Лагойскі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Менскай вобласьці Беларусі

Лаго́йскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 2,4 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 35 631 чалавек[1]. Адміністрацыйны цэнтар — места Лагойск.

Лагойскі раён
Coat of Arms of Łahojsk, Belarus.svg
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Менская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Лагойск
Найбуйнейшыя гарады Лагойск
Плешчаніцы
Колькасьць
населеных пунктаў
318
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Старшыня выканкаму Аляксандар Ласевіч
Насельніцтва (2018)
35 631[1] (13-е месца)
Шчыльнасьць 15 чал./км² (19-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 92,79 %,
расейцы — 5,09 %,
іншыя — 2,12 %[2]
Плошча 2365,02[3] км² (5-е месца)
Вышыня па-над узр. м.
 · найвышэйшы пункт
 · сярэдняя вышыня
 · найніжэйшы пункт

 333 м
 276 м[4]
 157,4 м
Месцазнаходжаньне Лагойскага раёну
{{{Назва}}} на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
Тэлефонны код 17 74
Паштовыя індэксы 223 1xx
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

ГеаграфіяРэдагаваць

Геаграфічнае становішчаРэдагаваць

На поўначы мяжуе з Докшыцкім раёнам Віцебскай вобласьці, на паўднёвым усходзе — зь Менскім і Смалявіцкім, на ўсходзе — з Барысаўскім, на захадзе — зь Вялейскім раёнамі Менскай вобласьці.

Працягласьць тэрыторыі з поўначы на поўдзень — 90 км, з захаду на ўсход — 80 км.

Характэрнай геаграфічнай асаблівасьцю зьяўляецца тое, што па тэрыторыі раёну праходзіць водападзел Балтыйскага і Чорнага мораў.

РэльефРэдагаваць

Паўднёвая частка раёну (80%) разьмешчаная ў межах Лагойскага і Плешчаніцкага ўзвышшаў і мае буйнаўзгорысты градавы рэльеф. Абсалютныя вышыні вагаюцца ад 240 да 310 м. Паўночна-заходнюю ўскраіну займае Нарачанска-Вялейская нізіна.

18% тэрыторыі знаходзіцца на вышыні 160—200 мэтраў, 57% — на вышыні 200—250 мэтраў, 15% — 250—300 мэтраў, 10% — больш за 300 мэтраў. Глыбіня расчляненьня рэльефу да 40—50 м/км², у межах Нарачанска-Вялейская нізіны да 10 м/км².

Геалягічная будоваРэдагаваць

У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да Вялейскага пахаванага выступу Беларускай антэклізы. Зьверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту магутнасьцю ад 70 да 200 мэтраў, каля Лагойску — да 300 мэтраў, ніжэй — дэвонскія адклады да 120 мэтраў і верхнепратэразойскія да 280 мэтраў. У межах Лагойскага мэтэарытнага кратэру пароды ніжняй часткі чахла разбураны, упадзіна запоўнена палеаген-нэагенавымі глінамі, алеўралітамі да 300 мэтраў. Пароды крышталічнага фундамэнту знаходзяцца на глыбіні 250—400 мэтраў ніжэй за ўзровень мора.

Карысныя выкапніРэдагаваць

Раён мае паклады:

КліматРэдагаваць

Клімат умерана кантынэнтальны. Тэрыторыя раёну адносіцца да Ашмянска-Менска-Сьвянцянскага і Нарачана-Вялейскага (на захадзе) агракліматычных раёнаў. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −7,1 °C, ліпеня 17,6 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў — 631 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду складае 188 дзён.

ГідраграфіяРэдагаваць

Па тэрыторыі раёну цячэ 46 рэчак. Агульная працягласьць рачной сеткі складае 673 км. У межах раёну знаходзяцца левабярэжныя прытокі ракі Вяльля — рэчкі Лонва, Дзьвінаса, Ілія, Крайшчанка, Дроздна. Найвялікшая рака раёну — Гайна з прытокамі Цна, Усяжа, Чарняшка. Рака належыць да басэйну Бярэзіна.

На тэрыторыі раёну разьмешчаныя 2 возеры, 20 сажалак, адно вадасховішча (Войкаўскае ля мястэчка Плешчаніцы), плошчай 260 га. Плешчаніцкае вадасховішча перададзена ў арэнду Менскаму абласному БТПР пад прамысловую і аматарскую лоўлю рыбы, сажалка в. Бурыя — ІП «Прырода Лтд» пад аматарскую лоўлю рыбы.

Плошча водаахоўных зонаў на тэрыторыі раёну складае 56,5 тыс. га, прыбярэжных палосаў — 5,1 тыс. га.

Прырода і экалёгіяРэдагаваць

РасьліннасьцьРэдагаваць

Пад лясамі каля 50% тэрыторыі раёну, лясы ў асноўным хваёвыя.

Ахова прыродыРэдагаваць

У раёне разьмешчаныя 2 заказьнікі дзяржаўнага значэньня: «Антонава» (бабровы) 76 га, «Купалаўскі» (ляндшафтны) 2000 га, 3 помнікаў прыроды мясцовага значэньня можна вылучыць: Лагойскі парк (помнік садова-паркавага мастацтва 1-й паловы XIX стагодзьдзя), Лагойскую крыніцу, Паграбішчанскія крыніцы, 4 заказьнікі мясцовага значэньня.

НасельніцтваРэдагаваць

 
Касьцёл Сьв. Казімера ў Лагойску
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 38,9 тыс. чалавек; 1 студзеня 2008 году — 38,4 тыс. чалавек, шчыльнасьць насельніцтва — 16 чал/км²; 2009 год — 35 957[2] чалавек (перапіс); 2015 год — 35 145[5] чалавек; 2016 год — 35 372 чалавекі[6]; 2017 год — 35 517 чалавек[7]; 2018 год — 35 631 чалавек[1]

Ахова здароўяРэдагаваць

У структуру ДУЗ «Лагойская ЦРБ» уваходзяць: цэнтральная раённая лякарня, 2 паліклінікі, Плешчаніцкая 2-я раённая лякарня, 1 участковая лякарня, 7 лякарняў сястрынскага дагляду, 24 ФАПы, 2 цэладзённыя пасты хуткай мэдыцынскай дапамогі.

АдукацыяРэдагаваць

Рэалізацыю права грамадзянаў на атрыманьне паўнавартаснай адукацыі ажыцьцяўляюць розныя тыпы навучальных установаў: 23 дзіцячыя дашкольныя ўстановы, 1 гімназія, 15 сярэдніх агульнаадукацыйных школаў, 5 вучэбна-пэдагагічных комплексаў, 7 базавых агульнаадукацыйных школ, 1 вучэбна-пэдагагічны комплекс, 3 вучэбна-пэдагагічныя комплексы, 1 вячэрняя (зьменная) агульнаадукацыйная школа, 2 дамы дзіцячай творчасьці, дзіцячы сацыяльны прытулак, 2 дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, Цэнтар карэкцыйна-разьвіцьцёвага навучаньня і рэабілітацыі, 2 прафэсійна-тэхнічныя вучэльні, УКК.

Агульнаадукацыйныя ўстановы наведваюць 4618 вучняў, дашкольныя — 1138 дзяцей.

Ахоп навучэнцаў раёну рознымі тыпамі дыфэрэнцыяванага навучаньня склаў: у 1—11 кл. — 49%, 8—11 кл. — 72,5%. 85% школаў надаюць адукацыйныя паслугі на падвышаным і паглыбленым узроўні. Установы адукацыі раёну падтрымліваюць сувязі зь 7 вышэйшымі навучальнымі ўстановамі.

КультураРэдагаваць

У раёне ёсьць неабходная база для арганізацыі вольнага часу, задавальненьня запатрабаваньняў і разьвіцьці творчых здольнасьцяў жыхароў: 2 дзіцячыя школы мастацтваў, дом рамёстваў, ганчарная майстэрня, 42 бібліятэкі, 29 клюбных установаў, раённы гісторыка-краязнаўчы музэй, раённы Цэнтар культуры.

Гаспадарчая дзейнасьцьРэдагаваць

ПрамысловасьцьРэдагаваць

На тэрыторыі раёну працуюць 15 прамысловых прадпрыемстваў: ВРУП "Завод «Эпас», КУП «Лагойскі РКБА», ПУП «Лагойскі каапнарыхтпрам», ВУСТАА «Тыгер» Лагойскі ўчастак, ААТ «Барысаўскі малкамбінат» Лагойскі ўчастак, ІП «Мінаўта», ААТ «Плешчаніцлес», ВРУП «Кобальт», ІП «Белы Балт Форэст», СП ТАА «Бакемін», участак ААТ «Менсксельбуд», участак СП ТАА «Прафітсыстэм», МАУП «Лагойскі вэтсанутыльзавод», УП «Мэтрон», ПК ААТ «Нярудпрам».

Прамысловасьць раёну ў асноўным арыентаваная на выпуск прадукцыі лесаматэрыялаў і піламатэрыялаў хлебабулачных, кандытарскіх і каўбасных вырабаў, вытворчасьць супрацьпажарнага абсталяваньня, пяскова-жвіравых сумесяў, дэталяў і вузлоў для машынабудаваньня, бялковага абагачальніка кормаў.

Сельская гаспадаркаРэдагаваць

У аграпрамысловы комплекс раёну ўваходзяць 21 сельгасарганізацыя і сельгаспрадпрыемства: УП «Барысаўскі КХП», РУСПП "Птушкафабрыка «Перамога», ААТ "Лагойская машынна-тэхналягічная станцыя «Раёнаграсэрвіс», ЗАТ «Лагойскае аграпрамэнерга». Зарэгістраваная 21 фэрмэрская гаспадарка.

Раён у асноўным спэцыялізуецца на вытворчасьці малака, мяса, збожжа, бульбы. Найбуйнейшая гаспадарка — СК «Лагойскі» РДУП «Беларуснафта-Менскаблнафтапрадукт».

ТранспартРэдагаваць

Па тэрыторыі раёну праходзяць аўтадарогі ў кірунках Менску, Лепелю, Смалявічаў, Барысава, Маладэчна, Вялейкі.

ГісторыяРэдагаваць

 
Палац Тышкевічаў у Лагойску

Лагойшчына мае багатую гісторыю. На гэтай зямлі знаходзіцца мноства помнікаў старажытнасьці і архітэктуры. Тут да сёньняшняга дня захаваліся рэшткі старажытных гарадзішчаў, адзінкавыя курганы, а часам і цэлыя курганныя могільнікі.

Цэнтар рэгіёну, Лагойск, належыць да найстаражытнейшых беларускіх паселішчаў. Сваю назву па ўсёй верагоднасьці места атрымала ад слова «лог», «лагчына» — адпаведна, і разьмешчанае яно ў абалонавай даліне ракі Гайна, паміж лясамі і гарамі.

Спорт і турызмРэдагаваць

За маляўнічую пагорыстую мясцовасьць Лагойшчыну завуць беларускай Швайцарыяй. Рэгіён мае багатую гісторыка-этнаграфічную, архітэктурную і літаратурна-культурную спадчыну, прывабныя маляўнічымі пэйзажы і прыродныя рэсурсы, выдатныя ўмовы для адпачынку і аздараўленьня, добрую матэрыяльна-спартовую базу.

На тэрыторыі раёну разьмешчаныя Дамы адпачынку «Лагойскі», «Рудня», «Моладзі», 2 Дамы паляўнічага і рыбалова.

Дзейнічаюць гарналыжныя курорты Сілічы і Лагойск.

МузэіРэдагаваць

На тэрыторыі раёну знаходзяцца мэмарыяльныя комплексы Хатынь і Дальва на месцы вёсак, якія былі спаленыя разам з жыхарамі нямецка-фашыскімі захопнікамі. У вёсцы Янушкавічы знаходзіцца музэй, прасьвечаны нямецка-савецкай вайне.

Гісторыка-архітэктурныя каштоўнасьціРэдагаваць

 
Царква Сьв. Мікалая ў Лагойску
  • Капліца Сьвятога Яна Хрысьціцеля ў в. Амнішаве (1816)
  • Капліца ў в. Жардзяжжа (1860)
  • Царква ў в. Ізьбішча (2-я палова XIX стагодзьдзя)
  • Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы ў в. Косіне (2-я палова XIX ст.)
  • Царква Сьвятога Мікалая і капліца ў в. Лагаза (канец XIX ст.)
  • Царква Сьвятога Мікалая ў месьце Лагойск (1862)
  • Рэшткі капліцы-пахавальні ў в. Студзянец (пачатак XX стагодзьдзя)
  • Капліца Сьвятога Дамініка ў в. Хатаевічах (XIX ст.)

Страчаная спадчынаРэдагаваць

  • Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы ў в. Бяларучах (канец XVIII стагодзьдзя)
  • Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў в. Гайне (1788)
  • Касьцёл Сьвятога Яна Храсьціцеля ў в. Ганевічах (1775)
  • Касьцёл Сьвятога Казімера ў месьце Лагойск (канец XVIII ст.)
  • Палац Тышкевічаў у месьце Лагойску (канец XVIII ст.)
  • Касьцёл Сьвятога Дамініка ў в. Хатаевічах (Акцябар) (пачатак XX ст.)

АсобыРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ а б Перепись населения — 2009. Минская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  3. ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь(рас.) (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  4. ^ GeoNames — 2005.
  5. ^ Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  6. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  7. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  8. ^ Разьдзел напісаны паводле інфармацыі з афіцыйнага сайту Лагойскага раённага выканаўчага камітэту

ЛітаратураРэдагаваць

  • Логойский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Лагойскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў