Валянцін Акудовіч

Валянцін Акудовіч (нарадзіўся 18 чэрвеня 1950 году, Сьвіслач, Гарадзенская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларускі філёзаф, паэт, літаратурны крытык.

Валянцін Акудовіч
Akudovich.jpg
Валянцін Акудовіч (2009 год)
Род дзейнасьці філёзаф
Дата нараджэньня 18 чэрвеня 1950(1950-06-18) (71 год)
Месца нараджэньня Сьвіслач, Гарадзенская вобласьць, Беларуская ССР, СССР
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы Літаратурны інстытут імя Горкага
Занятак эсэіст, пісьменьнік, пісьменьнік-дакумэнталіст, філёзаф і паэт
Месца працы Менскі маторны завод, Культура, Крыніца[d], Літаратура і Мастацтва, Фрагмэнты (часопіс) і Беларускі калегіюм
Бацька Васіль Акудовіч
Узнагароды Прэмія газэты «Літаратура і Мастацтва» (1993), прэмія часопіса «Крыніца» (1995), прэмія Беларускага гуманітарнага цэнтру (1997), прэмія імя Алеся Адамовіча (2001), «Гліняны Вялес» (2007), «Залатая літара» (2012).

Біяграфія й творчасьцьРэдагаваць

Скончыў Літаратурны інстытут імя Горкага (Масква, 1980). Працаваў у штотыднёвіках «Культура», «ЛіМ», часопісах «Крыніца» і «Фрагмэнты». Заангажаваны ў праблематыку «мэтафізыкі адсутнасьці». «Хросны бацька» літаб’яднаньня «Бум-Бам-Літ», рэцэптар паэтычнага праекту «Вершы Валянціна Акудовіча». Самі вершы напісаныя ад ягонага імя вядомымі і невядомымі беларускімі паэтамі. Творы перакладаліся на польскую[1], летувіскую[2] ды швэдзкую[3] мовы. Маюцца выданьні на расейскай мове[4].

БібліяграфіяРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Walancin Akudowicz. Dialogi z Bogiem = Дыялогі з Богам / przekład: Halina i Jan Maksymiukowie. — Wrocław: Kolegium Europy Wschodniej im. Jana Nowaka-Jeziorańskiego, 2008. — 166 с. — (Biblioteka Białoruska). — ISBN 978-83-89185-70-9
  2. ^ Valiancin Akudovič. Nesaties kodas = Код отсутствия / iš rusų kalbos vertė Elmina Burneikienė. — Vilnius: Versus aureus, 2008. — 200 с. — 1000 ас. — ISBN 978-9955-34-128-4
  3. ^ Valjantsin Akudovitj. Språket som svalan bor i dess hjärta : Belarus Litteraturresan : en antologi / redaktör: Maria Söderberg ; översättningar gjorda av: Anders Bodegård [et al.]. — Stockholm: Midsommar, 2011. — 381 с. — ISBN 978-91-977549-4-1
  4. ^ Акудовіч, В. В. Код отсуствия / на рус. яз. пер. Мікола Раманоўскі. — Kaunas: Ausra, М-во иностран. дел Литов. Респ., 2008. — 237 с. — ISBN 978-9955-34-119-2

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць