Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Гарадзішча)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
| |
Петрапаўлаўская царква
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Гарадзішча |
Каардынаты | 52°26′42.94″ пн. ш. 23°44′01.1″ у. д. / 52.4452611° пн. ш. 23.733639° у. д.Каардынаты: 52°26′42.94″ пн. ш. 23°44′01.1″ у. д. / 52.4452611° пн. ш. 23.733639° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Берасьцейская і Кобрынская япархія |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідзтва Беларусі[d] |
Дата заснаваньня | XVIII ст. |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
± Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на Вікісховішчы |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Гарадзішчы. Знаходзіцца на паўночнай ускраіне вёскі. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купала-цыбуліны. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьЦаркву ў Гарадзішчы збудавалі ў XVIII ст. з дрэва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Гарадзішча апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Ўніяцкай царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскага патрыярхату).
Найноўшы час
рэдагавацьУ 1990-я гады купал-баню на будынкам царквы замянілі на купал-цыбуліну.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. Мае 3-зрубную кампазыцыю: 3-ярусная званіца, працяглая малітоўная заля, 5-гранная апсыда з бакавой рызьніцай. Васьмярык званіцы завяршаецца шатром з купалам. Вэртыкальна ашаляваныя сьцены праразаюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі, дэкаруюцца разнымі падзорамі.
У малітоўную залю выступаюць хоры на 2 слупах. Захоўваюцца абразы XIX ст. «Маці Божая», «Ісус Хрыстос», «Сьвятыя Пётар і Павал», «Таемная вячэра», «Сьвятая прарочыца Ганна».[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 113Г000344 |