Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса (Малыя Шчытнікі)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса
| |
Былы касьцёл да надбудовы купалоў-цыбулінаў
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Малыя Шчытнікі |
Каардынаты | 52°14′10.27″ пн. ш. 23°29′34.24″ у. д. / 52.2361861° пн. ш. 23.4928444° у. д.Каардынаты: 52°14′10.27″ пн. ш. 23°29′34.24″ у. д. / 52.2361861° пн. ш. 23.4928444° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Берасьцейская і Кобрынская япархія |
Архітэктурны стыль | барока |
Дата заснаваньня | XVIII ст. |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса | |
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса на Вікісховішчы |
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Малых Шчытніках. Знаходзіцца ў парку на тэрыторыі былой сядзібы. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
У наш час у будынку касьцёла дзее царква Покрыва Багародзіцы Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьМураваны касьцёл у Малых Шчытніках збудавалі ў 1742 годзе як прысядзібны.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Малыя Шчытнікі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1864 годзе расейскія ўлады гвалтоўна адабралі касьцёл у каталікоў і перарабілі яго пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
Найноўшы час
рэдагавацьУ 1920-я гады ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі касьцёл рыма-каталікам. За савецкім часам яго зачынілі. У 1988 годзе побач з касьцёлам паставілі камень з высечанамі на ім словамі мысьляра К. Лышчынскага: «О падарожны! Не міні гэтых камянёў. Ты на іх не спатыкнесься, калі не спатыкнесься на ісьціне. Усьвядоміш ісьціну ля камянёў, бо нават тыя людзі, якія ведаюць, што гэта праўда, вучаць, што гэта мана. Вучэньне мудрацоў — сьвядомы падман».
У 1990-я гады будынак перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату. У 2000-я гады над франтонам былога касьцёла надбудавалі тры купалы-цыбуліны[1], сьцены перафарбалі ў неўласьцівы помніку блакітны колер.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры барока. Гэта кампактавы прастакутны ў пляне будынак, накрыты вальмавым дахам. Фасады аздабляюцца насычанай архітэктурнай плястыкай — лапаткамі паміж высока ўзьнятымі лучковымі аконнымі праёмамі. Галоўны фасад завяршаецца 3-кутнымі з «заломам» франтонам з лучковым акном і круглай люкарнай на восі. Галоўны ўваход вылучаецца нізкім прытворам, кампазыцыя якога паўтарае галоўны фасад. Бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца высока ўзьнятымі невялікімі лучковымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасьценках.
Архітэктурная плястыка інтэр’еру абмяжоўваецца 2 пілястрамі абапал увахода і 2 лучковымі нішамі на алтарнай сьцяне. Заля перакрываецца драўляным корабавым скляпеньнем. Над уваходам разьмяшчаюцца хоры на 2 драўляных слупах[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Лабадзенка Г. ТОП-20: як Руская праваслаўная царква знішчае беларускую архітэктуру (фота), Новы Час, 18.08.2015 г.
- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 13Г000130 |