Баранавіцкі раён
Бара́навіцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Берасьцейскай вобласьці Беларусі. Плошча 2202,32[5] км². Насельніцтва на 2018 год — 30 850 чалавек[3]. Цэнтар раёну — горад Баранавічы (не ўваходзіць у склад раёну).
Баранавіцкі раён | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Берасьцейская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Баранавічы |
Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1940 году[1] |
Старшыня райвыканкаму | Васіль Хвацік[2] |
Насельніцтва (2018) | 30 850[3] |
Шчыльнасьць | 14 чал./км² |
Нацыянальны склад | беларусы (86,9%), палякі (5,9%), расейцы (5,2%), украінцы (1,1%), іншыя (0,9%)[4] |
Плошча | 2202,32[5] км² |
Вышыня па-над узр. м. · найвышэйшы пункт · сярэдняя вышыня | 267[1] м 180—240[1] м |
Месцазнаходжаньне Баранавіцкага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Тэлефонны код | +375 163[6] |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Раён уключае мястэчка Гарадзішча раённага падпарадкаваньня і 244 сельскія населеныя пункты, якія належаць да 14 сельскіх саветаў: Велікалуцкі, Вольнаўскі, Гавінавіцкі, Гарадзішчанскі, Жамчужненскі, Крашынскі, Лясьнянскі, Малахоўскі, Маўчадзкі, Мілавідзкі, Навамыскі, Палонкаўскі, Пачапаўскі, Сталовіцкі.
Гісторыя
рэдагавацьРаён утвораны 15 студзеня 1940 году як Навамыскі, у 1957 годзе перайменаваны ў Баранавіцкі раён. У канцы 1962 году да раёну далучана тэрыторыя былога Гарадзішчанскага раёну Берасьцейскай вобласьці.
Геаграфічнае становішча
рэдагавацьБаранавіцкі раён знаходзіцца на поўначы Берасьцейскай вобласьці. Тэрыторыя раёну складае 2202,32 км² (6,7% тэрыторыі вобласьці).
Раён мяжуе з Івацэвіцкім (на поўдні) і Ляхавіцкім (на паўднёвым усходзе) раёнамі Берасьцейскай вобласьці, Нясьвіскім раёнам Менскай вобласьці на ўсходзе, Карэліцкім і Наваградзкім раёнамі Гарадзенскай вобласьці на поўначы, Зьдзецельскім раёнам Гарадзенскай вобласьці на паўночным захадзе, ды Слонімскім раёнам Гарадзенскай вобласьці на захадзе.
Рэльеф
рэдагавацьРэльеф узгорыста-раўнінны. Пераважаюць вышыні 180—240 м над узроўнем мора. Паўночная частка раёну разьмешчана ў межах Наваградзкага ўзвышша, паўднёвая — на Баранавіцкай раўніне.
Найвышэйшы пункт раёну — 267 м над узроўнем мора — знаходзіцца каля вёскі Зялёная.
Карысныя выкапні
рэдагавацьУ нетрах раёну існуюць паклады торфу, гліны, будаўнічых пяскоў, пясчана-жвіровых матэрыялаў.
Гідраграфія
рэдагавацьНайбольшая рака — Шчара з прытокамі Мышанкай, Малатоўкай, Лахазвай, Ісай, на поўначы — рака Сэрвач, на паўночным захадзе — рака Моўчадзь.
Створана вадасховішча Гаць, ёсьць азёры Калдычэўскае і Дамашэўскае.
Клімат і расьліннасьць
рэдагавацьЛясы займаюць 33% тэрыторыі. Пад балотамі 18,7 тысячы гектараў, амаль усе нізінныя, часткова асушаныя. На тэрыторыі раёну знаходзяцца частка Баранавіцкага біялягічнага заказьніку, Моўчадзкае насаджэньне эўрапейскай лістоўніцы.
Насельніцтва
рэдагавацьЭканоміка
рэдагавацьПрамысловасьць раёну прадстаўлена прадпрыемствамі паліўнай, дрэваапрацоўчай, харчовай галінаў. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі — мяса-малочная жывёлагадоўля, птушкагадоўля, бульбаводзтва. Вырошчваюць цукровыя буракі, збожжавыя культуры, лён, гародніну.
Асноўныя прадпрыемствы раёну:
- Сяльгаспрадпрыемства «Ўсходняе» (Сеўрукі)
- Жвірава-сарціравальны завод «Амнявічы»
- Беларуска-расейскае мэмблевае прадпрыемства «Дыпрыз» (Узногі)
- Баранавіцкая птушкафабрыка (Русіно)
- Птушкафабрыка «Дружба» (Жамчужны)
- Саўгас-камбінат «Мір» (пасёлак Мір)
- Торфапрадпрыемства «Каўпеніца» (пасёлак Кастрычніцкі)
Турызм
рэдагавацьНа хутары Завосьсе — сядзіба-музэй Адама Міцкевіча. У вёсцы Русіно — Дом-музэй этнаграфіі і культуры.
Вядомыя асобы
рэдагаваць- Уладзіслаў Галубок (сапр. Уладзіслаў Голуб; 1882, станцыі Лясная (сёньня в. Лясная) — 1937) — рэпрэсаваны беларускі драматург, рэжысэр, актор, тэатральны дзяяч.
- Уладзімер Емяльянчык (1955, в. Вялікія Лукі — 2003) — беларускі гісторык.
- Ян Серада (1879, в. Задзьвея — 1943), беларускі грамадзкі і палітычны дзяяч, пэдагог, публіцыст. Першы старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
- Адам Міцкевіч (1798, фальварак Завосьсе — 1855), паэт, палітычны публіцыст і дзяяч нацыянальна-вызвольнага руху
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 3. Кн. 1. — Менск, 2006. С. 21
- ^ «Старшыня выканкаму». Сайт Баранавіцкага раённага выканаўчага камітэту (рас.)
- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Бюлетэнь вынікаў перапісу насельніцтва Беларусі 2009 году па Берасьцейскай вобласьці, С. 30 (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ а б Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (по состоянию на 1 января 2012 года), С. 38 (рас.) Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Рэспублікі Беларусь
- ^ Белпошта
- ^ Перепись населения РБ 2009 года. «Численность населения областей и районов. Брестская область» (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2006. — 528 с.: іл. ISBN 985-11-0373-X. С. 21.