Гошчава
Го́шчава[1] — вёска ў Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 7 км на захад ад Івацэвічаў. Гошчава ўваходзіць у склад Стайкаўскага сельсавету.
Гошчава | |
трансьліт. Hoščava | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Івацэвіцкі |
Сельсавет: | Стайкаўскі |
Вышыня: | 180 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 710 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1645 |
Паштовы індэкс: | 225257 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°41′24″ пн. ш. 25°11′58″ у. д. / 52.69° пн. ш. 25.19944° у. д.Каардынаты: 52°41′24″ пн. ш. 25°11′58″ у. д. / 52.69° пн. ш. 25.19944° у. д. |
± Гошчава | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 710 чалавек
- 1999 год — 899 чалавек
Інфармацыя для турыстаў
рэдагавацьПомнікі архітэктуры
рэдагаваць- Царква Ўзвышэньня Сьв. Крыжа. Помнік драўлянага дойлідзтва 1838 году. У 2009 годзе царква была цалкам перабудаваная: у вокны ўставілі шклопакеты, на даху зьявіліся купалы-цыбуліны ў маскоўскім стылі. Больш за тое, адзін купал-цыбуліна ўвогуле паўстаў там, дзе яго не было. Тамбур нарасьцілі з выкарыстаньнем сылікатных блёкаў. А ад порціка з падвойнымі фігурнымі калёнамі не засталося і сьледу. Таксама выкінулі паўцыркульныя вокны з разнымі ліштвамі. Пры гэтым царква занесеная ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў.[2]
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Кляштар дамініканаў
Асобы
рэдагаваць- Аляксей Антонавіч Майсейчык (1936—2002) — кандыдат фiлялягiчных навук, чалец зьвязу пісьменьнікаў БССР, выкладчык — прафэсар катэдры беларускай лiтаратуры, працы па гісторыі беларускай літаратуры, аўтар навучальных дапаможнікаў[3]. Нарадзіўся ў Гошчаве, пахаваны ў Берасьці.
- Мікалай Пятровіч Ярчак — доктар хімічных навук, прафэсар. Як адмыслоўца, ён шмат працаваў па запрашэньнях ВНУ Латвіі, Беларусі, Польшчы, Нарвэгіі. Назву роднай вёскі Мікалай Пятровіч Ярчак ушанаваў у сваіх навуковых адкрыцьцях у вобласьці крэмнійарганічнай хіміі. Новыя хімічныя злучэньні атрымалі назву «гошчава-сіланаты»[4]. Копіі патэнтаў на гэтыя хімічныя злучэньні ўрачыста перададзены Мікалаем Пятровічам на захоўваньне ў Гошчаўскую сярэднюю школу на дзень яе 150-годзьдзя.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 158
- ^ Унікальную царкву ў Івацэвіцкім раёне вычварылі эўрарамонтам // Наша Ніва
- ^ https://web.archive.org/web/20160304204512/http://ivacevichi.brest.by/category/nashi_zemlyaki/vuchony_z_hoshchava.html
- ^ http://www.findpatent.ru/byauthors/998859/
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГошчава — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Гошчава на Radzima.org
- Прагноз надвор’я ў в. Гошчава(недаступная спасылка)