Царква Сьвятой Тройцы (Салтанаўшчына)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятой Тройцы
| |
Траецкая царква, аўтэнтычны выгляд
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Салтанаўшчына |
Каардынаты | 53°11′37.9″ пн. ш. 26°48′44.8″ у. д. / 53.193861° пн. ш. 26.812444° у. д.Каардынаты: 53°11′37.9″ пн. ш. 26°48′44.8″ у. д. / 53.193861° пн. ш. 26.812444° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Слуцкая япархія[d] |
Архітэктурны стыль | клясыцыстычная архітэктура[d] |
Дата заснаваньня | 1826 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Сьвятой Тройцы | |
Царква Сьвятой Тройцы на Вікісховішчы |
Царква Сьвятой Тройцы — помнік архітэктуры XIX ст. у Салтанаўшчыне. Знаходзіцца на заходняй ускраіне вёскі, на могілках. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры клясыцызму, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Утварае адзіны ансамбль з званіцай.
Гісторыя
рэдагавацьЦаркву ў Салтанаўшчыне збудавалі ў 1826 годзе з цэглы. Па гвалтоўнай ліквідацыі Ўніяцкай царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскага патрыярхату).
У 1990-я гады ў выніку рэканструкцыі над царквой збудавалі тры маскоўскія купалы-цыбуліны.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры клясыцызму. Гэта выцягнуты прастакутны ў пляне будынак, накрыты 2-схільным дахам з трыкутным франтонам на галоўным фасадзе. Сьцены (апроч алтарнай) праразаюцца высокімі лучковымі аконнымі праёмамі, паміж якімі — шырокія лапаткі. На галоўным фасадзе, пад уваходам 2 невялікія паўцыркульныя нішы і паўцыркульнае акно паміж імі. Франтон завяршаецца квадратнай у сечыве вежай на барабане.
Унутраная прастора падзяляецца тонкімі драўлянымі калёнамі на 3 нэфы з бэлечным перакрыцьцем. Над уваходам разьмяшчаюцца хоры па драўляных калёнках. Алтар мураваны.
Побач з царквой стаіць 2-ярусная званіца: першы ярус мураваны, другі — драўляны, з прастакутнымі праёмамі[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 613Г000498 |