Царква Сьвятога Ільлі (Ільля)

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятога Ільлі
Ільлінская царква, аўтэнтычны выгляд
Ільлінская царква, аўтэнтычны выгляд
Краіна Беларусь
Вёска Ільля
Каардынаты 54°25′05.23″ пн. ш. 27°17′45.50″ у. д. / 54.4181194° пн. ш. 27.2959722° у. д. / 54.4181194; 27.2959722Каардынаты: 54°25′05.23″ пн. ш. 27°17′45.50″ у. д. / 54.4181194° пн. ш. 27.2959722° у. д. / 54.4181194; 27.2959722
Канфэсія Беларускі экзархат
Эпархія Маладэчанская япархія[d] 
Дата заснаваньня 1828
Царква Сьвятога Ільлі на мапе Беларусі
Царква Сьвятога Ільлі
Царква Сьвятога Ільлі
Царква Сьвятога Ільлі
Царква Сьвятога Ільлі на Вікісховішчы

Царква Сьвятога Ільлі — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Ільлі. Знаходзіцца ў цэнтры гістарычнага мястэчка[a]. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку рэканструкцыі, праведзенай Беларускім экзархатам Маскоўскага патрыярхату.

Гісторыя

рэдагаваць

Драўляную царкву ў Ільлі збудавалі ў 1828 годзе. Захаваўся здымак помніка з збораў Яна Балзункевіча, зроблены на мяжы XIX—XX стагодзьдзяў.

У 1990-я і 2010-я гады праводзілася рэканструкцыя помніка, у выніку якой вэртыкальную шалёўку, уласьцівую беларускай сакральнай архітэктуры, замянілі на гарызантальную. Над дахам царквы замест 4-граннага барабана зьявіўся шацёр з какошнікамі, а на франтоне — вялізны абрыс купала-цыбуліны.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму. Гэта сьціплы прастакутны зруб пад 2-схільным дахам з вальмай над алтарнай часткай, якая завяршалася купалам на 4-гранным барабане (па рэканструкцыі — на шатры з какошнікамі). Галоўны фасад мае выгляд галерэі (падсені) на чатырох слупах, якія абапіраюцца на цагляны падмурак. Трыкутны франтон упрыгожваўся геамэтрычнымі ўзорамі (па рэканструкцыі — абрысам вялізнага купала-цыбуліны). Ашаляваныя сьцены праразаюцца высока ўзьнятымі прастакутнымі аконнымі праёмамі і ўмацоўваюцца брусамі-сьцяжкамі ў прасьценках.

Усярэдзіне перагародкамі вылучаецца невялікі прытвор, над якім месьцяцца хоры, і прастакутная апсыда з бакавымі рызьніцамі. Інтэр’ер упрыгожвае драўляны 3-ярусны іканастас, дэкараваны накладной разьбой[1].

  1. ^ Афіцыйны адрас — вуліца 17 верасьня, 38
  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць