Царква Прачыстай Багародзіцы (Жыровічы)

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Прачыстай Багародзіцы
Прачысьценская саборная царква
Прачысьценская саборная царква
Краіна Беларусь
Вёска Жыровічы
Каардынаты 53°00′53″ пн. ш. 25°20′40″ у. д. / 53.01472° пн. ш. 25.34444° у. д. / 53.01472; 25.34444Каардынаты: 53°00′53″ пн. ш. 25°20′40″ у. д. / 53.01472° пн. ш. 25.34444° у. д. / 53.01472; 25.34444
Канфэсія Расейская праваслаўная царква
Эпархія Наваградзкая япархія[d] 
Архітэктурны стыль барока
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Прачыстай Багародзіцы на мапе Беларусі
Царква Прачыстай Багародзіцы
Царква Прачыстай Багародзіцы
Царква Прачыстай Багародзіцы
Царква Прачыстай Багародзіцы на Вікісховішчы

Царква саборная Прачыстай Багародзіцы[a] — помнік архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў у Жыровічах. Дамінанта комплексу Прачысьценскага манастыра. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока і клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Пад 1609 годам упамінаецца недабудаваная мураваная Прачысьценская царква (ст.-бел. Пречистой Святой Богородицы). Будаваньне царквы скончылася ў 1650 годзе[1]. Каля 1730 году зрабілі драўляны іканастас, які захаваўся да нашага часу.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Жыровічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. У 1828 годзе будынак рэканструявалі ў стылі клясыцызму. Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

Найноўшы час

рэдагаваць

У 1990-я гады ў выніку рэканструкцыі з іканастаса зьнялі дэкаратыўныя элемэнты (херувімаў, ракавіны, гірлянды, арнамэнт у выглядзе вінаграднай лазы і лістоў аканта). Дэкаратыўную фазу, якая завяршала іканастас, замянілі на 8-канцовы маскоўскі крыж. У 2009 годзе сем абразоў, зьнятых з іканастаса, перадалі ў Нацыянальны мастацкі музэй Беларусі. Замест іх паставілі новыя абаразы, стылізаваныя пад тэхніку Маскоўскай дзяржавы. Лёс астатніх абразоў і драўлянай разьбы дагэтуль застаецца нявызначаным[2].

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік архітэктуры барока і клясыцызму. Гэта мураваная 3-нэфавая крыжова-купальная базыліка (даўжыня большая за 55 м, вышыня каля 40 м) з паўкруглай апсыдай. З паўночнага і паўднёвага бакоў да царквы далучаюцца тры цёплыя прыдзелы: Покрыва Багародзіцы, Раства Яна Хрысьціцеля і Сьвятога Мікалая. Сьпярша царква мела 2-вежавы галоўны фасад, аднак па рэканструкцыі ў 1828 годзе вежы разабралі, зьмянілі форму сьветлавога барабана і купала, у дэкоры выкарысталі дарычны ордэр (4-калённы порцік з 3-кутным франтонам, фрых з трыгліфамі). Царква злучаецца крытымі пераходамі з будынкам сэмінарыі (на поўначы) і з жылым корпусам манастыра (на поўдні).

Інтэр’ер захаваў барокавы характар. Прастора трансэпта павялічваецца купалам паўночнага крыла і скляпеньнем на ветразях паўднёвага. 2-сьветлавы цэнтральны нэф асьвятляецца аркавымі вокнамі, аддзяляецца высокімі аркадамі і перакрываецца цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі. Скляпеньні ўпрыгожвае стукавы арнамэнт, іх падпружныя аркі — фрэскавыя філёнкі ў стылі ракако. Манумэнтальная конха апсыды праразаецца люнэтамі і запаўняецца фрэскай «Спас Пантакратар», на сьцяне апсады захаваўся ляпны алтар у стылі ракако. Авальны цэнтральны купал пры дапамозе ветразяў падтрымліваюць масіўныя слупы крыжовага сечыва. У паўночна-заходняй частцы царквы на манумэнтальнай 3-пралётнай аркадзе разьмяшчаюцца шырокія хоры, парапет якіх дэкаруецца дарычным фрызам. Пад апсыдай разьмяшчаецца крыпта з цыліндрычным скляпеньнем.

Гістарычная графіка

рэдагаваць

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць

Сучасныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ Назва помніка архітэктуры прыводзіцца паводле беларускай гістарычнай традыцыі. Цяперашні афіцыйны тытул: «Сабор Усьпеньня Прасьвятой Багародзіцы» або «Сьвята-Усьпенскі сабор» (рас. Собор Успения Пресвятой Богородицы, Свято-Успенский собор); таксама Прачысьценская саборная царква
  1. ^ Кулагін А. Жыровіцкі манастыр базыльян // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 215.
  2. ^ РПЦ гаспадарыць у Жыровічах, Гарадзенская вясна, 14 ліпеня 2015 г.

Літаратура

рэдагаваць
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Габрусь Т. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока. — Менск: «Ураджай», 2001. — 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  411Г000537