Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Рэспублікі Беларусь
Міністэ́рства прыро́дных рэсу́рсаў і ахо́вы навако́льнага асяро́дзьдзя Рэспу́блікі Белару́сь (Мінпрыроды Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыцьцяўляць экалягічную палітыку прыродакарыстаньня й аховы навакольнага асяродзьдзя. Міністар прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам. Зь верасьня 2017 году пасаду міністра займае Андрэй Худык.
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Рэспублікі Беларусь | |
Абрэвіятура | МПРАНА РБ |
---|---|
Папярэднік | Дзяржаўны камітэт па экалёгіі |
Дата ўтварэньня | 14 сакавіка 1994 (29 гадоў таму) |
Штаб-кватэра | Менск, вул. Калектарная, д. 10 |
Міністар | Андрэй Худык |
Першы намесьнік | Баляслаш Пірштук |
Намесьнікі | Аляксандар Корбут, Аляксандар Гарошка[1] |
Зьвязаныя кампаніі | «ЭкалёгіяІнвэст», «Белэкасыстэма», «Рэспубліканскі гідраметэаралягічны цэнтар», «Белгеалёгія», «Космааэрагеалёгія» |
Бюджэт | 540,2 млрд рублёў[2] (2009 год; 192,7 млн $[3]) |
Сайт | minpriroda.gov.by |
БудоваРэдагаваць
- Цэнтральны апарат — 10 управаў, 2 органы й 2 дэпартамэнты;
- 7 выканаўчых камітэтаў вобласьцяў ды Менску, раённыя інспэкцыі;
- Прадпрыемствы «БелНДЦ „Экалёгія“», «Цэнтральны навукова-даследніцкі інстытут комплекснага выкарыстаньня водных рэсурсаў»;
- Цэнтры — міжнародных экалягічных праектаў, сэртыфікацыі і аўдыту «ЭкалёгіяІнвэст», аналітычнага кантролю ў галіне аховы навакольнага асяродзьдзя;
- Музэй прыроды і экалёгіі Беларусі;
- Вучэльня аховы навакольнага асяродзьдзя.
ДзейнасьцьРэдагаваць
- разьвіцьцё мінэральна-сыравіннай базы краіны
- ахова атмасфэрнага паветра
- ахова й выкарыстаньне водных рэсурсаў
- агляд навакольнага асяродзьдзя Рэспублікі Беларусь
- ахова й рацыянальнае выкарыстаньне жывёльнага сьвету, праўленьне паляўнічай гаспадаркай
- агляд запаведнай справы
- гідрамэтэаралягічная дзейнасьць
- аховы й выкарыстаньне земляў, расьліннага сьвету, лясоў і краявідаў
- рэгуляваньне пытаньняў адходаў і сьмецьця
- навука
- міжнароднае супрацоўніцтва
- экалягічная сэртыфікацыя
- дзяржаўная экалягічная экспэртыза
ПаўнамоцтвыРэдагаваць
- запыт зьвестак ва ўстановах;
- прыцягненьне адмыслоўцаў урадавых установаў да ацэнкі й нагляду за аховаю навакольнага асяродзьдзя ды гідрамэтэаралягічнай дзейнасьцю;
- падача ва ўпаўнаважаныя ўстановы прапановаў аб касаваньні дазволаў на дзейнасьць, што парушае заканадаўства аб ахове навакольнага асяродзьдзя й выкарыстаньні прыродных багацьцяў;
- падача позваў у суд аб спагнаньні за шкоду навакольнаму асяродзьдзю ды спыненьні юрыдычнымі асобамі й грамадзянамі адпаведнай дзейнасьці;
- прыцягненьне да адказнасьці за парушэньне заканадаўства аб прыродаахове ды гідрамэтэаралёгіі;
- распрацоўка ды падача прапановаў аб зьмене заканадаўства аб прыродаахове, гідрамэтэаралёгіі, экалягічнай сэртыфікацыі ды экалягічнага аўдыту;
- ухваленьне пастановаў аб прыпыненьні шкоднай навакольнаму асяродзьдзю дзейнасьці ды гідрамэтэаралягічнай дзейнасьці, што ажыцьцяўляецца з парушэньнем заканадаўства;
- выдача загадаў аб устараненьні спрыяльных умоваў, прычынаў парушэньня прыродаахоўнага заканадаўства;
- заключэньне, зьмена й касаваньне дамоваў, неабходных для выкананьня ведамасных задачаў[4].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Руководство(рас.) О Министерстве. Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Рэспублікі Беларусь. Праверана 20 лістапада 2020 г.
- ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2009 год(рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (13 лістапада 2008). Праверана 07 сьнежня 2010 г.
- ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняе за 2009 год цаны (2803,27) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 07 сьнежня 2010 г.
- ^ Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 ліпеня 2006 г. №962(рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 1 студзеня 2011 г.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Беларусі(недаступная спасылка)