Бабінец (заказьнік)

біялягічны заказьнік Беларусі, абвешчаны ў 1979 годзе ў Рудабельскім раёне

«Ба́бінец» — рэспубліканскі біялягічны заказьнік Беларусі, абвешчаны ў жніўні 1979 году на паўднёвым усходзе Рудабельскага раёну Гомельскай вобласьці.

Бабінец
Плошча 830,7 га
Краіна Беларусь
Геаграфічныя каардынаты 52° пн. ш. 29° у. д. / 52° пн. ш. 29° у. д. / 52; 29Каардынаты: 52° пн. ш. 29° у. д. / 52° пн. ш. 29° у. д. / 52; 29
Месцазнаходжаньне Рудабельскі раён
Утварэньне 16 жніўня 1979 (45 гадоў таму)
Бабінец на мапе Беларусі
Бабінец
Бабінец
Бабінец

На паўднёвым захадзе каля Ніўнага (Ламавіцкі сельсавет) з заказьніка выцякае рака Няслаўка. На паўночным усходзе ад заказьніка знаходзіцца Падветка (Любанскі сельсавет) і Вішанскае нафтарадовішча, на ўсходзе — вёска Паросьлішча. Зьмяшчае мясьціны росту журавінаў на вярховым тарфяным балоце Паросьлішча. Асноўная частка балота была пакрытая хваёва-мховай і хваёва-хмызьнякова-мховай расьліннасьцю[1].

  1. ^ Бабінец, заказьнік // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — С. 181. — 480 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0061-7