Старыца (заказьнік)

рэспубліканскі краявідны заказьнік Беларусі, заснаваны ў 1997 годзе ў Быхаўскім раёне

«Ста́рыца» — рэспубліканскі краявідны заказьнік Беларусі, заснаваны ў лютым 1997 году ў Быхаўскім раёне (Магілёўская вобласьць).

Старыца
Плошча 2033 га
Краіна Беларусь
Геаграфічныя каардынаты 53° пн. ш. 0° у. д. / 53° пн. ш. 0° у. д. / 53; 0Каардынаты: 53° пн. ш. 0° у. д. / 53° пн. ш. 0° у. д. / 53; 0
Месцазнаходжаньне Быхаўскі раён
Утварэньне 27 лютага 1997 (27 гадоў таму)
Старыца на мапе Беларусі
Старыца
Старыца
Старыца

Улучае паплавы ў даліне Дняпра, возера Старыца і 27 сэрцападобных азёраў. Пераўтвораная даліна зьмяшчае стромыя і пакатыя схілы, часткі тэрасаў, эолавых пагоркаў і градаў, старыцавых азёраў і мэандравальных рэчышчаў. Расьлінны сьвет налічвае 308 судзінкавых расьлінаў, у тым ліку занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі плывучы вадзяны арэх. У заказьніку растуць коркавы вяз, уман і шэрая вольха. Сустракаюцца карысныя ў гаспадарцы віды расьлінаў. Жывёльны сьвет налічвае багата чалавекацярпімых відаў жывёлаў і птушак. У Чырвонай кнізе варакушка, з вусякоўвялікая пераліўніца, рашэцісты і фіялетавы жужалі[1].

  1. ^ П.І. Лабанок. Старыца, заказьнік // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2002. — Т. 15. — С. 165166. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2