Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Трабы)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
| |
Петрапаўлаўская царква, аўтэнтычны выгляд
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Трабы |
Каардынаты | 54°09′30.8″ пн. ш. 25°54′22.8″ у. д. / 54.158556° пн. ш. 25.906333° у. д.Каардынаты: 54°09′30.8″ пн. ш. 25°54′22.8″ у. д. / 54.158556° пн. ш. 25.906333° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Лідзкая япархія[d] |
Дата заснаваньня | 1784 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
± Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на Вікісховішчы |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Трабах. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычнай Царкоўнай вуліцы. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў.
Утварае адзіны ансамбль з брамай-званіцай.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьДраўляную царкву ў Трабах збудавалі ў 1784 годзе.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Трабы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). На мяжы XIX і XX стагодзьдзяў царкву рэканструявалі, у пачатку XX ст. збудавалі драўляную званіцу.
Найноўшы час
рэдагавацьУ 2011 годзе ў выніку рэканструкцыі купалы-бані замянілі на маскоўскія пазалочаныя купалы-цыбуліны[1]. Уласьцівую сакральнаму дойлідзтву Беларусі вэртыкальную шалёўку зьмянілі на гарызантальную, больш уласьцівую цэрквам Расеі. На вежы-званіцы замест вокнаў зрабілі вялізны 8-канцовы маскоўскі крыж.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. Да 4-сьценнага зруба далучаецца 5-гранная апсыда зь нізкімі бакавымі рызьніцамі. 2-схільны дах трыкутнымі застрэшкамі пераходзіць у вальмавы над апсыдай; на галоўным фасадзе і над апсыдай завяршаецца гранёнымі барабанамі з купаламі. Франтон галоўнага фасаду з вуглоў завяршаецца дэкаратыўнымі вежачкамі з купаламі. Гарызантальна ашаляваныя фасады праразаюцца аркавымі аконнымі праёмамі ў прастакутных ліштвах.
У агульнай прасторы малітоўнай залі перагародкай вылучаецца прытвор, на якім разьмяшчаюцца хоры. Разны іканастас з пакрытага лакам маронага дубу мае 2 ярусы, падзяляецца калёнамі з разным арнамэнтальным дэкорам. Захоўваецца абраз XVIII ст. «Ушэсьце».
Перад царквой стаіць зрубная 2-ярусная 4-гранная брама-званіца, завершаная нізкім шатровым васьмерыком з купалам[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Шчарбацэвіч Н. Як уратаваць драўляныя цэрквы? // Звязда. 18 жніўня 2015 г.
- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.