Ільля (вёска)
І́льля[1] — вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Іліі. Цэнтар сельсавету Вялейскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1458 чалавек. Знаходзіцца за 37 км на паўднёвы ўсход ад Вялейкі, за 29 км ад чыгуначнай станцыі Вуша; на аўтамабільнай дарозе Р58 (Сосенка — Краснае).
Ільля лац. Illa | |
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Пана Езуса | |
Першыя згадкі: | 1475 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Вялейскі |
Сельсавет: | Ільлянскі |
Вышыня: | 183 м н. у. м. |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1771 |
Паштовы індэкс: | 222431 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°25′3″ пн. ш. 27°17′36″ у. д. / 54.4175° пн. ш. 27.29333° у. д.Каардынаты: 54°25′3″ пн. ш. 27°17′36″ у. д. / 54.4175° пн. ш. 27.29333° у. д. |
± Ільля | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Ільля — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны. Да нашага часу тут захаваліся рэшткі гуты Салагубаў, помнік археалёгіі XVIII—XIX стагодзьдзяў, а таксама збудаваная ў стылі клясыцызму царква Сьвятога Ільлі, помнік архітэктуры XIX ст.
Назва
рэдагавацьІснуе некалькі меркаваньняў пра паходжаньне тапоніму Ільля. Паводле аднаго зь іх, ён утварыўся ад назвы ракі Ілія і сьпярша выглядаў як Іля. Пазьней назва мястэчка зьмянілася на Ільлю, нібы ў гонар хрысьціянскага прарока. Згодна зь іншай вэрсіяй, паселішча атрымала сваю назву ад Ільлінскай царквы.
Афіцыйнае напісаньне назвы паселішча — Ілья.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы пісьмовы ўпамін пра Ільлю як двор маршалка дворнага Багдана Саковіча датуецца 1475 годам. Пазьней паселішчам валодалі Забярэзінскія, Збараскія.
У 1564 годзе Ільля ўпершыню ўпамінаецца як мястэчка («место»), таксама існавалі аднайменныя двор і воласьць. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Ільля ўвайшла ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва. 3 1582 году да канца XVII ст. мястэчка знаходзілася ў валоданьні Глябовічаў.
Паводле інвэнтару 1650 году, Ільля складалася з Рынку і 3 вуліцаў, тут было 93 двары, 10 корчмаў, новазбудаваны касьцёл (царква згарэла незадоўга да складаньня інвэнтару). У 1692 годзе Крыстына Глябовіч разам з мужам, гетманам вялікім Казімерам Янам Сапегам зьмянялі маёнтак велятыцкаму старосту князю К. Друцкаму-Сакалінскаму.
У XVIII ст. уладальнікамі Ільлі былі: дачка Друцкага-Сакалінскага Барбара і яе муж ковенскі харунжы А. Скарульскі, Савіцкія (графы на Ільлі), каралеўскі ад’ютант, потым Я. М. Салагуб, за якім у маёнтку існавала вялікая гута. У 1772 годзе з фундацыі Брыгіты з Радзівілаў Салагуб тут збудавалі Касьцёл Маці Божай Ружанцовай (зьнішчаны ў Другую сусьветную вайну). У 1792 годзе Я. М. Салагуб прадаў Ільлю падскарбію вялікаму, кампазытару Міхалу Клеафасу Агінскаму.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Ільля апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Вялейскім павеце Віленскай губэрні. За ўдзел у паўстаньні Т. Касьцюшкі ў 1794 годзе расейскія ўлады канфіскавалі мястэчка. У 1795—1804 гадох уладальнікам Ільлі быў фэльдмаршал М. Салтыкоў, у 1804—1806 гадох — генэрал-маёр Л. Зьдзяхоўскі, потым — менскі губэрнскі маршалак Ю. Валадковіч і С. Радзішэўскі, які за часамі вызвольнага паўстаньня (1830—1831) быў вайсковым начальнікам Вялейскага павету і камандзірам палку. Расейскія карныя войскі разрабавалі Ільлінскую сядзібу, а маёнтак канфіскавалі. На 1886 год у Ільлі было 40 двароў, 2 царквы, школа, таргі ў нядзелі, штогадовыя кірмашы 6 студзеня і 20 чэрвеня.
За часамі Першай сусьветнай вайны у лютым 1918 году Ільлю занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ільлія абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары мястэчка атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР, накіроўвалі ў Народны Сакратарыят скаргі на дзеяньні нямецкіх войскаў[2]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Ільля ўвайшла ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва. У гэты час існавалі аднайменныя мястэчка (236 дамоў) і калёнія (30 дамоў).
У 1939 годзе Ільля ўвайшла ў БССР, дзе стала цэнтрам раёну і сельсавету (з 1957 годзе ў Вялейскім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1971 год тут было 530 двароў, на 1995 год — 600, на 1997 год — 602. У 2000-я гады Ільля атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».
-
Царква, каля 1900 г.
-
Стары касьцёл, каля 1900 г.
-
Рынак, да 1930 г.
-
Рынак, 3.05.1938 г.
-
Узьвядзеньне капліцы-помніка паўстанцам, 1930 г.
-
Помнік паўстанцам, 1930-я гг.
-
Помнік паўстанцам, 1930-я гг.
-
Вуліца, 1930 г.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XVIII стагодзьдзе: 1798 год — 170 чал.
- XIX стагодзьдзе: 1860 год — 141 чал.; 1866 год — 522 чал.[3]; 1886 год — 318 чал.
- XX стагодзьдзе: 1905 год — 1525 чал.; 1921 год — 1333 чал. у мястэчку Ільлі і 162 чал. у калёніі Ільлі; 1971 год — 2179 чал.; 1995 год — 1865 чал.[4]; 1997 год — 1803 чал.[5]; 1999 год — 1671 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 1458 чал.
Адукацыя
рэдагавацьУ вёсцы знаходзіцца адна зь дзьвюх сярэдніх спэцыяльных навучальных установаў Вялейскага раёну — Ільлянскі аграрны каледж. Установа адкрылася 26 жніўня 1957 году пад назвай Ільлінскі вэтэрынарны тэхнікум. 20 верасьня 1990 году саўгас-тэхнікум пераўтварыўся ў асобны саўгас «Абадоўцы» і Ільлінскі сельскагаспадарчы тэхнікум. За час свайго існаваньня да 2008 году навучальная ўстанова падрыхтавала 7061 адмыслоўца, зь якіх 2928 заатэхнікаў і 4133 фэльчары вэтэрынарнай мэдыцыны.
У Ільлі разьмяшчаецца дзіцячая музычная школа, заснаваная 25 жніўня 1975 году. Першым рэктарам быў Раман Мізула. За час існаваньня да 2008 году музычную школу скончыла больш за 270 навучэнцаў. У школе праходзіць навучаньне на наступных музычных інструмэнтах: баян, акардэон, цымбалы, фартэпіяна. У 2004 годзе ў Ільлінскай музычнай школе адкрыліся харэаграфічнае аддзяленьне, старэйшы і малодшы харавыя ансамблі, а таксама зьмяшаныя дзіцячыя ансамблі.
Таксама ў вёсцы дзее агульнаадукацыйная сярэдняя школа з краязнаўчым ухілам імя акадэміка Адама Антонавіча Грымаця. Паводле зьвестак на 2008 год у ёй навучаюцца 360 вучняў і працуюць 40 настаўнікаў (7 зь іх маюць вышэйшую катэгорыю, 20 — першую).
Мэдыцына
рэдагавацьМэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе лякарня.
Культура
рэдагавацьДзеюць дом культуры і бібліятэка.
Забудова
рэдагавацьВуліцы і пляцы
рэдагавацьГістарычная назва цэнтральнага пляцу Ільлі — Рынак.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьІнфраструктура
рэдагавацьУ Ільлінскай школе дзеюць 2 музэі: краязнаўчы музэй і «Вялейшчына літаратурная».
Славутасьці
рэдагавацьУ Ільлі захаваўся помнік археалёгіі — рэшкі гуты (канец XVIII — пачатак XIX ст.).
- Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Пана Езуса (1908—1909)
- Царква Сьвятога Ільлі (1828)
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Касьцёл Маці Божай Ружанцовай (1772)
Галерэя
рэдагаваць-
Інтэр’ер касьцёла
-
Старасьвецкае пажарнае дэпо
Асобы
рэдагаваць- Сьвятлана Марозава (нар. 1954) — беларускі гісторык
- Зьміцер Піневіч (нар. 1967) — 9-ы міністар аховы здароўя Беларусі (зь 2020 году)
Мястэчка Ільля — радзіма продкаў Лізы Кудроў[6].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 153—154.
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ^ Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 258.
- ^ Брэгер Г. Ілья // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 481.
- ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 7. С. 204.
- ^ Кіназорка плакала на месцы пахаваньня ільлянскіх габрэяў(недаступная спасылка)
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — ISBN 985-11-0130-3
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882.