Царква Сьвятога Духа (Рэчкі)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятога Духа
| |
Духаўская царква, аўтэнтычны выгляд
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Рэчкі |
Каардынаты | 54°34′59″ пн. ш. 27°05′36″ у. д. / 54.58306° пн. ш. 27.09333° у. д.Каардынаты: 54°34′59″ пн. ш. 27°05′36″ у. д. / 54.58306° пн. ш. 27.09333° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Маладэчанская япархія[d] |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідзтва Беларусі[d] |
Дата заснаваньня | XVIII ст. |
Царква Сьвятога Духа | |
Царква Сьвятога Духа на Вікісховішчы |
Царква Сьвятога Духа — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Рэчках. Знаходзіўся ў цэнтры вёскі[a]. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, пазьней — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў. У 2017 годзе згарэла.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы пісьмовы ўпамін пра царкву ў Рэчках датуецца 1520 годам. Апошні драўляны будынак царквы збудавалі ў XVIII ст.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Рэчкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Грэца-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1852 годзе праводзілася рэканструкцыя царквы.
Найноўшы час
рэдагавацьПа Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі царкву. У 1992 годзе будынак перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату. У 1990-я гады царкву абклалі цэглай, потым — замянілі страху і надбудавалі вежу-званіцу з маскоўскімі пазалочанымі купаламі-цыбулінамі. Па гэтым помнік фактычна страціў сваю гістарычна-культурную каштоўнасьць[1]. 9 сьнежня 2017 годзе царква згарэла. У 2020 годзе на гэтым месцы збудавалі новую царкву з чырвонай цэглы.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Гэта быў прастакутны зруб з гранёнай апсыдай і бакавымі прытворамі, завершанымі на тарцах трыкутнымі франтонамі. Роўнічны галоўны фасад завяршаўся трыкутным франтонам, вуглы якога адзначаліся купаламі-банямі на гранёных барабанах. Фасады праразаліся адзінарнымі і здвоенымі прастакутнымі аконнымі праёмамі ў роўных ліштвах[2].
Галерэя
рэдагаваць-
2013 г.
-
2016 г.
-
2017 г.
-
2017 г.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Афіцыйны адрас — вуліца Піянэрская, 8
Крыніцы
рэдагаваць- ^ У Вялейскім раёне згарэла царква XIX стагодзьдзя, Радыё Свабода, 10 сьнежня 2017 г.
- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.