Смалявіцкі раён
Смаляві́цкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтры Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,4 тыс. км². Насельніцтва на 2019 год — 46 735 чалавек[3]. Адміністрацыйны цэнтар — места Смалявічы.
Смалявіцкі раён | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Менская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Смалявічы |
Дата ўтварэньня | 17 ліпеня 1924 |
Кіраўнік | Андрэй Ратамскі[d][1][2] |
Насельніцтва (2019) | 46 735[3] |
Шчыльнасьць | 33,5 чал./км² |
Плошча | 1394,14[4] км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 171 м[5] |
Месцазнаходжаньне Смалявіцкага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Тэлефонны код | +375-17-76 |
Паштовыя індэксы | 222 2хх, 222 1хх |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гісторыя
рэдагавацьЛіквідаваны 25 сьнежня 1962 году[6], населеныя пункты перададзеныя Лагойскаму раёну[7]. Зноў утвораны 6 студзеня 1965 году[6].
Геаграфічнае становішча
рэдагавацьМяжуе зь Менскім, Барысаўскім, Бярэзінскім, Лагойскім раёнамі Менскай вобласьці.
На землях Смалявіцкага раёну месьцілася 4 рэспубліканскія заказьнікі — Барысаўскі (пераважна ў Барысаўскім раёне), Валмянскі плошчай звыш 6 кв.км, Пекалінскі плошчай звыш 21 кв.км і Гайна-Бродня плошчай звыш 11 кв.км.
Рэльеф і карысныя выкапні
рэдагавацьЗначная частка раёну разьмяшчаецца ў межах Менскага ўзвышша, на паўднёвым усходзе — Цэнтральнабярэзінская раўніна. Пераважаюць вышыні 170—200 м, максымальная 266 м (каля в. Карпілаўка).
На тэрыторыі Смалявіцкага раёну існуюць радовішчы: 7 — торфу, 4 — пяскова-жвіровага матэрыялу, 3 — будаўнічых пяскоў, ёсьць сыравіна для вытворчасьці цэглы.
Клімат і расьліннасьць
рэдагавацьКлімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,9 °С, ліпеня 17,9 °С. Ападкаў 685 мм Вэгетацыйны пэрыяд — 186 дзён.
Лясы (33% тэрыторыі раёну) пераважна хваёвыя, яловыя, бярозавыя. Біялягічныя заказьнікі дзяржаўнага значэньня Пекалінскі й Валмянскі.
Гідраграфія
рэдагавацьГалоўная рака — Гайна з прытокам Усяжа; Пліса, Вуша, Волма. Азёры Судобле, Вялікае, Малое. Створаныя Пятровіцкае, Смалявіцкае, Жодзінскае, Дуброўскае вадасховішча.
Насельніцтва
рэдагавацьГаспадарчая дзейнасьць
рэдагавацьСельская гаспадарка спэцыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, птушкагадоўлі і агародніцтве. Разьвіта сьвінагадоўля і авечкагадоўля. Вырошчваюць зерневыя і кармавыя культуры, бульбу. Прадпрыемствы машынабудаўнічай, мэталаапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў, паліўнай, харчовай прамысловасьці. У Жодзіне працуе РУПП «Беларускі аўтамабільны завод». Смалявіцкая ГРЭС. Каля в. Емяльянава станцыя спадарожнікавай сувязі «Тэлепорт».
Па тэрыторыі раёну праходзяць чыгунка і аўтамабільная дарога Берасьце — Масква, Смалявічы злучаныя аўтадарогамі з Ігуменам, Лагойскам, Сьмілавічамі. Нацыянальны аэрапорт «Менск».
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьЗахаваліся помнікі архітэктуры і садова-паркавага мастацтва: будынак бровару (пачатак XX ст.) у в. Алесіна, вадзяны млын (пачатак XX ст.) у в. Высокае, Сьвята-Янаўская царква (1772) у в. Дамашаны, Сьвята-Касма-Даміянаўская царква (1850) у в. Драчкава, Сьвята-Георгіеўская царква (1907) у в. Забалоцьце, былая вуніяцкая Сьвята-Дабравешчанская царква і базыльянскі кляштар у в. Ляды, Сьвята-Раства-Богародзіцкая царква (1905) у в. Пліса, парк (канец XІX ст. — пачатак XX ст.) у в. Шыпяны. На 21-м км магістралі М2 знаходзіцца мэмарыяльны комплекс «Курган Славы».
Асобы
рэдагавацьВёска Ляды — радзіма беларускага заоляга, географа, геоляга і падарожніка Канстантына Ельскага (1837—1896), в. Кальнікі — беларускага батаніка, акадэміка Васіля Купрэвіча (1897—1969), в. Юр’ева — беларускага археоляга і ахвяры сталінізму Аляксандра Ляўданскага (1893—1937), в. Кляньнік — беларускага пісьменьніка Міколы Нікановіча (1902—1944).
Адміністрацыйны-тэрытарыяльны падзел
рэдагавацьПліскі сельсавет: цэнтар — в. Зарэчча, вёскі Верхняе Возера, Восава, Дзямідава Жэсьць, Лаўля, Ліпкі, Малыя Ліпкі, Палявая, Пліса, Сакаўка; пасёлкі Акцябарскі, Пеліка, Цэнтральны, Чарніцкі.
Прылепскі сельсавет: цэнтар — в. Усяжа, вёскі Аношкі, Вішня, Высокае, Дуброва, Ізьбіцкае, Кавалеўшчына, Кудрышчына, Ляды, Прылепская Ўсяжка, Прылепы, Прыстрамы, Рудня, Тадуліна.
Пятровіцкі сельсавет: цэнтар — в. Пятровічы, вёскі Быкачана, Бярозавая Гара, Волма, Дзяхань, Загор’е, Задвор’е, Зарэчча, Заямнае, Зялёны Лужок, Каліта, Куляшоўка, Лазовы Куст, Лукова, Першамайская, Плюшчай, Узбарогі, Чырвоны Лужок; хутар Самсонаўка.
Смалявіцкі райсавет: цэнтар — г. Смалявічы, вёскі Восава, Калюга, Крыніца, Плішчына, Рабы Слуп, Уборкі, Чорны Лес.
Усяскі сельсавет: цэнтар — пасёлак Усяж, вёскі Емяльянава, Каменка, Вялікая Каменка, Крывая Бяроза, Куркава, Малая Каменка, Навадвор’е, Напалкі, Трубічына, Узьбярэжжа, Шпакоўшчына.
Юр’еўскі сельсавет: цэнтар — в. Юр’ева, вёскі Антапольле, Кальнікі, Мглё, Прудзішча, Сарнацкае, Сутокі, Хаценава, Юзафова.
Населеныя пункты Смалявіцкага раёну, якія спынілі сваё існаваньне
рэдагавацьАзярыцкаслабадзкі сельсавет: вёска Пастухі (1979); пасёлкі Пасёлак (1976), 4-ы, 5-ы, 6-ы, 7-ы Пасёлкі (у 1975 г. перайменаваны ў в. Сасновая), 1-ы пасёлак в. Пераезная (1975), 2-і пасёлак в. Магістральная (1975); хутар Рэпішча (1978).
Драчкаўскі сельсавет: вёскі Краўча (1979), Лягушы (1977), Падкрыжжа (1971), Палянка (1980); хутар Машэннае (1967).
Жодзінскі сельсавет: вёскі Вуглы (1966), Дымкаўка (1966), Зарэчча (1958), Касьсё (1966), Крушыньнікі (1958), Масток, Судабоўка, Сухая Градзь (усе 1966).
Забалоцкі сельсавет: вёска Вадзіца (1978), Дубовы Лог (1978), Чарніца (1978).
Зялёнаборскі пасялковы савет: пасёлак Леспрамхоза (1965).
Курганскі сельсавет: вёскі Варанеўшчына (1978), Загліньне (1950), Міхейчыкі (1973); хутары Арцімовічы (1947), Баркуны (1939), Ваўчкі (1938), Дзеркачы (1968), Дуброўка (1975), Калюга (1973), Ліпнітшчына (1938), Мальцы (1977), Пятрычкі (1968), Прудок (1938), Тунічкі (1952), Юрочкі (1954).
Пекалінскі сельсавет: вёскі Белая Лужа (19411942), Верхняе Возера (1969), Ворат (1949), Вялікі Лес (1978), Курашоўка (19421943), Лужкова (1977), Пабрацімаўка (1963), Роткаўшчына (1947); хутары Краўча (1955), Перытокі (1955).
Пліскі сельсавет: вёскі Астраўкі (1977), Высокія Ляды 1-я (1977), Высокія Ляды 2-я (1977), Жураўшчына (1977); пасёлкі Зарэчча (1977), Сылікатны (1989).
Прылепскі сельсавет: вёскі Верхалоўшчына (1977), Вялікія Калодзезі (1977), Гарадзкая Ўсяжка (1977), Карпілаўка (1983), Малыя Калодзезі (1977), Пагарэльцы (1977); хутар Шчуры (1977).
Пятровіцкі сельсавет: вёскі Бароўка, Слабада, Смыкі, Чырвоны Бераг (спынілі сваё існаваньне ў 1975 у сувязі з будаўніцтвам вадасховішча), Заямнае 1-е, 2-е і 3-е (зьліліся ў 1973 у адну вёску), Уборкі (1939), Яскі (1945).
Смалявіцкі райсавет: вёскі Апутак (1973), Волака (1939), Выгода (1939), Дубнікі (1939), Кацейкі (1939), Крукаўшчына (1939), Куровішча (1939), Малыя Ліпкі (1973), Ялоўка (1939).
Усяскі сельсавет: вёскі Жаўніно (1950), Жызьнеўшчьша (1937), Садкі (1939), хутар Бароўшчына (1939).
Юр’еўскі сельсавет: вёскі Карамша (1943), Старына (1926), Сухі Востраў (1943), пасёлак ДРП20 (1981); урочышчы Голае (1927), Родзінаў Луг (1936); хутары Азяроды (1927), Вяжное (1927), Горнае (1924), Жыдова Навіна (1919), Зялёная Хвоя (1930), Іванаўка (1922), Карпаў Востраў (1930), Клятное (1922), Клятное 2-е (1925), Паплавы (1925), Ярыжына Паляна (1923).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ http://www.smolevichi.minsk-region.by/ru/rukovodstvo/rajonnyj-ispolnitelnyj-komitet/predsedatel.html
- ^ https://www.mlyn.by/2020/03/u-minskogo-i-smolevichskogo-rajonov-novye-rukovoditeli/
- ^ а б в Численность населения на 1 января 2019 г. и среднегодовая численность населения за 2018 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ^ GeoNames (анг.) — 2005.
- ^ а б А. І. Гапоненка і інш. Смалявіцкі раён // Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. (djvu) С. 430
- ^ Г. І. Дулеба і інш. Вішня // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 4. — Менск, 2013. 8. Мінская вобласць. Кн. 4. / Рэдкал. : Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2013. С. 446
- ^ Перепись населения — 2009. Минская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Г. І. Дулеба і інш. Смалявіцкі раён // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 4. — Менск, 2013. 8. Мінская вобласць. Кн. 4. / Рэдкал. : Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2013. С. 423
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
Літаратура
рэдагаваць- Смолевичский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСмалявіцкі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў