Какошнік (архітэктура)
Какошнік (па-расейску: кокошник) — паўкруглая або кілепадобная прытворная закамара, якая мае вылучна дэкаратыўнае прызначэньне. Зьяўляецца адметнасьцю дойлідзтва Маскоўскай дзяржавы XVI—XVII стагодзьдзяў і сучаснай архітэктуры Маскоўскага патрыярхату. Разьмяшчаецца на сьценах, скляпеньня, а таксама пры аснове шатроў і барабанаў купалоў царкоўных збудаваньняў.
Этымалягічна дадзенае архітэктурнае паняцьце зьвязваецца з найменьнем традыцыйнага расейскага жаночага галаўнога ўбору какошнік.
Гісторыя
рэдагавацьЗгодна з найбольш пашыраным меркаваньнем, какошнікі ўпершыню зьявіліся ў XVI ст., а ўжо ў наступным XVII ст. яны зрабіліся тыповымі для архітэктуры Маскоўскай дзяржавы[1].
Цікава, што расейскі гісторык архітэктуры П. Рапапорт рэканструяваў пачатковы выгляд царквы Сьв. Спаса ў Полацку з завершаньнямі ў выглядзе какошнікаў, што дае падставу сьцьвярджаць пра ўзьнікненьне дадзенага архітэктурнага элемэнту ў XII ст. Тым часам іншы вядомы гісторых архітэктуры Мікалай Бруноў, які беспасярэдне дасьледваў дадзены храм і выявіў тыя самыя элемэнты, якія Рапапорт клясыфікаваў у якасьці «какошнікаў», бачыў адрозны пачатковы выгляд Спаскай царквы[2].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Кокошник (в архитектуре) // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Чантурия В. А. История архитектуры Белоруссии. — Мн.: «Вышэйшая школа», 1977.
Какошнік (архітэктура) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў