Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў (Клецак)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў
| |
Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі, аўтэнтычны выгляд
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Клецак |
Каардынаты | 53°04′01.99″ пн. ш. 26°38′05.48″ у. д. / 53.0672194° пн. ш. 26.6348556° у. д.Каардынаты: 53°04′01.99″ пн. ш. 26°38′05.48″ у. д. / 53.0672194° пн. ш. 26.6348556° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат і праваслаўе |
Эпархія | Слуцкая япархія[d] |
Архітэктурны стыль | сармацкае барока[d] і барока |
Заснавальнік | Станіслаў Казімер Радзівіл |
Першае згадваньне | 1683 |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Статус | Ахоўная зона |
Сайт | kleck-blago.by |
Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў | |
Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў на Вікісховішчы |
Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Клецку. Знаходзіцца на гістарычным Рынку[a]. У 2-й палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Комплекс складаецца з касьцёла і кляштарнага корпуса (разьмяшчаецца на ўсходзе за касьцёлам). У наш час у будынку касьцёла дзее царква Ўваскрасеньня Хрыстова Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату, у кляштарным корпусе — адміністрацыйная ўстанова.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУ 1683 годзе скарбнік наваградзкі Юры Казімер Булгак і ягоная жонка Кляра з Галтоўскіх заснавалі ў Клецку кляштар дамініканаў. Таго ж году з фундацыі маршалка літоўскага князя Станіслава Казімера Радзівіла замест драўлянага касьцёла збудавалі мураваны, асьвячоны 6 чэрвеня 1684 году.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Клецак апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. З 1795 году пры кляштары існавала школа на дзесяць студэнтаў шляхецкага паходжаньня і шпіталь (заснаваны М. Адахоўскім). Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, а па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) — гвалтоўна адабралі касьцёл у каталікоў і перарабілі яго пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
Найноўшы час
рэдагавацьПа далучэньні Клецку да БССР у 1939 годзе савецкія ўлады адабралі касьцёл у Маскоўскага патрыярхату і разьмясьцілі ў ім філію мэханічнага завода.
У 1994 годзе будынак касьцёла перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату. 11 лістапада 2008 году на колішні касьцёл паставілі пазалочаны купал-цыбуліну, што ёсьць грубым парушэньнем дзейнага заканадаўства[1]. Нягледзячы на звароты грамадзкасьці ў пракуратуру[2], неўзабаве такія ж купалы паставілі над бакавымі вежамі.
Архітэктура
рэдагавацьКасьцёл
рэдагавацьКасьцёл — 1-нэфавая 2-вежавая базыліка з апсыдай, накрытымі высокім агульным дахам. З поўначы далучаецца невялікая закрысьція. Галоўны фасад падзяляецца карнізам на дзьве роўныя вышынёй часткі. Масіўныя чацьверыковыя вежы сьпярша завяршаліся пакатымі, потым высокімі 4-схільнымі шатрамі, тарэц даху закрываецца трыкутным франтонам, амаль роўнай вышыні зь вежамі. Фасады рытмічна падзяляюцца шырокімі пілястрамі, плястыку галоўнага фасаду ўзбагачваюць нішы, скульптура і лепка.
Кляштар
рэдагавацьКляштарны корпус — 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак, накрыты вальмавым дахам. Фасады рытмічна падзяляюцца шырокімі лапаткаамі і прастакутнымі аконнымі праёмамі. Плян галерэйны з тарцовымі 2-маршавымі сходамі. Перакрыцьці памяшканьняў, галерэяў і падвалаў скляпеністыя[3].
Галерэя
рэдагавацьГістарычныя здымкі
рэдагаваць-
1920-я гг.
-
Я. Булгак, 1925 г.
-
1928 г.
-
1930 г.
-
Я. Булгак, красавік 1932 г.
-
да 1939 г.
-
Я. Булгак, 1939 г.
-
1939 г.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
2009 г.
-
2020 г.
-
2009 г.
-
2009 г.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Янкі Купалы, 23
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Печанко С. Клецкі бацюшка не паслухаў Мінкульту // Наша Ніва. 10 лістапада 2008 г.
- ^ Пракуратура падтрымала апазыцыянэра, Радыё Свабода, 22 студзеня 2009 г.
- ^ Габрусь Т. Клецкі Благавешчанскі касцёл і кляштар дамініканцаў // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 243.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 611Г000187 |