Беларускае Радыё Рацыя

(Перанакіравана з «Радыё Рацыя»)

Беларускае Радыё Рацыя — дзяржаўная беларускамоўная радыёстанцыя Польшчы, заснаваная ў кастрычніку 1999 г. у Беластоку (Падляскае ваяводзтва). На 2016 г. вяшчала на Беларусь (Берасьце, Горадня, Ліда і Слонім) і Летуву (Аліта і Друскенікі) на ФМ-частасьцях з мачтаў у Беластоку (60 кіляват) і Белай (Люблінскае ваяводзтва; 5 кіляват).

Радыё «Рацыя»
Radio Racyja 8.jpg
Горад Беласток
Краіна Польшча
Фармат Навінова-музычны
Музычны фармат Беларускамоўны
Частасьць 98,1 FM (Горадня), 99,2 FM (Берасьце)
Мачта Беласток, Белая (Люблінскае ваяводзтва)
Магутнасьць 60 кіляват (2016)
Час вяшчаньня кругласутачна
Зона вяшчаньня Захад Беларусі
Пачатак працы 1 кастрычніка 1999 (21 год таму)
Доля 4,9% слухачоў Беларусі (2007)[1]
Заснавальнік Беларускі саюз у Польшы, Беларуская асацыяцыя журналістаў
Уласьнік Міністэрства замежных справаў Польшчы
Кіраўнікі Яўген Вапа
Сайт www.racyja.com
Twitter RadioRacja
Facebook racyja
Вконтакте racyja
YouTube Radyjo Racyja
Он-лайн-трансьляцыя shoutcast.byfly.by

ГісторыяРэдагаваць

 
Сядзіба
  • 1998 — пачалася праца па арганізацыі радыёстанцыі.
  • 1999 — «Рацыя» атрымала ліцэнзію на вяшчаньне на кароткіх і FM-хвалях.
  • 2001 — радыёстанцыя пашырыла ліцэнзію на сярэднія хвалі.
  • 2002 — пачаўся трохгадовы перапынак у трансьляцыі[2].
  • 15 лютага 2006 — арганізаваны Беларускі інфармацыйны цэнтар у Беластоку, які аднавіў рэдакцыю Беларускага Радыё Рацыя.
  • 27 красавіка 2006 — на FM-частаце пачала выходзіць у этэр кругласутачная праграма.
  • ліпень 2006 — «Рацыя» пачала кругласутачнае вяшчаньне ў Інтэрнэце.
  • лета 2007 — паводле рашэньня нацыянальнай Рады па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні Польшчы частата 105,1 FM станцыі была зьмененая на 98,1 FM.
  • травень 2015 — Радыё Рацыя атрымала пісьмовае папярэджаньне ад Міністэрства інфармацыі Беларусі «за распаўсюд несапраўднай інфармацыі, якая можа нанесьці шкоду дзяржаўным ці грамадзкім інтарэсам»[3].
  • кастрычнік 2015 — зьявіўся мабільны дадатак[4].

ЖурналістыРэдагаваць

 
Сядзіба

Міхал Андрасюк, Яраслаў Іванюк, Сяргей Будкін, Барыс Гарэцкі, Альгерд Невяроўскі, Сяргей Скулавец, Вацлаў Галімскі, Зьміцер Кісель (малодшы), Алесь Аркуш, Натальля Герасімюк, Ганна Шайкоўская, Зьміцер Косьцін, Ян Роман, Ганна Васілевіч, Яна Запольская, Валя Лаеўская.

ПерадачыРэдагаваць

 
Абсталяваньне ў студыі радыё «Рацыя»

БылыяРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Беларускае Радыё Рацыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў