Шацілавіцкі раён
Шаці́лавіцкі раён (афіцыйная назва — Сьветлаго́рскі раён) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гомельскай вобласьці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтар — горад Шацілавічы.
Шацілавіцкі раён | |
(Сьветлагорскі раён) | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён |
Уваходзіць у | Гомельская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Шацілавічы |
Улучае | г. Шацілавічы, г. п. Парычы, р. п. Сасновы Бор, 6 сельсаветаў |
Дата ўтварэньня | 17 ліпеня 1924 |
Старшыня райсавету дэпутатаў | Людміла Вялічка |
Старшыня райвыканкаму | Дзьмітры Алейнікаў |
Афіцыйныя мовы | Родная мова: беларуская 58,54%, расейская 39,04% Размаўляюць дома: беларуская 22,95%, расейская 72,79%[1] |
Насельніцтва (2018) | 83 200[2] (4-е месца) |
Шчыльнасьць | 43,8 чал./км² (3-е месца) |
Нацыянальны склад | беларусы — 88,62%, расейцы — 8,68%, украінцы — 1,73%, іншыя — 0,97%[1] |
Канфэсійны склад | хрысьціяне — праваслаўныя, католікі, інш. |
Плошча | 1899,91[3] км² (11-е месца) |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 128 м[4] |
Месцазнаходжаньне Шацілавіцкага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+3 |
Тэлефонны код | +375 2342 |
Паштовыя індэксы | 247431—247436, 247439[5] |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфія
рэдагавацьРазьмешчаны на поўначы вобласьці, на раўніне Гомельскае Палесьсе, паўночная частка — на Цэнтральна-Бярэзінскай раўніне. Клімат — умерана-кантынэнтальны. Працякае рака Бярэзіна з прытокамі. У раёне знаходзіцца Саснаваборскае вадасховішча.
Мяжуе з раёнамі: на поўначы — з Бабруйскім (Магілёўскай вобласьці), на ўсходзе — са Жлобінскім, на паўднёвым усходзе — з Рэчыцкім, на паўднёвым захадзе — з Каленкавіцкім, на захадзе — з Рудабельскім. У раёне — г. Шацілавічы, гарадзкі пасёлак Парычы, рабочы пасёлак Сасновы Бор, 101 сельскі населены пункт; 6 сельскіх Саветаў: Асташкавіцкі, Баравікоўскі, Давыдаўскі, Краснаўскі, Мікалаеўскі, Чыркавіцкі[6].
Гісторыя
рэдагавацьПаводле вопісу 1639 году вядомы Парыцкі двор — тэрыторыя, якая ўключала ў сябе большую частку сучаснага Шацілавіцкага раёну, у тым ліку сяло Шацілавічы (цяпер г. Сьветлагорск). Цэнтрам Парыцкага двара было с. Парычы (цяпер гарадзкі пасёлак). Парыцкі двор знаходзіўся ў складзе Бабруйскага староства, якое ўваходзіла ў Рэчыцкі павет Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (Рэч Паспалітая)[7].
У вопісе 1684 году маецца Парыцкае войтаўства Бабруйскага староства[8].
Пасьля 22 ліпеня 1793 году, у выніку ІІ-га падзелу Рэчы Паспалітай і ўключэньня Менскага ваяводзтва ў Расейскую імпэрыю, утворана Парыцкая воласьць Бабруйскага павету Менскай губэрні (у 1795—1796 гадах — Менскае наместніцтва).
З 25 сакавіка 1918 году Парыцкая воласьць — у абвешчанай Беларускай Народнай Рэспубліцы; з 1 студзеня 1919 году — у Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы, з 27 лютага 1919 году — у Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы, з 31 ліпеня 1920 году — зноў у адноўленай БССР, якая ўваходзіла з 30 сьнежня 1922 да 26 сьнежня 1991 году ў СССР, з 19 верасьня 1991 году — Рэспубліка Беларусь.
У 1921 годзе Менская губэрня была скасавана, а яе паветы (у тым ліку Бабруйскі) сталі ўваходзіць непасрэдна ў БССР. 20 жніўня 1924 году воласьці (у тым ліку Парыцкая) і паветы скасаваны.
17 ліпеня 1924 году ўтвораны Парыцкі раён, які ўваходзіць у Бабруйскую акругу (існавала да 26 ліпеня 1930 году), а затым: з 20 лютага 1938 году — у Палескую, з 20 красавіка 1944 году — у Бабруйскую, з 8 студзеня 1954 году — у Гомельскую вобласьць.
9 чэрвеня 1960 году цэнтар раёну перанесены ў г. п. Шацілкі. 29 ліпеня 1961 году г. п. Шацілкі пераўтвораны ў горад Сьветлагорск, а Парыцкі раён перайменаваны ў Сьветлагорскі[9].
Насельніцтва
рэдагавацьЭканоміка, адукацыя, культура
рэдагавацьПрадпрыемствы нафтаздабываючай, хімічнай, цэлюлозна-папяровай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасьці, цеплаэлектрацэнтраль і інш. Сельская гаспадарка сьпэцыялізуецца на жывёлагадоўлі, збожжавых, кармавых культурах і бульбе.
Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгунка Жлобін — Каленкавічы (вакзал у Шацілавічах), аўтадарогі Бабруйск — Мазыр, Жлобін — Шацілавічы, Акцябрскі — Парычы — Рэчыца (аўтобусныя станцыі ў Шацілавічах і Парычах). Суднаходзтва па Бярэзіне; у Парычах — паромная пераправа.
Дзейнічаюць 38 дашкольных, 33 агульнаадукацыйныя, 5 пазашкольных устаноў, 2 міжшкольныя вучэбна-вытворчыя камбінаты (2007/2008 н. г.); 2 прафэсійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы, індустрыяльны каледж. 5 дзіцячых мастацкіх школаў; 42 бібліятэкі; 46 цэнтраў, дамоў культуры і клюбаў; кіна-відэасэтка. Музэй, дом рамёстваў, карцінная галерэя. 6 спартыўных школ, 3 стадыёны. У мэдыцынскім аб’яднаньні — болей за 40 установаў аховы здароўя. Здраўніца «Сярэбраныя ключы» ля в. Чыркавічы.
Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў раёну — 1449,6 тыс. бел. руб. (студзень — травень 2011 г.)[12].
Асобы
рэдагаваць- Ігар Гермянчук (1961—2002) — дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня, рэдактар беларускай газэты «Свабода»
- Васіль Якавенка (1936—2018) — беларускі пісьменьнік
- Алесь Наўроцкі (1937—2012) — беларускі пісьменьнік
- Аляксандар Шыманоўскі (1850—1918) — беларускі этнограф і фальклярыст, пэдагог, пушкініст
- Мікалай Шакура (нарадзіўся 7 кастрычніка 1945 году, в. Данілаўка, Парыцкі раён, БССР) — савецкі і расейскі астрафізык, доктар фізыка-матэматычных навук (1988), прафэсар, заслужаны навуковы супрацоўнік Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (2008), Ганаровы працаўнік вышэйшай прафэсійнай адукацыі Расейскай Фэдэрацыі, ляўрэат 2-й ступені прэміі імя М. В. Ламаносава (2003), срэбнага мэдалю Выставы дасягненьняў народнай гаспадаркі (1985), сябра Міжнароднага астранамічнага зьвязу(МАЗ) і Эўрапейскага астранамічнага таварыства, «eminent scientist» інстытуту RIKEN Японіі (1995)
- Рыгор Кісель (нар. 23 жніўня 1955 году ў Здудзічах) — беларускі журналіст і дыплямат
- Сьцяпан Некрашэвіч (8 траўня 1883, фальварак Данілаўка Бабруйскага павету Менскай губэрні (цяпер — вёска Данілоўка Краснаўскага сельсавету) — 20 сьнежня 1937) — беларускі навуковец і грамадзкі дзяяч, ініцыятар стварэньня і першы старшыня Інстытуту беларускай культуры (цяпер — Нацыянальная акадэмія навук Беларусі), акадэмік (1928) і віцэ-прэзыдэнт Беларускай акадэміі навук (БелАН), дырэктар Інстытуту мовазнаўства БелАН.
- Сьцяпан Сухарэнка (нарадзіўся 27 студзеня 1957 году) — беларускі вайсковы і дзяржаўны дзяяч, кіраўнік КДБ РБ (2005—2007), дыплямат
Галерэя
рэдагаваць-
Здудзіцкі каменны крыж
-
Герб г. Казімір, 1643 год
-
Каралёваслабодзкі камень з крыжом, 17 ст.
-
У цэнтры Шацілавічаў
-
Канфэрэнцыя «Шацілкаўскія чытаньні»
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Вынікі перапісу 2009 году
- ^ а б Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (на 1 студзеня 2011 г.)
- ^ GeoNames (анг.) — 2005.
- ^ http://zip.belpost.by/city/svetlogorsk-gomel
- ^ Населеныя пункты Светлагорскага раёна // Рэгіянальны партал — Светлагорск(недаступная спасылка)
- ^ Кернажыцкі К. Аграрная рэформа ў Бабруйскім старостве і эканамічнае становішча яго насельніцтва з 17 да паловы 19 ст. Мн., 1931.
- ^ Рассадзін С. Я., Рызнаокі Г. М., Петухоў А. В. Надваконныя ўпрыгожванні ў мястэчку Парычах: сімволіка драўляных кружаваў // Рэгіянальны партал — Светлагорск. 2009. 30 кастрычніка.
- ^ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 29 ліпеня 1961 г. «Аб пераўтварэнні гарадскога пасёлка Шацілкі ў горад раённага падпарадкавання і перайменаванні Парыцкага раёна Гомельскай вобласці».
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ ПАЛЯНСКІ І. Пяцігодка прайшла дарма.(недаступная спасылка)
Літаратура
рэдагаваць- Будрэвіч Г. Я., Паўлавец Р. Р. Светлагорскі раён / Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — ISBN 985-11-0238-5 С. 254.
- Волости и важнейшие селения Европейской России. Вып. V. Губернии Литовской и Белорусской областей. СПб., 1886.
- Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга. Мн., 1995. С. 313—316.
- Памяць. Светлагорск і Светлагорскі раён. У 2-х кн. Кн. 1. Мн., 2000.
- Памяць: Светлагорск і Светлагорскі раён. У 2-х кн. Кн. 2. Мн. 2004.
- Парыцкі раён / Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 5. Мн., 1999. С. 423—424.
- Путешествуйте по Белоруссии. Мн. 1980. С. 160—162.
- Раманцоў, В. А. Зведаная зямля. Светлагоршчына ў пытаннях і адказах. Мн., 2011. ISBN 978-985-6906-52-0.
- Светлагорскі раён / Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць. Мн., 1985. С. 334—336.
- Светлагорскі раён / Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 1. Мн., 2001. С. 258.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьШацілавіцкі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў