Царква Сьвятога Яна Прадцечы (Мацеевічы)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятога Яна Прадцечы
| |
Прадцечанская царква, аўтэнтычны выгляд
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Мацеевічы |
Каардынаты | 52°14′08.31″ пн. ш. 24°04′51.31″ у. д. / 52.2356417° пн. ш. 24.0809194° у. д.Каардынаты: 52°14′08.31″ пн. ш. 24°04′51.31″ у. д. / 52.2356417° пн. ш. 24.0809194° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Берасьцейская і Кобрынская япархія |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідзтва Беларусі[d] |
Дата заснаваньня | 1720 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
± Царква Сьвятога Яна Прадцечы | |
Царква Сьвятога Яна Прадцечы на Вікісховішчы |
Царква Сьвятога Яна Прадцечы — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Мацеевічах. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне вёскі. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купала-цыбуліны. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Утварае адзіны ансамбль з званіцай.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьЦаркву ў Мацеевічах збудавалі ў 1720 годзе з дрэва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Мацеевічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Ўніяцкай царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскага патрыярхату). У 1852 годзе будынак атачылі бутавай агароджай. У 1860-я гады царкву перабудавалі, тады ж узьвялі званіцу.
Найноўшы час
рэдагавацьУ 1992 годзе ў выніку перабудовы над асноўным зрубам паставілі купал-цыбуліну на глухім васьмігранным барабане, які сваімі прапорцыямі і маштабам не датасуецца да аб’ёму царквы; замест другога яруса званіцы — новы, завершаны высокім шатром з купалам-цыбулінай; афармленьне інтэр’еру зьнішчылі[1].
Архітэктура
рэдагавацьПомнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. Складаецца з прастакутнага асноўнага зрубу і невялікага квадратнага ў пляне бабінца аднолькавай зь ім вышыні. Над бабінцам — чацьвярык званіцы, аддзелены ад яго шырокім гонтавым сьцёкам і завершаны шатром з купалам. Асноўны зруб пад 2-схільным дахам зь вільчыкам, над апсыдай — невялікі купал-баня. Сьцены вэртыкальна ашаляваныя дошкамі з нашчыльнікамі і ўмацаваныя сьцяжкамі. Высока разьмешчаныя аконныя праёмы маюць паўцыркульнае завяршэньне.
Зальны інтэр’ер у заходняй частцы падзяляецца чатырма слупамі.
Перад царквой стаіць асобная драўляная 2-ярусная каркасная званіца (чацьвярык на чацьверыку), першы ярус якой вэртыкальна ашаляваны дошкамі з нашчыльнікамі, другі — адкрыты[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Жабінкаўскага р-на. — Мн., 1999. С. 450.
- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 112Г000242 |
Царква Сьвятога Яна Прадцечы (Мацеевічы) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў