Падсады (заказьнік)

рэспубліканскі біялягічны заказьнік Беларусі, абвешчаны ў сакавіку 1999 году на захадзе Менскага раёну

«Падса́ды» — рэспубліканскі біялягічны заказьнік Беларусі, абвешчаны ў сакавіку 1999 году на захадзе Менскага раёну.

Падсады
Падсады
Плошча 1079 га
Краіна Беларусь
Геаграфічныя каардынаты 53° пн. ш. 27° у. д. / 53° пн. ш. 27° у. д. / 53; 27Каардынаты: 53° пн. ш. 27° у. д. / 53° пн. ш. 27° у. д. / 53; 27
Месцазнаходжаньне Менскі раён
Утварэньне 31 сакавіка 1999 (25 гадоў таму)
Падсады на мапе Беларусі
Падсады
Падсады
Падсады

Месьціцца ў Гаранскім сельсавеце на поўнач ад вёскі Падсады. Зьмяшчае каштоўныя для адпачынку прыродныя краявіды з рэдкімі відамі жывёлаў і расьлінаў. Меў узгорысты рэльеф. Лясы былі прасякнутыя мноствам крыніцаў, ручаёў і вісячых балотаў у месцах выкліньваньня грунтавых водаў. Пашырэньне мелі хваёвыя і яловыя (па 34 %), бярозавыя (20 %) і асінавыя (7 %) сярэдне- і высокаўзроставыя лясы з дамешкамі дуба, клёна, і ліпы. Сустракалася мноства лекавых, харчовых і кветкава-дэкаратыўных расьлінаў, у тым ліку такія занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі, як баранец, гібрыдны белакапытнік, шыракалісты званочак, горны купальнік, эўрапейская пярэсна, сьмярдзюх і кучаравы спарасіс. Жывёльны сьвет налічваў 17 відаў сысуноў і 82 віды птушак, сярод якіх былі занесеныя ў Чырвоную кнігу чорны бусел, зялёны дзяцел, зімародак і пустальга[1].

Крыніцы рэдагаваць