Альманскія балоты

найбуйнейшы ў Эўропе комплекс верхавых, пераходных і нізінных балотаў
(Перанакіравана з «Альманскія балоты (заказьнік)»)

Альма́нскія бало́ты — найбуйнейшы ў Эўропе комплекс верхавых, пераходных і нізінных балотаў, які захаваўся да нашых дзён у натуральным стане. Каля 40% тэрыторыі займаюць адкрытыя балоты; лясамі, пераважна забалочанымі, пакрыта амаль 50% плошчы заказьніка. Акрамя балотных сустракаюцца сухія хвойнікі, пойменныя дубравы і чорнаалешнікі.

Альманскія балоты
2020 год
2020 год
Плошча 94 219 га
Краіна Беларусь
Геаграфічныя каардынаты 51° пн. ш. 27° у. д. / 51° пн. ш. 27° у. д. / 51; 27Каардынаты: 51° пн. ш. 27° у. д. / 51° пн. ш. 27° у. д. / 51; 27
Месцазнаходжаньне Столінскі раён
Утварэньне 12 лістапада 1998 (26 гадоў таму)
Альманскія балоты на мапе Беларусі
Альманскія балоты
Альманскія балоты
Альманскія балоты

Разьмешчаны ў міжрэччы правага прытоку Прыпяці — ракі Сьцьвіга і ракі Маства, якая ўпадае ў Сьцьвігу і ўтварае паўночна-заходнюю мяжу заказьніка. У паўночнай частцы комплексу знаходзяцца два возеры — Вялікае і Малое Засамінае з агульнай плошчай каля 100 гэктараў. Астатнія 23 возеры заказьніка зусім дробныя — ад 0,5 да 5 гектараў. Альманскія балоты адрозьніваюцца ад іншых падобных балотных комплексаў буйнымі памерамі, захаванасьцю ў натуральным стане, стабільнасьцю гідралягічных умоваў.

З 1998 году мае статус тэрыторыі, важнай для птушак міжнароднай значнасьці, з 2001 году — Рамсарская тэрыторыя[1].

 
Памятная манэта Нацыянальнага банку Беларусі «Альманскія балоты»

Арнітафаўна Альманскіх балотаў прадстаўлена 151 відамі птушак, 25 зь іх занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.

На тэрыторыі заказьніка сустракаецца 26 відаў сысуноў, 3 зь якіх занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, і 687 відаў расьлінаў, 12 зь якіх занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Літаратура

рэдагаваць
  • Скарбы прыроды Беларусі — Treasures of Belarusian Nature: Тэрыторыі, якія маюць міжнар. значэнне для захавання біял. разнастайнасці /аўт. тэксту і фота А. В. Казулін [і інш]. — 2-ое выд., перапрац., дап. — Мн.: Беларусь, 2005.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць