Царква (Альбэртын)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Альбэртынская царква
| |
Альбэртынская царква, аўтэнтычны выгляд
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Слонім |
Каардынаты | 53°04′38.6″ пн. ш. 25°23′34.5″ у. д. / 53.077389° пн. ш. 25.392917° у. д.Каардынаты: 53°04′38.6″ пн. ш. 25°23′34.5″ у. д. / 53.077389° пн. ш. 25.392917° у. д. |
Канфэсія | праваслаўе і Беларускі экзархат |
Эпархія | Наваградзкая япархія[d] |
Дата заснаваньня | 1936 ст. |
± Альбэртынская царква | |
Альбэртынская царква на Вікісховішчы |
Альбэртынская царква — помнік архітэктуры 1930-х гадоў у Слоніме. Знаходзіцца ў прадмесьці Альбэртыне[a]. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры мадэрну, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купала-цыбуліна.
У наш час у будынку дзее царква ў імя вялебнага мучаніка Апанаса Берасьцейскага Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату.
Гісторыя
рэдагавацьМураваную царкву ў Альбэртыне збудавалі ў 1936 годзе з цэглы пры езуіцкай місіі ўсходняга абраду. За савецкім часам царкву зачынілі. У 1990-я гады будынак перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату. Тады ж у выніку рэканструкцыі над царквой паставілі вялізны маскоўскі бляшаны (пазьней — пазалочаны) купал-цыбуліну.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры мадэрну. Гэта прастакутны ў пляне аб’ём пад 2-схільным дахам. Дабудаваны да фасаду прытвор завяршаецца цыліндрычным барабанам з купалам. Роўнічныя фасады праразаюцца вэртыкальна выцягнутымі прастакутнымі аконнымі праёмамі, роўнымі і руставанымі лапаткамі[1].
Галерэя
рэдагаваць-
1936 г.
-
1936 г.
-
1941 г.
-
1941 г.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Войкава
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.