Касьцёл Маці Божай Каралевы (Мікашэвічы)

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Маці Божай Каралевы
Касьцёл Маці Божай Каралевы, аўтэнтычны выгляд
Касьцёл Маці Божай Каралевы, аўтэнтычны выгляд
Краіна Беларусь
Места Мікашэвічы
Каардынаты 52°13′22.13″ пн. ш. 27°27′52.37″ у. д. / 52.2228139° пн. ш. 27.4645472° у. д. / 52.2228139; 27.4645472Каардынаты: 52°13′22.13″ пн. ш. 27°27′52.37″ у. д. / 52.2228139° пн. ш. 27.4645472° у. д. / 52.2228139; 27.4645472
Канфэсія Беларускі экзархат
Эпархія Пінская япархія 
Архітэктурны стыль нэаготыка
Дата заснаваньня 1936
Касьцёл Маці Божай Каралевы на мапе Беларусі
Касьцёл Маці Божай Каралевы
Касьцёл Маці Божай Каралевы
Касьцёл Маці Божай Каралевы
Касьцёл Маці Божай Каралевы на Вікісховішчы

Касьцёл Маці Божай Каралевы — помнік архітэктуры першай паловы XX стагодзьдзя ў Мікашэвічах. Знаходзіцца ў цэнтры места[a]. Твор архітэктуры нэаготыкі, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў.

У наш час у будынку касьцёла дзее царква Сьвятога Яна Прадцечы Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату.

Гісторыя

рэдагаваць

Мураваны касьцёл у Мікашэвічах збудавалі ў 1936 годзе.

У 1960-я гады савецкія ўлады зачыніні касьцёл. У 1990-я гады будынак перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату. Тады ж у выніку рэканструкцыі над будынкам паставілі шэраг купалоў-цыбулінаў, а таксама вежу, завершаную высокім шатром з цыбулінай.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта прастакутны ў пляне вышынны аб’ём пад 2-схільным дахам з прыбудовамі ніжэйшых крылаў трансэпта пад 2-схільнымі дахамі і апсыды пад вальмавым пакрыцьцём. Роўнічны франтальны фасад завяршаецца трыкутным франтонам, падзеленых 2-яруснай аркатурай, восьсю сімэтрыі адзначаецца аркавым пэрспэктыўным парталам. Бакавыя фасады праразаюцца высокімі лучковымі і невялікімі аркавымі аконнымі праёмамі з броўкамі[1].

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць

Сучасныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Ленінская
  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць