Полацкі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Віцебскай вобласьці Беларусі

По́лацкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтры Віцебскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 3,1 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 107 480 чалавек[2]. Адміністрацыйны цэнтар — места Полацак.

Полацкі раён
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Віцебская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Полацак
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Кіраўнік Ігар Марковіч[d][1]
Насельніцтва (2018) 107 480[2]
Шчыльнасьць 34,3 чал./км²
Плошча 3132,32[3] км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 136 м[4]
Месцазнаходжаньне Полацкага раёну
Полацкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-21-44
Паштовыя індэксы 211 2хх, 211 4хх, 211 6хх
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

рэдагаваць

Заснаваны 17 ліпеня 1924 году. У сучасных межах з 1960 году.

Геаграфія

рэдагаваць

На тэрыторыі раёну месьцяцца азёры: Белае, Гомель, Зашчаты, Суя, Туроўля, Янова і іншыя.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 30 тыс. чалавек (без уліку гарадоў); 2009 год — 27 263 чал.[5] (перапіс, без уліку Полацку); 2016 год — 108 389 чал.[6]; 2017 год — 108 207 чал.[7]; 2018 год — 107 480 чал.[2]

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

рэдагаваць

8 красавіка 2004 году былі скасаваныя Нацкі, Трудаўскі і Шпакоўшчынскі сельсаветы.

Паселішчы

рэдагаваць

Акрамя самога Полацку ў раёне месьціцца таксама мястэчка Ветрына і 405 вёсак.

Транспарт

рэдагаваць

Па тэрыторыі раёну праходзяць чыгункі Невель — Полацак — Маладэчна, Віцебск — Полацак — Дзьвінск. Аўтадарогамі зьвязаны з гарадамі Віцебск, Рыга, Лепель, Глыбокае, Мёры, Верхнядзьвінск, Асьвея, Расоны.

  • Мікалай Ільніцкі (1949, в. Баранава — 2006) — беларускі палітык і дзяржаўны дзяяч[8]
  1. ^ http://polotsk.vitebsk-region.gov.by/index.php/ru/icons/menu-rik
  2. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  3. ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2010 г.)
  4. ^ GeoNames (анг.) — 2005.
  5. ^ Перепись населения — 2009. Витебская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  6. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  7. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  8. ^ Імёны Свабоды: Мікалай Ільніцкі (11.10.1948 — 6.11.2006) (svaboda.org)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Полацкі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў