Летнік

выхаваўча-аздараўленчая ўстанова для дзяцей школьнага ўзросту

Летнік — выхаваўча-аздараўленчая ўстанова для дзяцей школьнага ўзросту[1].

Іншыя назвы: летняя школа, летні лягер (ням. lager — стаянка). Бывае таксама: моладзевы, сямейны.

Беларусь

рэдагаваць

У 2013 годзе ў Беларусі дзейнічала звыш 5000 летнікаў, дзе за чэрвень-ліпень аздаравілася звыш 309 000 дзяцей. Сярэдняя цана пуцёўкі ў кругласодневы дзіцячы летнік склала 1,998 млн рублёў ($223), зь якіх дзяржаўная датацыя пакрывала 900 000 рублёў (45%). Пагатоў бацькі аплочвалі каля 10% цаны пуцёўкі пры звароце ў камісію аздараўленьня на месцы працы[2].

У чэрвені 2018 году ў Беларусі працаваў 4491 летнік, зь іх 806 (18%) з кругласодневых знаходжаньнем, рэшта — зь дзённым[3].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Лагер // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 9. — С. 88. — 560 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0155-9
  2. ^ Дыяна Серадзюк. Айчынныя здраўніцы набіраюць абароты // Зьвязда : газэта. — 2 жніўня 2013. — № 142 (27507). — С. 1, 2. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ У Беларусі 227 тыс. школьнікаў аздаравіліся ў лягерах у першую зьмену // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 9 ліпеня 2018 г. Праверана 30 ліпеня 2018 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць