Царква Прачыстай Багародзіцы (Новы Сьвержань)

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Прачыстай Багародзіцы
Прачысьценская царква
Прачысьценская царква
Краіна Беларусь
Вёска Новы Сьвержань
Каардынаты 53°27′08.17″ пн. ш. 26°44′08.4″ у. д. / 53.4522694° пн. ш. 26.735667° у. д. / 53.4522694; 26.735667Каардынаты: 53°27′08.17″ пн. ш. 26°44′08.4″ у. д. / 53.4522694° пн. ш. 26.735667° у. д. / 53.4522694; 26.735667
Канфэсія Беларускі экзархат
Эпархія Маладэчанская япархія[d] 
Архітэктурны стыль барока
Заснавальнік Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька»
Першае згадваньне 1590
Дата заснаваньня XVI ст.
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Прачыстай Багародзіцы на мапе Беларусі
Царква Прачыстай Багародзіцы
Царква Прачыстай Багародзіцы
Царква Прачыстай Багародзіцы
Царква Прачыстай Багародзіцы на Вікісховішчы

Царква Прачыстай Багародзіцы[a] — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Новым Сьвержані. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць
 
Маці Божая Сьвержанская

У 1590 годзе Мікалай Радзівіл «Сіротка» заснаваў у Сьвержані Прачысьценскую царкву. Дакумэнтам ад 10 верасьня 1592 году ён выдзеліў ёй тры валокі зямлі, сенажаць і дармовы памол на млыне. Першая царква была драўлянай.

У 1743 годзе на месцы драўлянай збудавалі мураваную царкву, пры якой дзеяў заснаваны князем Міхалам Казімерам Радзівілам «Рыбанькам» манастыр базылянаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Новы Сьвержань апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць, аднак па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1833 годзе расейскія ўлады гвалтоўна адабралі царкву ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

Найноўшы час

рэдагаваць

У Другую сусьветную вайну помнік атрымаў пашкоджаньні, у канцы 1940-х гадоў яе адрамантавалі.

У 1980-я гады царкву перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату. У 2010-я гады ў выніку рэканструкцыі замест аднаўленьня купала-бані над царквой паставілі маскоўскі пазалочаны купал-цыбуліну[1]. Яшчэ адзін купал-цыбуліну паставілі над апсыдай. Апроч таго, помнік накрылі мэталёвай дахоўкай неўласьцівага помніку блакітнага колеру.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік архітэктуры барока. Гэта 1-нэфавая 1-вежавая базыліка, якая складаецца з прастакутных у пляне асноўнага і алтарнага аб’ёмаў. Да бакоў апошняга далучаюцца рызьніцы. Квадратная ў пляне вежа завяршалася фігурным купалам-баняй. Грані яе апрацоўваюцца роўнічнымі аркавымі нішамі, якія імітуюць вокны. Сьцены царквы ў верхняй частцы падзяляюцца паўцыркульнымі вокнамі з раструбамі ў абодва бакі. Адзіны дэкаратыўны элемэнт фасаду — партал бакавога заходняга ўвахода.

Інтэр’ер зальнага тыпу. У паўночнай частцы асноўнага аб’ёму вылучаецца бабінец з двума бакавымі ўваходамі. Хоры падтрымліваюцца дзьвюма драўлянымі калёнамі. Перакрыцьце бэлечнае з роўнічнай падшыўной стольлю[2].

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць

Сучасныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ Назва помніка архітэктуры прыводзіцца паводле беларускай гістарычнай традыцыі. Цяперашні афіцыйны тытул: «Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы» або «Сьвята-Ўсьпенская царква» (рас. Церковь Успения Пресвятой Богородицы, Свято-Успенская церковь)
  1. ^ Лабадзенка Г. ТОП-20: як Руская праваслаўная царква знішчае беларускую архітэктуру (фота), Новы Час, 18.08.2015 г.
  2. ^ Трацэўскі У. Навасвержанская Успенская царква // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 363.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  612Г000619