022 г.
  2. ^ В. Казлоўскі, С. Левы, В. Лукшыц, П. Пінчук, С. Плыткевіч, Т. Раманава, Дз. Якубовіч Пойма ракі Сож: буклет. — Менск: Ахова птушак Бацькаўшчыны, 2015. — 2 с. — 2000 ас.