Дзьвінаса
рака ў Беларусі
Дзьвінаса́, у верхняй плыні Сы́тніца — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Вяльлі (басэйн Нёману). Цячэ ў Лагойскім і Вялейскім раёнах Менскай вобласьці. Даўжыня 54 км. Плошча вадазбору 614 км². Выдатак вады ў вусьці 4,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2‰.
Дзьвінаса лац. Dźvinasa | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Задворнікаў |
Вусьце | Вяльля |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Менская вобласьць |
Даўжыня | 54 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 4,3 м³/с |
Плошча басэйну | 614 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1,2 ‰ |
Асноўныя прытокі
рэдагавацьНа рацэ
рэдагаваць- Вадасховішчы: Плешчаніцкае
Агульныя зьвесткі
рэдагавацьПачынаецца каля вёскі Задворнікаў Лагойскага раёну, цячэ ў межах Менскага ўзвышша, вусьце каля вёскі Стахаў.
Даліна амаль ня выражаная. Абалона двухбаковая, пераважна забалочаная (асабліва ў ніжняй плыні), шырыня яе 100—150 м. Рэчышча ў верхняй плыні на працягу 3,3 км каналізаванае, яго шырыня ў межань 5—15 м. Берагі стромкія. Каля вёскі Расохаў сажалка (плошча 0,17 км²). Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік мэліярацыйных каналаў[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 140.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.