Царква Сьвятога Мікіты (Зьдзітава)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятога Мікіты
| |
Царква Сьвятога Мікіты, аўтэнтычны выгляд
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Зьдзітава |
Каардынаты | 52°11′47″ пн. ш. 24°03′32″ у. д. / 52.19639° пн. ш. 24.05889° у. д.Каардынаты: 52°11′47″ пн. ш. 24°03′32″ у. д. / 52.19639° пн. ш. 24.05889° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Берасьцейская і Кобрынская япархія |
Архітэктурны стыль | заходнепалеская школа дойлідзтва |
Першае згадваньне | 1502 |
Дата заснаваньня | 1502 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
± Царква Сьвятога Мікіты | |
Царква Сьвятога Мікіты на Вікісховішчы |
Царква́ Сьвято́га Мікі́ты — помнік архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў у Зьдзітаве. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі, на правым беразе ракі Мухаўца. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купала-цыбуліны. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Утварае адзіны ансамбль з званіцай.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьЦаркву ў Зьдзітаве збудавалі ў 1502 годзе з дрэва, па чым неаднаразова перабудоўвалі, у тым ліку ў 1787 годзе.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Зьдзітава апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Ўніяцкай царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскага патрыярхату).
Найноўшы час
рэдагавацьУ 1990-я гады ў выніку рэканструкцыі замест купала-бані паставілі бляшаны купал-цыбуліну, заменены ў 2010-я гады на пазалочаны з сучасным 8-канцовым маскоўскім крыжам.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. У шырыню складае 9,4 мэтра, 15,65 мэтра ў даўжыню і 6 мэтраў у вышыню. Складаецца з трох прастакутных аб’ёмаў: асноўнага, бабінца і апсыды. Дах гонтавы, шматскатны, завершаны невялікім барабанам з купалам. З бакоў да апсыды далучаюцца вузкія невысокія рызьніцы пад аднасхільным дахам. У XIX ст. каля ўваходу паставілі каркасны тамбур. Сьцены вэртыкальна ашаляваныя і ўмацаваныя сьцяжкамі. Вокны высокія, прастакутныя.
Каля царквы разьмяшчаецца 2-ярусная каркасная драўляная званіца, квадратная ў пляне, пад шатром. Комплекс характарызуецца манумэнтальнасьцю, удалымі прапорцыямі і архітэктурна-мастацкай выразнасьцю[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 223.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.