Мастоўскі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Масто́ўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,3 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 28 233 чалавекі[2]. Адміністрацыйны цэнтар — места Масты.

Мастоўскі раён
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Гарадзенская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Масты
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1940
Кіраўнік Юры Валеваты[d][1]
Насельніцтва (2018) 28 233[2]
Шчыльнасьць 21 чал./км²
Плошча 1341,28[3] км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 105 м[4]
Месцазнаходжаньне Мастоўскага раёну
Мастоўскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-15-15
Паштовыя індэксы 231 6хх
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

На захадзе мяжуе зь Бераставіцкім, на паўночным захадзе — з Гарадзенскім, на поўначы — з Шчучынскім, на ўсходзе — зь Зьдзецельскі м, на поўдні — з Ваўкавыскім і Зэльвенскім раёнамі Гарадзенскай вобласьці.

Гісторыя

рэдагаваць

У 1921 годзе Заходняя Беларусь увайшла ў склад Польшчы. Было створана 3 ваяводзтвы: Беластоцкае, Наваградзкае, Палескае. Ваяводзтвы падзяляліся на паветы, тыя ў сваю чаргу — на гміны. Мастоўшчына адносілася да Слонімскага (Курылавіцкая гміна), Ваўкавыскага (Пескаўская гміна), Гарадзенскага паветаў (Мастоўская, Дубненская, Луньненская і Гудзевіцкая гміны).

У верасьні 1939 году Заходняя Беларусь была далучана да БССР. Рашэньнем ураду БССР ад 15 студзеня 1940 году праведзена адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленьне Заходняй Беларусі. Было створана 5 абласьцей і 101 раён. Мастоўскі раён утвораны з цэнтрам у мястэчку Масты. У яго склад увайшлі Мастоўская воласьць, часткі Пескаўскай і Крамяніцкай валасьцей Ваўкавыскага павету, Курылавіцкая і частка Дзярэчынскай воласьці Слонімскага павету. Тэрыторыя раёну раўнялася 688,8 км², у населеных пунктах пражывала 33 908 чалавек. Максымальная адлегласьць паміж межамі раёну: з поўначы на поўдзень — 30 км, з захаду на ўсход — 37 км.

У раёне налічвалася каля 38 тысячаў гектараў ворнай зямлі. Тэрыторыю раёну перасякала чыгунка Беласток — Ліда і шашэйная дарога Ражанка — Ваўкавыск. У раёне мелася 36 школ.

21 кастрычніка 1940 году раёны былі падзелены на сельсаветы. У Мастоўскім раёне 111 населеных пунктаў былі разьмеркаваны паміж 11 сельсаветамі. Тады былі створаны наступныя сельсаветы: Азёркаўскі (8 вёсак, 3008 чалавек), Асаўлянскі (пазьней Малькавіцкі; 11 вёсак, 1325 жыхароў), Бялавіцкі (13 вёсак, 2877 жыхароў), Галынкаўскі (пазьней Мікелеўшчынскі; 7 вёсак, 1900 жыхароў), Занёманскі (з цэнтрам у вёсцы Занёманск), Курылавіцкі (10 вёсак, 3168 жыхароў), Мастоўскі (11 вёсак, 4735 жыхароў), Мілявіцкі (12 вёсак, 3849 чалавек), Пескаўскі (10 вёсак, 4168 жыхароў), Рагозьніцкі (9 вёсак, 2254 жыхары) і Самуйлавіцкі (пазьней Пацавіцкі; 13 вёсак, 3486 жыхароў).

У 1944 годзе частка Беластоцкай вобласьці з горадам Беластокам перададзена Польшчы. 20 верасьня 1944 году ўтворана Гарадзенская вобласьць, куды ўвайшоў і Мастоўскі раён. 5 красавіка 1960 году да Мастоўскага раёну быў далучаны Дубненскі сельсавет Скідзельскага раёну. 16 ліпеня 1954 году скасаваны Занёманскі сельсавет, яго землі перайшлі ў Мастоўскі, а Бялавіцкі сельсавет перайменаваны ў Зарудаўеўскі. Рагозьніцкі сельсавет быў далучаны да Самуйлавіцкага. 25 лютага 1961 году Самуйлавіцкі сельсавет перайменаваны ў Пацавіцкі.

У сувязі са скасаваньнем Зэльвенскага раёну з 17 красавіка 1962 году ў складзе Мастоўшчыны апынуліся Дзярэчынскі і Марачоўскі сельсаветы. Аднак у сувязі са стварэньнем так званых калгасна-саўгасных і прамысловых упраўленьняў 25 сьнежня 1962 году Мастоўскі раён быў скасаваны. Мастоўскі, Мікелеўшчынскі і Дубненскі сельсаветы перададзены ў Шчучынскі раён, астатнія землі разам з горадам Масты ўвайшлі ў склад Ваўкавыскага раёну.

6 студзеня 1965 году Мастоўскі раён быў адноўлены. У сувязі з аднаўленьнем 30 ліпеня 1966 году Зэльвенскага раёну ад Мастоўшчыны адышлі г. п. Зэльва, Дзярэчынскі і Марачоўскі сельсаветы. За Мастоўскім раёнам засталіся Багатырэвіцкі, Луньненскі і Русінаўскі сельсаветы Гарадзенскага раёну, Галубоўскі Жалудоцкага раёну, Воўпянскі Ваўкавыскага раёну. У 1974 годзе аб’яднаныя Курылавіцкі і Мілявіцкі сельсаветы з цэнтрам у Курылавічах. 8 верасьня 1975 году Багатырэвіцкі сельсавет перайменаваны ў Глядавіцкі, крыху раней — Русінаўскі ў Харціцкі.

На 1 студзеня 1997 году ў раёне налічвалася 14 сельсаветаў. У 2004 годзе скасаваны Малькавіцкі сельсавет. Цяпер у раёне налічваецца 154 сельскія населеныя пункты і горад Масты.

Тэрыторыя раёну разьмешчаная ў межах Верхнянёманскай нізіны. Рэльеф — раўнінны, агульны нахіл з поўдня на поўнач да даліны ракі Нёман. Пераважае вышыня (80% тэрыторыі) 120 мэтраў над узроўнем мора. Найвышэйшы пункт — 167 мэтраў (2 км на поўдзень ад вёскі Вялікая Рагозьніца).

Карысныя выкапні

рэдагаваць

На тэрыторыі раёну разьмешчаны паклады крэйды, глінаў і суглінак, торфу, пяскова-жвіровага матэрыялу.

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −5,1 °C, ліпеня 17,8 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 630 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 198 дзён.

Гідраграфія

рэдагаваць

Працякаюць рэкі Нёман з прытокамі Шчара зь Сіпай, Зальвянка, Рось, Ельня. На тэрыторыі раёну разьмешчаныя мэліярацыйныя каналы: Нацква, Ланцавічы, Міклашэўскі.

Расьліннасьць

рэдагаваць

Лясы сустракаюцца іглічныя, яловыя, чорнаалешнікавыя, бярозавыя, дубовыя, грабавыя, ясянёвыя. Лясы займаюць 33% тэрыторыі раёну. Суцэльныя масівы лесу захаваліся ўздоўж ракі Нёман (частка Нёманскіх лясоў і Ліпічанскай пушчы). Агульная плошча балотаў 20,7 тыс. га, асушаных 17,2 тыс. га.

Глебы пераважаюць дзярнова-падзолістыя (54,3%), дзярнова-падзолістыя забалочаныя (14,4%), тарфяна-балотныя (14,8%), дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя (11,8%).

Насельніцтва

рэдагаваць

Насельніцтва раёну складае 34,1 тыс. чалавек (2008). Сярэдняя шчыльнасьць — 26,23 чалавек на 1 км². На 1 студзеня 2007 году ў раёне жыло 34,9 тыс. чалавек, у тым ліку дзяцей да 17 гадоў — 7656. Мескае насельніцтва складала 16,6 тыс., сельскае — 18,3 тыс. чалавек.

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 33 883 чал.[5] (перапіс); 2016 год — 28 927 чал.[6]; 2017 год — 28 554 чал.[7]; 2018 год — 28 233 чал.[2]

Адукацыя

рэдагаваць

У раёне разьмешчаныя 2 гімназіі; 6 навучальна-пэдагагічных комплексаў «Дзіцячы садок-школа»; 11 сярэдніх школ; 4 базавыя школы; 2 дашкольныя цэнтры разьвіцьця дзіцяці; 6 ясьляў-садкоў; 9 дзіцячых садкоў.

Ахова здароўя

рэдагаваць

Мэдычная дапамога насельніцтву раёну аказваецца Мастоўскай цэнтральнай раённай лякарняй на 250 ложкаў, раённай паліклінікай на 275 наведваньняў у зьмену з жаночай і дзіцячай кансультацыямі, аддзяленьнямі хуткай мэдычнай дапамогі, пераліваньня крыві, зубапратэзным аддзяленьнем, 2 участковымі лякарнямі на 50 ложкаў, лякарняй сястрынскага дагляду на 25 ложкаў, 8 амбуляторыямі, 17 фэльчарска-акушэрскімі пунктамі. Лекавую дапамогу насельніцтву раёну ажыцьцяўляюць 5 аптэк, 1 аптэчны кіёск, 26 аптэчных пунктаў.

Культура

рэдагаваць

У ране разьмешчаныя 57 установаў культуры, зь іх: 25 клюбных: раённы Дом культуры, 3 цэнтральныя Дамы культуры, 6 сельскіх Дамоў культуры, 13 клюбаў, 2 клюбы-бібліятэкі; 26 бібліятэк: 3 мескія і 23 сельскія; 2 музэі.

Гаспадарчая дзейнасьць

рэдагаваць

Сельская гаспадарка

рэдагаваць

Агульная плошча сельскагаспадарчых земляў складае 68,4 тыс. га, зь іх асушаныя 22,3 тыс. га. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мяса-малочная жывёлагадоўля, вырошчваюць збожжавыя, кармавыя культуры, бульбу, буракі.

Прамысловасьць

рэдагаваць

Прадпрыемствы: харчовая (крухмал, маянэз) прамысловасьць, мэталаапрацоўка (рамонтны завод у вёсцы Пяскі) і дрэваапрацоўка (мэбля, піламатэрыялы), вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў.

Каля вёскі Пацавічы разьмешчаная ГЭС.

Транспарт

рэдагаваць

На тэрыторыі раёну праходзяць чыгуначныя лініі Ліда — Масты — Ваўкавыск і Горадня — Масты, аўтадарогі Шчучын — Масты — Ваўкавыск, Масты — Слонім, Масты — Горадня.

Інфармацыя для турыстаў

рэдагаваць

На тэрыторыі раёну знаходзяцца зоны адпачынку — Масты, Волпа, Скідаль. У в. Гудзевічы разьмешчаны літаратурна-краязнаўчы музэй.

Помнікі прыроды

рэдагаваць

Дзяржаўнага значэньня:

  • Катлавіны Гумнішча і Падбярэзьзе.
  • Пабоеўскі валун зь ямкамі.
  • Княжаводзкае і Пашынскае агаленьні старажытных адкладаньняў.
  • Роў Яна і Цэцыліі.
  • Дубненскае і Пяскоўскае агаленьні азёрных і рачных адкладаньняў.

Гісторыка-архітэктурныя каштоўнасьці

рэдагаваць
  • Капліца прыдарожная ў в. Бялавічы.
  • Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы ў в. Бялавічы (1822).
  • Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі ў в. Вялікая Рагозьніца (пач. ХХ ст.).
  • Сядзібна-паркавы комплекс у в. Вялікая Рагозьніца (XIX ст.).
  • Царква Нараджэньня Божай Маці ў в. Гудзевічы (ХІХ ст.).
  • Царква Сьв. Мікалая ў в. Дубна (1844).
  • Фальварак у в. Лаўры (пач. ХХ ст.) — трэба ўдакладніць.
  • Гістарычная забудова в. Лунна. (XIX — пач. ХХ стагодзьдзя).
  • Капліца-пахавальня Антонія Барташэвіча ў в. Лунна (1938).
  • Касьцёл сьвятой Ганны ў в. Лунна (XVIII—XIX стагодзьдзя).
  • Сядзіба Чахоўскіх у в. Лунна (XIX ст.).
  • Царква Сьв. Іаана Прадцечы ў в. Лунна (1889).
  • Могілкі старыя каталіцкія. Капліца ў в. Масты Правыя.
  • Сядзіба Азнабішыных у в. Масты Правыя (XIX ст.).
  • Касьцёл Ушэсьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў в. Мікелеўшчына (1823).
  • Магіла паўстанцаў 1863—1864 гг. у в. Міневічы.
  • Царква Нараджэньня Божай Маці ў в. Пацавічы (ХІХ ст.).
  • Касьцёл Маці Божай Ружанцовай у в. Пескі (пач. ХХ ст.).
  • Млын у в. Пескі (пач. ХХ ст.).
  • Мэмарыяльная калёна ў в. Пескі (XVIII ст.).
  • Царква Сьв. Мікалая ў в. Пескі (ХІХ ст.).
  • Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы ў в. Паніжаны (ХІХ ст.).
  • Царква Маці Божай Казанскай у в. Самуйлавічы Дольныя (1801).
  • Касьцёл Найсьв. Тройцы ў в. Струбніца (1740).
  • Царква ў в. Сьцяпанішкі (пач. ХХ ст.).
  • Каталіцкая капліца ў в. Шчэчыцы (XVIII ст.).

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  1. ^ http://mosty.grodno-region.by/ru/grafik_priema-ru/
  2. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  3. ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2010 г.)
  4. ^ GeoNames (анг.) — 2005.
  5. ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  6. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  7. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Літаратура

рэдагаваць
  • Мостовский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць