Гарадзенская пушча

Гарадзенская пушча (Руская пушча) — лясны масіў у Гарадзенскай вобласьці Беларусі, за 15—20 км на поўнач і паўночны ўсход ад места Горадні, у міжрэччы Нёману і Котры. Плошча больш за 40 тыс. га.

Гарадзенская пушча
Чэрвень 2021 году
Чэрвень 2021 году
Плошча 20 515,59
Краіна Беларусь
Месцазнаходжаньне Гарадзенскі раён
Утварэньне XVI стагодзьдзе

Гісторыя

рэдагаваць

У XVI стагодзьдзі пушча цягнулася ад Нарвы да Гарадку і называлася Пераломскай пушчай.

Падчас паўстаньня 1863—1864 рокаў на тэрыторыі пушчы базаваліся партызанскія атрады паўстанцаў, у пэрыяд са жніўня 1944 па люты 1945 рокаў тут дзейнічала Армія Краёва.

Пасьля Другой сусьветнай вайны лясны масіў перайшоў да Беларускай ССР. Ад 1991 року — у межах незалежнай Беларусі.

Агульныя зьвесткі

рэдагаваць

У цэнтральнай частцы пушча разьмяшчаецца сыстэма азёраў, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Пераважаюць верасова-імшыстыя боры. На захад ад возера Белае ўздоўж ракі Стрыеўка забалочанае паніжэньне з чорнаалешнікавымі пухнатабярозавымі лясамі, забалочанымі ельнікамі. На ўсход ад возера балотны масіў Сьвятое зь верхавымі, пераходнымі і асотава-сфагнавымі хвойнікамі ды бярэзьнікамі. Лясы маюць эксплюатацыйнае значэньне, хваёвыя лясы ў раёне возера Белае — курорталягічнае і рэкрэацыйнае значэньне.

Літаратура

рэдагаваць
  • Гродненская пуща // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.