Царква Сьвятога Спаса (Шумакі)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятога Спаса
| |
Спаская царква, аўтэнтычны выгляд
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Шумакі |
Каардынаты | 52°09′27.20″ пн. ш. 23°31′55.30″ у. д. / 52.1575556° пн. ш. 23.5320278° у. д.Каардынаты: 52°09′27.20″ пн. ш. 23°31′55.30″ у. д. / 52.1575556° пн. ш. 23.5320278° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Берасьцейская і Кобрынская япархія |
Архітэктурны стыль | готыка |
Дата заснаваньня | 1609 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
± Царква Сьвятога Спаса | |
Царква Сьвятога Спаса на Вікісховішчы |
Царква Сьвятога Спаса[a] — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Шумаках. Знаходзіцца на захад ад вёскі, на правым беразе ракі Лясной. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры готыкі і рэнэсансу, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Утварае адзіны ансамбль з драўлянай званіцай.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПаводле паданьня, царкву ў Шумаках збудавалі пры сядзібе князя I. Шуйскага з цэглы раскіданага палаца Радзівіла, які прайграў яго ў карты ў 1609 годзе.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Шумакі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Ўніяцкай царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскага патрыярхату).
Найноўшы час
рэдагавацьПа Другой сусьветнай вайне ў выніку рэканструкцыі над царквой паставілі маскоўскі купал-цыбуліну, перабудавалі франтон.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры готыкі і рэнэсансу. Складаецца з прастакутнага аб’ёму, які спалучаецца з масіўнай паўкруглай апсыдай, агульны 2-схільны дах над якой пры дапамозе застрэшкаў пераходзіць у канічнае пакрыцьцё. У цэнтры даху ўзвышаецца купал на драўляным 8-гранным барабане. Вытанчаную плястыку фасадам надаюць шырокія лапаткі ў прасьценках стральчатых аконных праемаў, прафіляваны і падзелены паддахавы карніз, што сьведчыць пра ўплыў раньняга барока. Аконны праём апсыды запаўняе каляровы вітраж у выглядзе крыжа. Уваход ажыцьцяўляецца праз прыбудаваны пазьней нізкі прытвор пад 2-схільным дахам.
Прастора малітоўнай залі перакрываецца цыліндрычным з распалубкамі скляпеньнем, сьцены падзяляюцца лапаткамі, адпаведнымі вонкавым.
Званіца першапачаткова ўзвышалася над прытворам і сваёй формай нагадвала гранёны барабан. Пазьней замест яе на царкоўным двары збудавалі простую і зграбную драўляную званіцу ў стылі традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры (перабудоўвалася ў 1930-я гады)[1].
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Назва помніка архітэктуры прыводзіцца паводле беларускай гістарычнай традыцыі. Афіцыйны тытул Маскоўскага патрыярхату: «Царква Праабражэньня Гасподняга» або «Спаса-Праабражэнская царква» (рас. Церковь Преображения Господнего, Спасо-Преображенская церковь); таксама Спаская царква
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 112Г000128 |
Царква Сьвятога Спаса (Шумакі) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў