Старадароскі раён
Старадаро́скі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,4 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 19 166 чалавек[2]. Адміністрацыйны цэнтар — места Старыя Дарогі.
Старадароскі раён | |
(Старадарожскі раён) | |
![]() | ![]() Сьцяг |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Менская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Старыя Дарогі |
Дата ўтварэньня | 17 ліпеня 1924 |
Кіраўнік | Мікалай Карповіч[1] |
Насельніцтва (2018) | 19 166 чалавек[2] |
Шчыльнасьць | 14 чал./км² |
Плошча | 1369,79[3] км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 149 м[4] |
Месцазнаходжаньне Старадароскага раёну | |
![]() | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Тэлефонны код | +375-17-92 |
Паштовыя індэксы | 222 9хх |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
ГісторыяРэдагаваць
Раён утвораны 17 ліпеня 1924 году ў Слуцкай акрузе. Ад 9 чэрвеня 1927 году да 26 ліпеня 1930 году ў Бабруйскай акрузе, ад 20 лютага 1928 году ў Менскай вобласьці. У Вялікую Айчынную вайну ў канцы чэрвеня 1941 году Старадароскі раён акупаваны нямецка-фашыстоўскімі захпонікамі, але злучэньне і часьці Чырвонай арміі вялі баі на яго тэрыторыі да сярэдзіны жніўня, 24 ліпеня вызвалілі раённы цэнтар Старыя Дарогі і ўтрымлівалі яго да 27 ліпеня. За час акупацыі гітлераўцы зьнішчылі ў раёне 1423 чалавекі, у час карных апэрацыяў у кастрычніку, сьнежні 1943 году і ў чэрвені 1944 году спалілі 14 вёсак, зь якіх в. Дразды не аднавілася пасьля вайны. У раёне дзейнічалі антыфашыстоўскае падпольле, падпольныя райкамы КП(б)Б і ЛКСМБ, партызанскія брыгады 2-я Менская, 3-я Менская імя Будзённага, 64-я імя Чкалава, 99-я імя Д. Т. Гуляева, 100-я імя Кірава, 130-я Петрыкаўская, асобныя партызанскія атрады. Выдавалася падпольная газэта «За Советскую Родину». Вызвалены ў канцы 1944 году войскамі 1-га Беларускага фронту ў ходзе Бабруйскай апэрацыі (састаўная частка Апэрацыі Багратыён). Ад 20 верасьня 1944 году раён у Бабруйскай вобласьці, ад 8 студзеня 1954 году зноў у Менскай вобласьці. 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, тэрыторыя далучана да Слуцкага раёну. 30 ліпеня 1966 году Старадароскі раён утвораны зноў[5].
Геаграфічнае становішчаРэдагаваць
Тэрыторыя раёну ляжыць на Цэнтральнабярэзінскай раўніне[5]. Мяжуе зь Любанскім, Пухавіцкім і Слуцкім раёнамі Менскай вобласьці, а таксама з Асіпавіцкім і Глускім раёнамі Магілёўскай вобласьці.
Рэльеф і карысныя выкапніРэдагаваць
Паверхня плоска-хвалістая. Пераважаюць вышыні 150—170 м, максымальная 201 м (каля вёскі Падарэсьсе на мяжы са Слуцкім раёнам). З карысных выкапняў ёсьць торф, будаўнічыя пяскі, пяшчана-жвіровы матэрыял, цагельныя гліны і суглінкі, а таксама мінэральная вада[6].
Клімат і расьліннасьцьРэдагаваць
Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,4 °С, ліпеня 18,2 °С. Ападкаў 632 мм Вэгетацыйны пэрыяд — 191 дзень[6].
Лясы займаюць каля 52% тэрыторыі, балоты 1,3%. На тэрыторыі раёну знаходзіцца біялягічны заказьнік дзяржаўнага значэньня Фаліцкі Мох.
ГідраграфіяРэдагаваць
Галоўныя рэкі — Арэса з Соланам і Арыжня (прыток Пцічы); на поўдні разьмяшчаецца Любанскае вадасховішча, на поўначы — вадасховішча Ляўкі. Ёсьць Скачальскае возера, мэліярацыйныя каналы[6].
Гаспадарчая дзейнасьцьРэдагаваць
Мяса-малочная жывёлагадоўля, сьвінагадоўля, кормавытворчасьць. Пасевы зерневых і зернебабовых культураў, бульбы, ільну. Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, лясной прамысловасьці.
ТранспартРэдагаваць
Праз раён праходзіць чыгунка Баранавічы — Асіпавічы, аўтамагістралі Расея — Крычаў — Бабруйск — Слуцак — Івацэвічы, Асіпавічы — Баранавічы, Бабруйск — Вызна, Старыя Дарогі — Малая Горка; аўтамабільныя дарогі мясцовага значэньня, якія зьвязваюць Старыя Дарогі з Урэччам, Шчыткавічамі, Асаўцом, Арэхаўкай ды Кавалічамі.
НасельніцтваРэдагаваць
Турыстычная інфармацыяРэдагаваць
Захаваліся помнікі архітэктуры: Сьвята-Георгіеўская царква (XIX—XX стагодзьдзі) у в. Залужжа, царква ў в. Языль (сярэдзіна ХІХ ст.), будынак паштовай станцыі (2-я палова ХІХ ст.) у в. Паськава Горка, сядзібны будынак у в. Палажэвічы.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелРэдагаваць
Адміністраыйна падзяляецца на 7 сельсаветаў: Дражнаўскі, Новадароскі, Палажэвіцкі, Пасецкі, Старадароскі, Шчыткавіцкі, Языльскі[5].
ПаселішчыРэдагаваць
У раёне 89 населеных пунктаў[5].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ http://www.staryedorogi.minsk-region.by/ru/new_url_2029833593-ru/
- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь(рас.) (па стане на 1 студзеня 2010 г.)
- ^ GeoNames — 2005.
- ^ а б в г д Старадарожскі раён // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 5. — Менск, 2014. С. 7
- ^ а б в Старадарожскі раён // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 5. — Менск, 2014. С. 8
- ^ Перепись населения — 2009. Минская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
ЛітаратураРэдагаваць
- Стародорожский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Старадароскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Старадароскі раён на Radzima.org
- Старадароскі раён (рас.) на «Глёбусе Беларусі»